Андрэй Кабякоў

Андрэ́й Уладзі́меравіч Кабяко́ў (нарадзіўся 21 лістапада 1960 году, Масква, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, былы прэм’ер-міністар Беларусі з 27 сьнежня 2014 году па 18 жніўня 2018 году.

Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
27 сьнежня 2014 — 18 жніўня 2018
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Міхаіл Мясьніковіч
Наступнік: Сяргей Румас
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РБ
27 жніўня 2012 — 27 сьнежня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Уладзімер Макей
Наступнік: Аляксандар Косінец
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі
8 лістапада 2011 — 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Васіль Далгалёў
Наступнік: Ігар Петрышэнка
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
24 сьнежня 2003 — 28 сьнежня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
4-ы міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня 2002 — 24 сьнежня 2003
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Генадзь Навіцкі
Папярэднік: Уладзімер Шымаў
Наступнік: Мікалай Зайчанка
2-і старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
2 сьнежня 1998 — 24 ліпеня 2000
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімер Ярмошын
Папярэднік: Мікалай Дамашкевіч
Наступнік: Анатоль Тозік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 лістапада 1960(1960-11-21) (63 гады)
Масква, РСФСР
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве ў 1960 годзе. У 1983 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут. 1985—1988 гг. — старэйшы майстар, намесьнік начальніка цэху, намесьнік начальніка зборачнай вытворчасьці заводу «Дыяпраектар», г. Рагачоў Гомельскай вобласьці. 1988—1989 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзелу Рагачоўскага гаркаму КПБ. У 1991 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. 1989—1991 — слухач інстытуту паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня КПБ. 1991—1992 гг. — начальнік плянава-эканамічнага аддзелу заводу «Дыяпраектар». 1992—1995 гг. — намесьнік дырэктара па эканоміцы заводу «Дыяпраектар».

1995—1996 гг. — намесьнік начальніка Службы кантролю прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 1996—1998 гг. — намесьнік Старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 1998 г. — прэзыдэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрну па вытворчасьці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасьці. 2 сьнежня 1998 г. загадам прэзыдэнта №575 прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. 6 кастрычніка 2000 г. прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белпрамбудбанк». 2000—2001 гг. — першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 студзеня 2001 г. яму даручана стварыць камісію, якая зоймецца апэратыўным кантролем за рытмічным напаўненьнем дзяржбюджэту ў 2001 г. 21 верасьня 2001 г. ізноў абраны прэзыдэнт прыняў адстаўку Савету міністраў Рэспублікі Беларусь. 24 верасьня 2001 г. загадам прэзыдэнта №519 прызначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 3 ліпеня 2002 году па 24 сьнежня 2003 году — міністар эканомікі Беларусі. Са сьнежня 2003 году па 28 сьнежня 2010 году — намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 28 сьнежня 2010 году — намесьнік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 8 лістапада 2011 г. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Расейскай Фэдэрацыі. з 27 жніўня 2012 — кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

27 сьнежня 2014 году прызначаны на пасаду Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 23 кастрычніка 2017 году падпісаў Пастанову № 797 «Аб унясеньні зьмяненьня і дапаўненьняў у Палажэньне аб парадку функцыянаваньня інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацыяў», што набыла моц 1 студзеня 2019 году і ўвяла абавязковасьць разьмяшчэньня зьвестак на беларускай мове. Паводле Пастановы, у Палажэньне ўводзіўся пункт 7-2, дзе згадвалася: «Прымяненьне расейскай і беларускай мовы ёсьць абавязковым пры разьмяшчэньні на інтэрнэт-сайтах інфармацыі, пазначанай у падпунктах 7.1–7.4, 7.6 пункту 7 гэтага Палажэньня». У адпаведных падпунктах згадвалася разьмяшчэньне зьвестак: «7.1. аб дзяржаўным органе і арганізацыі», «7.2. аб працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў», «7.3. аб ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдураў у дачыненьні юрыдычных асобаў і грамадзянаў, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў», «7.4. аб таварах (работах, паслугах), якія вырабляюцца (выконваюцца, аказваюцца) арганізацыяй», «7.6. аб формах зваротнай сувязі».

Сям’я

Жанаты. Мае дачку й сына.

Узнагароды

  • Ордэн Пашаны (2006)
  • Ордэн Айчыны 3-й ступені (12 студзеня 2014 году) «за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё краіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Андрэй Кабякоў БіяграфіяАндрэй Кабякоў Сям’яАндрэй Кабякоў УзнагародыАндрэй Кабякоў КрыніцыАндрэй Кабякоў Вонкавыя спасылкіАндрэй КабякоўМаскваРСФСРСьпіс прэм’ер-міністраў Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДзіцяПесьня пра зубраЧарлз ДарвінРусізмПлошчаЗямля пад белымі крыламіТрыбуна працыГрыгарыянскі каляндар701Ёган Вольфґанґ фон ҐётэПарнаграфія ў ІталііПаразытызмГільДзеньГрыбыФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўПанцеляймон ПанамарэнкаМікола ЕрмаловічПарнаграфія ў ЗШАГарбатаКандрат КрапіваХмараУладзіслаў Гарбацкі30 красавікаЛірыкаMemento moriЖыровічыДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Беларусы20061923640ВусякіАрцём АрашонакХрысьціянстваПраваслаўная царкваЛіпкі (этнаграфічная група)Генадзь ПашкоўРовар22 красавікаРэчыцаТаварны знакМіс СусьветПошукавая аптымізацыяВіктар ШніпВостраў ПасхіФранцішак СкарынаКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Перабудова15 красавікаДыяніз ІлкавічЯн СтанкевічРумынская моваРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)НаваполацакМіжнародны стандартны кніжны нумарЭнцыкляпэдыяГорадняТроп (літаратуразнаўства)1266РАУСВасіль БыкаўДрапежныя птушкіЧорны замак АльшанскіРасейская акупацыя Беларусі🡆 More