Беларуска-Малдоўскія Дачыненьні

Белару́ска-малдо́ўскія дачыне́ньні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні між Беларусьсю і Малдовай.

Беларуска-малдоўскія дачыненьні
Беларусь і Малдова
Беларуска-Малдоўскія Дачыненьні
Беларусь
Беларуска-Малдоўскія Дачыненьні
Малдова
Дыпляматычныя місіі
Амбасада Беларусі
ў Малдове
Амбасада Малдовы
ў Беларусі
Амбасадары
Анатоль Калінін

На 2021 год Амбасада Беларусі ў Малдове месьцілася ў Кішынёве на вуліцы Мацяевіч, д. 83, корп. 1 (раён Буюкань). Амбасада Малдовы ў Беларусі знаходзілася ў Ленінскім раёне Менску па Беларускай вуліцы, д. 2.

Гандаль

29 кастрычніка 1991 году ў Менску падпісалі міжурадавае Пагадненьне аб прынцыпах гандлёва-эканамічнай супрацы, якое набыло моц 1 студзеня 1992 году. 16 чэрвеня 1993 году ўрады Беларусі і Малдовы заключылі Пагадненьне аб вольным гандлі, што набыло моц 7 сьнежня 1994 году. 10 верасьня 1998 году заключылі новае Пагадненьне аб гандлёва-эканамічнай супрацы, якое набыло моц 29 студзеня 1999 году. 28 траўня 1999 году падпісалі міжурадавае Пагадненьне аб садзеяньні ажыцьцяўленьню і ўзаменай аховы ўкладаньняў.

Зь 2009 году «Менскі трактарны завод» сумесна з малдоўскім прадпрыемствам «Аграфэрматэх» вёў у Малдове зборку вінаградарскіх трактароў «Беларус-921». У 2012 годзе «Белкамунмаш» пачаў у Кішынёве зборку тралейбусаў, у тым ліку на аўтаномным ходзе зь 2016 году. Са сьнежня 2015 году малдоўскі «Батстрактар» пачаў у Гагавузіі зборку малагабарытных трактароў «Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў» (Магілёўская вобласьць). У чэрвені 2018 году ў Кішынёве адбылося 19-е паседжаньне Беларуска-малдоўскай міжурадавай камісіі гандлёва-эканамічнай супрацы. У 2020 годзе таваразварот між Беларусьсю і Малдовай склаў 204 млн даляраў ЗША, зь якіх 133 млн $ прыпала на вываз беларускіх тавараў. Зь Беларусі пераважна пастаўлялі: нафтавы бітум і кокс, расьпілаваныя лесаматэрыялы і адмысловыя вырабы, трактары і цягачы, нафтапрадукты і шкловалакно, драўнянавалакністыя пліты і аўтобусы, лекі і шыны. З Малдовы ў асноўным завозілі: вінаграднае віно і моцныя сьпіртовыя напоі, кукурузу і сьвежую садавіну, кансэрваваную агародніну і дываны, сьвежы вінаград і разынкі, гіпс, прылады аўтаматычнага кіраваньня і лекі. 17 ліпеня 2020 году Міністэрства фінансаў Беларусі і «Фінкамбанк» заключылі Дамову аб умовах выдачы крэдытаў для набыцьця ў Малдове вырабленых у Беларусі тавараў. Між Беларусьсю і Малдовай дзейнічала Пецярбурская дамова аб зоне вольнага гандлю 2011 году. На 2021 год у Малдове працавала звыш 60 даччыных прадпрыемстваў транснацыянальных карпарацыяў Беларусі й іхніх дылераў. У Беларусі налічвалася 23 прадпрыемствы з малдоўскім капіталам, зь іх 16 замежных і 7 сумесных.

