Сянно: горад у Беларусі

Сянно́, Се́нна — места ў Беларусі, на беразе Сеньненскага возера.

Адміністрацыйны цэнтар Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7165 чалавек. Знаходзіцца 56 км на паўднёвы захад ад Віцебску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін (лінія Лепель — Ворша). Аўтамабільныя дарогі на Багушэўск, Чашнікі, Бешанковічы, Талачын, Коханаў.

Сянно
лац. Sianno
У цэнтры места
У цэнтры места
Сянно: Назва, Гісторыя, Геаграфія
Герб Сянна
Першыя згадкі: 1442
Горад з: 1777
Мясцовая назва: Сенна
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Сеньненскі
Насельніцтва: 7165 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2135
Паштовы індэкс: 211117
СААТА: 2244501000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°48′0″ пн. ш. 29°42′0″ у. д. / 54.8° пн. ш. 29.7° у. д. / 54.8; 29.7 29°42′0″ у. д. / 54.8° пн. ш. 29.7° у. д. / 54.8; 29.7
Сянно на мапе Беларусі ±
Сянно
Сянно
Сянно
Сянно
Сянно
Сянно
Сянно: Назва, Гісторыя, Геаграфія Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сенна — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока жылы корпус кляштару францішканаў, помнік архітэктуры XVII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі віленскага барока, унікальны помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва

Тапонім Сянно мае яснае сэнсавае значэньне і паходзіць ад слова «сена». Пра зьвязак з гэтым словам сьведчыць той факт, што ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў мясцовыя жыхары вымаўлялі назву места як Сенна або Сеннае.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі першы пісьмовы ўпамін пра Сенна датуецца 1534 годам, калі ў вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім паселішча занялі і спалілі ўсходнія акупанты (1535 год). Аднак сучаснае места афіцыйна вядзе сваю гісторыю ад 1442 году, часоў кіраваньня вялікага князя Казімера.

У 1-й палове XVI стагодзьдзя Сенна атрымала статус мястэчка і належала адміністрацыйна да Віцебскага павету. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Відніцкіх-Любецкіх, Сеньненскіх-Грыбоўскіх, Курчаў, Сапегаў, Агінскіх, Серакоўскіх. У 1595 годзе ўпамінаюцца аднайменныя маёнтак, замак і мястэчка з «цэрквамі і іх фундушамі».

У 1609 годзе Яўстах Курч збудаваў у Сеньне мураваны касьцёл. У 1613 годзе Леў Сапега запрасіў сюды манахаў-францішканаў, якія адкрылі пры кляштары школу для бедных. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1658 годзе маскоўскія захопнікі зьнішчылі аддзелы мясцовых жыхароў, якія на чале зь Я. Юндзілам вялі партызанскую вайну супраць акупантаў. 28 чэрвеня 1772 году распачаліся 3-дзённыя ўрачыстасьці асьвячэньня новага касьцёла, змураванага ў стылі барока.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Сянно: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Герб, 1843 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Сенна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі. У 1777 годзе паселішча атрымала статус места і стала цэнтрам павету Магілёўскай губэрні (1773—1777 і з 1802 году), намесьніцтва (1778—1796) і Беларускай губэрні (1796—1802). 16 жніўня 1781 году афіцыйна зацьвердзілі герб Сянна «ў зялёным полі дзьве скрыжаваныя залатыя касы». У 1778 годзе тут пачала дзейнічаць паштовая кантора.

У 1867 годзе на месцы драўлянай царквы збудавалі мураваны сабор Сьвятога Мікалая. У 1883 годзе запрацаваў тэлеграф. У пачатку XX стагодзьдзя ў Сеньне было 543 будынкі, працавалі 54 рамесныя прадпрыемствы (на 1907 год), натарыяльная кантора, 4 страхавыя агенты, паштовая кантора, тэлеграф, друкарня, фатаграфія, 10 заезных дамоў, 82 крамы, 6 корчмаў; штогод праводзілася 6 кірмашоў; дзейнічалі меская вучэльня і 4-клясная жаночая прагімназія, 3 бібліятэкі, 2 лякарні, аптэка.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сенна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Высокагарадзецкай воласьці Сеньненскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сенна ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Сенна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну Віцебскай акругі (з 1938 году — Віцебскай вобласьці). На 1939 год працавалі льнозавод, заатэхнікум, лякарня, гасьцініца, кінатэатар, лазьня. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

17 верасьня 1962 году савецкія ўлады злачынна ўзарвалі помнік архітэктуры — касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. 20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі гістарычны герб Сянна.

