Баева: вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Ба́ева — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, на рацэ Мярэі.

Уваходзіць у склад Зарубскага сельсавету.

Баева
трансьліт. Bajeva
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Зарубскі
Насельніцтва: 144 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211052
СААТА: 2224817008
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′18″ пн. ш. 31°6′29″ у. д. / 54.48833° пн. ш. 31.10806° у. д. / 54.48833; 31.10806 31°6′29″ у. д. / 54.48833° пн. ш. 31.10806° у. д. / 54.48833; 31.10806
Баева на мапе Беларусі ±
Баева
Баева
Баева
Баева
Баева
Баева
Баева: Гісторыя, Інфраструктура, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Баева ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVI стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1560 год — паводле інвэнтару Баева належала Аршанскаму замку сярод уладаньняў князя Яна Глябовіча.

Волость замку Рошского. Село именем Баево. Люди куничные.(л. 18)

Старец того села именем Селивон Ермолинич, Максим Гриневич, Корнило Степанов, Максим Сузин, Мойсейка Невый, Сава Исакович, Огапон Губа, Мартин Евлашович, Потап Иванович, Наум Грипцович, Богдан Трухонович, Андрей Игнатович, Иван Игнатович, Митко Кузмич, Федор Богданов, Ивашко Олексеев, Степан Ловчанин, Ондрос Сузинов.

Всихъ того села дымов 18, служба 1, чинить всего грошей (л. 18 об.) личбы литовское коп 5, гр. 2, пен. 4. При том селе в пущи на землях их дерево бортное, которое с третее части они сами ходять, а две части меду на замок дають, за ведомостью врядничою; того дерева порожнего 100, а зо пчолами сосны 3. Другое дерево бортное: на пашнях боярских и мещанских ку замку его королевское милости зо пчолами того дерева 25, а порожних бортей 100. Бортник того дерева, которий тое дерево заведаеть, именем Конон Кузмич, дом 1, служба.

У пачатку 1562 году атрады Івана IV Жахлівага спустошылі ваколіцы Воршы й Дуброўны. Пасьля заканчэньня Інфлянцкай вайны (1558—1570) 30 ліпеня 1574 году Баева ўпамінае староста аршанскі Ф. С. Кміта ў лісьце з Воршы да Мікалая Радзівіла, ваяводы віленскага:

У воласьці: Расасна — шасьцісот чалавек няма, Любавічы — ста васьмідзесяці чалавек няма, Бабіна, Заозерца, Дзевіна, Пашына, Баева — усіх тых сёл, государ, няма…

У 18 стагодзьдзі ў валоданьні Сапегаў, маёнтак Дуброўна ў межах Дубровенскага графства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Баева ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году ў Аршанскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году Баева ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні.

Мястэчка Баева — уладаньне князя Аляксандра Сапегі ў 1783 годзе. З 1792 году ў валоданьні Любамірскіх.

26 сьнежня 1861 году мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага гораду й утварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага й скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Баева цэнтар Баеўскай воласьці Горацкага павету. У 1869 годзе адкрыта народная вучэльня.

1886 год — 2 праваслаўныя царквы, габрэйская школа, школа, вадзяны млын, 7 крамаў, багадзельня.

У 1910 годзе сяляне валодалі 450 дзесяцінамі зямлі. Фальварку Баева, уласнасьць князя Яўгена Любамірскага, належала 324 дзесяцін зямлі. Местачкоўцы ўваходзілі ў Баеўскае сялянскае таварыства

Найноўшы час

З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З красавіка 1919 мястэчка Баева ў Гомельскай губэрні, зь ліпеня 1922 году валасны цэнтар у Смаленскай губэрні РСФСР. У лютым 1923 Баеўская воласьць скасавана. Баева ўключана ў склад Ляднянскай воласьці Горацкага павету Смаленскай губэрні. З сакавіка 1924 у складзе БССР, з жніўня 1924 году цэнтр сельсавета ў Ляднянскім раёне й 26 ліпеня 1930 году ў Дубровенскім раёне Аршанскай акругі. з 20 лютага 1931 году цэнтар сельсавету Дубровенскага раёну, з 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці.