Культура

Міністэрства культуры Беларусі і Міністэрства культуру і турызму Малдовы ўзаемадзейнічаюць у рамках Пагадненьня аб супрацы 2001 году, якое замяніла Пагадненьне 1995 году. У лютым 2003 году Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАНБ) і Акадэмія навук Малдовы (АНМ) заключылі Дамову аб супрацы. У сваю чаргу ўрады Беларусі і Малдовы зацьвердзілі Пагадненьне аб навукова-тэхнічнай супрацы. Зь 2006 году да сумесных дасьледаваньняў прыступілі Інстытут экспэрымэнтальнай батанікі НАНБ зь Інстытутам фізыялёгіі расьлінаў і Інстытутам генэтыкі АНМ. 19—20 сьнежня 2006 году прайшло 1-е паседжаньне Беларуска-малдоўскай камісіі навукова-тэхнічнай супрацы. У 2006 годзе ансамбль народнага танцу «Пярэзвы» з Бабруйску ўзяў удзел у 43-м Міжнародным музычным фэстывалі «Мэрцішор» у Малдове, пасьля чаго беларускі ўдзел у ім стаў штогадовым. 30 чэрвеня 2006 году ў Кішынёве адкрылі Дні беларускага кіно з удзелам «Беларусьфільму», што стала штогадовай падзеяй. 22—25 верасня 2006 году адбыўся 1-ы фэст беларусаў Малдовы «Беларусь — мая Радзіма», прысьвечаны Дню беларускага пісьменства. Беларускі ўдзел у гэтым фэсьце таксама стаў штогадовым. У красавіку 2007 году ў 11-м Міжнародным салёне дзіцячай кнігі ў Кішынёве ўзялі ўдзел 11 выдавецтваў Беларусі, у тым ліку «Вышэйшая школа», «Народная асьвета» і «Мастацкая літаратура». У наступныя гады беларускія выдавецтвы штогод удзельнічалі ў гэтым салёне дзіцячай кнігі, дзе прадстаўлялі звыш 100 кніг. У траўні 2007 году юнацкі калектыў «Залаціначка» (Гагавузія) заняў 2-е месца на Міжнародным фэстывалі дзіцячай народнай творчасьці «Залатая пчолка» ў Клімавічах (Магілёўская вобласьць).

На 2011 год установы акадэміяў навук Беларусі і Малдовы ладзілі 35 дасьледчых праектаў у галіне біялёгіі і біятэхналёгіяў, генэтыкі і мэдыцыны, нанатэхналёгіяў і оптыкі, фізыкі і экалёгіі. У 2012 году Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт і Кішынёўскі ўнівэрсытэт мэдыцыны і фармацыі заключылі Пагадненьне аб акадэмічнай і навуковай супрацы. Сьпевакі Малдовы былі штогадовымі ўдзельнікамі фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску», дзе народны артыст Малдовы Канстанцін Масковіч быў старшынём журы дзіцячага конкурсу ў 2018 годзе. У жніўні 2019 году Беларускі культурны цэнтар у Малдове наладзіў штотыднёвае выкладаньне беларускай мовы для дзяцей, а зь лютага 2020 году пачаў выкладаньне гісторыі Беларусі для беларускай дыяспары Малдовы. У 2019 годзе малдоўская сьпявачка Анастасія Барбэ заняла 2-е месца на дзіцячым конкурсе «Славянскага базару». 12 лістапада 2020 году беларускі амбасадар Анатоль Калінін падарыў Нацыянальнай бібліятэцы Малдовы 127 беларускіх кніг. 9 ліпеня 2019 году набыло моц беларуска-малдоўскае міжурадавае Пагадненьне аб супрацы ў галіне адукацыі, якое падпісалі ў Менску 30 кастрычніка 2018 году. На 2021 год пабрацімскія сувязі мелі: Менск з Кішынёвам і Тыраспалем; Віцебск, Ворша, Полацак і Рэчыца зь Бельцамі; Гомельская, Магілёўская і Менская вобласьці з Гагавузіяй; Жодзін з Хынчэштам.

Дыяспары

Паводле перапісу 2004 году 5000 беларусаў складалі 0,15% насельніцтва Малдовы. У 2000 годзе заснавалі Каардынацыйную раду кіраўнікоў беларускіх суполак Малдовы. На 2021 год такія суполкі ахоплівалі каля 1500 беларусак і беларусаў, што складала 30% беларускай дыяспары ў Малдове. Беларускія суполкі дзейнічалі ў 6 гарадах краіны: Бельцах (60 чалавек) і Бяндэрах (300 чал.), Грыгарыёпалі (60) і Кішынёве, Рыбніцы (130) і Тыраспалі (500). Агульнакраёвую дзейнасьць вялі «Беларуская суполка ў Рэспубліцы Малдова» (звыш 300 чалавек) і «Беларускі культурны рух Малдовы» (каля 80 чал.). Таксама дзейнічала «Беларуская суполка Гагавузіі» ў Камраце (40 чал.).

У траўні 1992 году 17 сябраў заснавалі «Грамаду малдаванаў», якую Міністэрства юстыцыі Беларусі паставіла на ўлік 13 ліпеня 1992 году. Малдоўская дыяспара штогод удзельнічае ў штогадовым «Малдоўскім фэстывалі віна» ў рамках Дзён культуры Малдовы ў Беларусі. На 2021 году ў Беларусі пражывала 5000 ураджэнцаў Малдовы, зь якіх 2100 чалавек былі грамадзянамі Малдовы. Сябрамі «Грамады малдаванаў», якую ўзначальвала Антаніна Валько, былі звыш 350 чалавек (7%).

Мінуўшчына

У мінулым прадстаўнікі беларускай дыяспары зрабілі істотны ўнёсак у разьвіцьцё Малдовы. Заснавальнікам малдоўскай мастацкай школы стаў Уладзімер Акушка з Ашмянаў. У 1953—1970 гадох у Кішынёве працаваў народны мастак Беларусі Гаўрыла Вашчанка. У 1945—1967 гадох катэдру фізыялёгіі Кішынёўскага мэдычнага інстытуту ўзначальваў прафэсар А. П. Кучынскі. У 1945—1954 гадох тамсама працаваў заслужаны дзяяч навукі Малдовы Ф. Е. Агейчанка. Адным зь першых пасьляваенных кіраўнікоў Кішынёўскага сельскагаспадарчага інстытуту быў прафэсар П. П. Герасімовіч. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Малдовы ў галіне навукі і тэхнікі Э. А. Сенакосаў заснаваў катэдру цьвёрдацельнай электронікі і мікраэлектронікі, стварыў 20 патэнтаў і падрыхтаваў 8 кандыдатаў фізыка-матэматычных навук.

19 лістапада 1992 году ўрады Беларусі і Малдовы зацьвердзілі Пратакол аб усталяваньні дыпляматычных адносін. 21 сьнежня 1992 году ўрады Беларусі і Малдовы заключылі Дамову аб адносінах сяброўства і супрацы, якая набыла моц 10 жніўня 1994 году. 21 красавіка 1993 году Пагадненьне аб супрацы зацьвердзілі Міністэрствы ўнутраных справаў, а 10 чэрвеня — Міністэрствы абароны. 15 верасьня 1993 году ў Менску адкрылі Амбасаду Малдовы ў Беларусі. 29 лістапада 1993 году заключылі міжурадавае Пагадненьне аб супрацы ў галіне чыгуначнага транспарту, якое набыло моц 1 траўня 1995 году. 9 красавіка 1994 году падпісалі Пагадненьне аб міжнародных аўтамабільных зносінах, што набыло моц 19 сьнежня 1996 году. 23 сьнежня 1994 году ўрады і нацыянальныя банкі краінаў ухвалілі Пагадненьне аб упарадкаваньні разьлікаў між гаспадарчымі агентамі. У той самы дзень заключылі міжурадавае Пагадненьне аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня і прадухіленьні ўхіленьня ад сплаты падаткаў. 3 траўня 1995 году адкрылі Амбасаду Беларусі ў Малдове. 15 траўня 1995 году 1-ы амбасадар Беларусі ў Малдове Мікалай Грынёў уручыў даверчыя граматы малдоўскаму прэзыдэнту Мірчу Снэгуру.