Баева: Гісторыя, Інфраструктура, Насельніцтва 
Помнік жыхарам вёскі загінуўшым у 1941 годзе

За час нямецкай акупацыі зь сярэдзіны ліпеня 1941 па 30 верасьня 1943 году, загінулі 110 жыхароў, вёска была спалена.

Інфраструктура

У Баева ёсьць базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, пошта.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 144 чалавекі;
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — у праваслаўных 64 дома, 218 мужчын, 215 жанчын; у юдэяў 75 дамоў, 285 мужчын, 360 жанчын; у фальварку 1 дом, 3 мужчыны, 2 жанчыны; 1999 год — 278 чалавек
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 326 чал., зь іх 230 праваслаўных, 96 юдэяў; 1886 год — 40 дамоў, 250 праваслаўных; 1897 год — 906 чал. (441 муж. і 465 жан.), зь іх 401 праваслаўных, 505 юдэяў
  • XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 78 дамоў, у тым ліку 17 габрэйскіх.

Славутасьці

  • Собалеўскі манетны скарб. Скарб ухаваны ў сярэдзіне IX ст., не раней 856—57г. Зьберагаецца ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі. Знойдзены ў 1936 годзе ў ваколіцах вёскі Баева. Складаўся з 138 цэлых і 168 фрагмэнтаў куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата. Дынастыя Умаядаў (705—750 гг.), Дынастыя Абасідаў (750—861 гг.).
  • Братэрская магіла 1943–44 гг. — пахавана 700 вайскоўцаў.

Страчаная спадчына

Царква Ўзьнясеньня Гасподняга. У 18 стагодзьдзе парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). У XIX стагодзьдзі к царкве былі прыпісаны вёскі: Ірвяніца, Коршыкава, Лапыроўшчына.

Пабудавана новая царква з дрэва на каменным падмурку ў другой палове XIX стагодзьдзя.

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Баева ГісторыяБаева ІнфраструктураБаева НасельніцтваБаева СлавутасьціБаева Страчаная спадчынаБаева АсобыБаева ЗаўвагіБаева КрыніцыБаева ЛітаратураБаеваВёскаВіцебская вобласьцьДубровенскі раёнЗарубскі сельсаветМярэя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэспубліка КоміУладзімер ВысоцкіВіна (імя)Біжаравіцкі сельсаветМіхась ЧаротМурманскСкладаньнеКарлес ПудждэмонХабарЯн IV (папа рымскі)ФутболMicrosoft WindowsГанконгМіхаіл БулгакаўМігдалы8 сакавіка994Біпалярны транзыстарЛетуваКалаўротЭвэр БанэгаМасевіцкі сельсавет (Пінскі раён)МанАнабаптызмНэпалБоршчТомская вобласьцьЛагішынскі сельсавет (Пінскі раён)Лязо ОкамаАрыстыд БрыянЧыгункаСтан (сацыяльная група)Hromadske.TVАб’яднаныя Арабскія ЭміратыБеларускі клясычны правапісТаль (імя)Ордэн базылянаў-мэлькітаў алепінцаўМіжнародная сыстэма СІГорадГарлачыкакветныяЛявон ВольскіЎэйлзМанчэстэр Сіці1581Тамаза КампанэльляГіём АпалінэрМэдыяВікі28 сакавікаУладзімер ДубоўкаHTMLКарэйская вайнаЛеў XАгенцтва нацыянальнай бясьпекіСтарабеларуская моваПрыслоўеМарат МаркаўНауруТокіёГербПрыметнікСтавоцкі сельсаветМілянскі эдыктІван ЖахлівыХрысьціянстваІвацэвіцкі раёнВостраў ПасхіВясельлеДжанлюіджы БуфонМілўокі🡆 More