11—12 жніўня 1995 году беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка ажыцьцявіў 1-ы афіцыйны візыт у Кішынёў. 12 сьнежня 1995 году падпісалі міжурадавае Пагадненьне аб гарантыях правоў грамадзянаў у галіне пэнсійнага забесьпячэньня (набыло моц 15 лістапада 1996 году), а таксама Пагадненьне аб паветраных зносінах, якое набыло моц 5 сакавіка 1997 году. Таксама заключылі Пагадненьне аб супрацы ў галіне моладзевай палітыкі. 9 верасьня 1997 году падпісалі міжурадавае Пагадненьне аб супрацы ў забесьпячэньні правоў асобаў, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў (набыло моц 12 лютага 1998 году). 29—30 ліпеня 2000 году малдоўскі прэзыдэнт Пётар Лучынскі ўпершыню наведаў Менск. 28—29 жніўня 2001 году старшыня ўраду Малдовы Васіль Тарлеў наведаў Менск 1-ы раз, а 5—6 кастрычніка 2005 году — 2-і раз. 16—19 сьнежня 2001 году Менск упершыню наведаў старшыня Парлямэнту Малдовы Яўген Астапчук. 27—30 студзеня 2003 году старшыня Савету Рэспублікі Беларусі Генадзь Навіцкі зрабіў візыт у Кішынёў. 24 сьнежня 2004 году падпісалі міжурадавае Пагадненьне аб узаемных бязьвізавых паездках грамадзянаў, якое набыло моц 30 чэрвеня 2017 году. 3 чэрвеня 2005 году зацьвердзілі Мэмарандум аб узаемаразуменьні ў пытаньні ўступленьня Беларусі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю.

У верасьні 2014 году А. Лукашэнка наведаў Малдову з афіцыйным візытам. У ліпені 2015 году малдоўскі прэзыдэнт Мікалай Цімофці наведаў Беларусь. У лістападзе 2016 году старшыня ўраду Беларусі Андрэй Кабякоў правёў афіцыйны візыт у Кішынёў. У чэрвені 2017 году візыт у адказ ажыцьцявіў малдоўскі прэм’ер Павал Філіп, які паўторна наведаў Беларусь у кастрычніку 2018 году. У ліпені 2017 году малдоўскі прэзыдэнт Ігар Дадон наведаў Беларусь з працоўным візытам, які паўторна ажыцьцяўляў візыты ў красавіку і чэрвені 2019 году. У красавіку 2018 году А. Лукашэнка зрабіў паўторны візыт у Малдову. У 2019 годзе ў Парлямэнце Малдовы дзейнічала Працоўная група супрацы з Нацыянальным сходам Беларусі ў складзе 36 дэпутатаў, сярод якіх была старшыня Парлямэнту Зінаіда Грачаная. У Нацыянальным сходзе Беларусі 7-га скліканьня (зь 2019 году) стварылі Працоўную групу супрацы з Парлямэнтам Малдовы. На 2021 год дзейнічала звыш 90 беларуска-малдоўскіх дамоваў і пагадненьняў.

Беларускія амбасадары

Малдоўскія амбасадары

  • Віктар Сарачан (да верасьня 2021)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беларуска-Малдоўскія Дачыненьні ГандальБеларуска-Малдоўскія Дачыненьні КультураБеларуска-Малдоўскія Дачыненьні ДыяспарыБеларуска-Малдоўскія Дачыненьні МінуўшчынаБеларуска-Малдоўскія Дачыненьні КрыніцыБеларуска-Малдоўскія Дачыненьні Вонкавыя спасылкіБеларуска-Малдоўскія ДачыненьніБеларусьМалдоваМіжнародныя дачыненьні

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СаньнікаўГраўжышкіПарнафільм у ФранцыіНа ростаняхПарнаграфія ў Беларусі2008АгоньГайла (імя)Любарт (імя)Ігнат КанчэўскіСельская гаспадарка БеларусіЮры ГумянюкКойданаўСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯн СерадаЛацінкаМікола ЛупсякоўШатБабёрКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)ЧыгункаКлеапатраЯнка Сіпакоў1347ЛетувізацыяФінансыПСаргутНарэйкаПарнаграфія-гонзаФундацыя «Вікімэдыя»Хуткасьць сьвятлаАзіяМілянМіс СусьветБеларуская Народная РэспублікаАгнешка Рамашэўская-ГузыУладзімер Арлоў (гісторык)У гушчарахАнальны сэкс24 красавікаБеларускі нацыянальны стройПрэзыдэнт БеларусіУсебеларускі народны сходСяргей АлейнікМэдыяВікі1955Каскадныя табліцы стыляўЖалейка (зборнік)НефцякамскСяргей СматрычэнкаРаіса БаравіковаІмбрычакШвэрынскі замакПарнаграфія ў ВугоршчынеЛічэбнікЛетуваТожабеларусБуркіна-ФасоУладзіслаўРуская моваЭякуляцыяПрыназоўнікМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваВоршаЛацінская моваСмаленск🡆 More