Геаграфія

Сянно стаіць на 2 марэнавых узвышшах, падзеленых з поўначы на поўдзень аднайменным возерам.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Сянно: Назва, Гісторыя, Геаграфія
  • XIX стагодзьдзе: 1847 год — 1730 чал.; 1867 год — 2418 чал., зь іх 305 каталікоў, 2 пратэстанты і 1469 юдэяў; 1880 год — 2996 чал. (1551 муж. і 1445 жан.), у тым ліку 1380 праваслаўных, 826 каталікоў, і 1290 юдэяў; 1897 год — 4061 чал. (зь іх 39,9% пісьменных), 1898 год — 5712 чал. (2850 муж. і 2862 жан.), зь іх 1529 праваслаўных, 461 каталік, 2100 юдэяў і інш. веры
  • XX стагодзьдзе: 1907 год — 4245 чал., зь іх 660 праваслаўных, 150 каталікоў, 35 стараабраднікаў, 3400 юдэяў; 1917 год — 4540 чал.; 1926 год — 5509 чал. (зь іх 59,6% пісьменных); 1939 год — 4,3 тыс. чал.; 1959 год — 5,4 тыс. чал.; 1970 год — 5,3 тыс. чал.; 1991 год — 9,0 тыс. чал.; 1994 год — 9,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2000 год — 8,9 тыс. чал.; 2006 год — 8,1 тыс. чал., 2006 год — 8,1 тыс. чал.; 2007 год — 7,9 тыс. чал.; 2008 год — 7,6 тыс. чал.; 2009 год — 8007 чал. (перапіс); 2016 год — 7385 чал.; 2017 год — 7238 чал.; 2018 год — 7165 чал.

Рэлігія

Дзейнічае праваслаўная царква Сьвятога Мікалая і рымска-каталіцкая капліца Найсьвяцейшай Тройцы.

Адукацыя

У месьце працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы і школа-інтэрнат, першая школа-фабрыка ў Беларусі, музычная школа, спартовая школа, цэнтар пазакляснай і пазашкольнай работы, 3 сады-ясьлі.

Культура

Дзейнічае раённы дом культуры, дом рамёстваў, дзіцячая бібліятэка і бібліятэка для дарослых.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Голас Сенненшчыны».

Забудова

Плян

Праект сучаснага пляну Сянна распрацавалі ў 1968 годзе ў Віцебскіх абласных праектавых майстэрнях. На месцы старога адміністрацыйнага цэнтру сфармаваўся новы. Гандлёвы цэнтар разьмяшчаецца на вуліцы Кастрычніцкай. Асноўная жыльлёвая забудова канцэнтруецца ў раёнах вуліцаў Назарэнка, Кастрычніцкай i інш. Прамысловая зона — у заходняй частцы места.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Карла Маркса вуліца Магілёўская вуліца
Кастрычніцкая вуліца Ветраная вуліца (заходняя частка)
Менская вуліца (усходняя частка)
Тракцірная вуліца (усходняя частка)
Машэрава вуліца Канеўская вуліца Сьвіная вуліца
Мічурына вуліца Галынка вуліца Варашылава вуліца
Пралетарская вуліца Бешанковіцкая вуліца
Савецкая вуліца Садовая вуліца Афіцэрская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Сянна да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Віцебская, Зарэчная і Красная Слабада (Слабадзкая). Гістарычныя Рынак і Адміністрацыйны пляц цяпер ня маюць афіцыйных назваў.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Сянна: Балоньне, Галынка, Замкавая гара, Красная і Тураўская Слабоды, Плянтоўка, Салдацкая горка.

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.

Транспарт

Празь Сянно праходзяць аўтамабільныя дарогі Р25 (Віцебск — Сянно), Р86 (траса М8 — Багушэўск — Мядзел) і Р113 (Сянно — Вушачы).

Мескія і прымескія пасажырскія перавозкі ажыцьцяўляе ААТ «АТП № 20» места Сянно.

Турыстычная інфармацыя

Сянно: Назва, Гісторыя, Геаграфія 
Пліта з гербамі шляхты ля музэю

Інфраструктура

Працуе Сеньненскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Славутасьці

Побач зь Сянном захавалася гарадзішча жалезнага веку.

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

  • Міхась Бельскі (1921—1988) — беларускі мастак, графік
  • Уладзімер Гоманаў (1929—1998) — мастак-маляр
  • Генадзь Давыдзька (нар. 1955) — заслужаны артыст Беларусі
  • Міхал Ермашкевіч (нар. 1966) — рымска-каталіцкі дзяяч, дамініканін, мастак
  • Алесь Жаўрук (1910—1942) — беларускі паэт
  • Ларыса Кажарская (нар. 1938) — навуковец-мэдык
  • Дора Кроз (1909—1997) — сьпявачка
  • Марыя Пеўзнэр (1901—1989) — навуковец, псыхіятар, дэфэктоляг
  • Яўген Радкевіч (1937—1999) — беларускі пісьменьнік

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сянно НазваСянно ГісторыяСянно ГеаграфіяСянно НасельніцтваСянно ЗабудоваСянно ЭканомікаСянно ТранспартСянно Турыстычная інфармацыяСянно ГалерэяСянно АсобыСянно КрыніцыСянно ЛітаратураСянно Вонкавыя спасылкіСянноБагушэўскБеларусьБешанковічыБурбінВоршаВіцебскВіцебская вобласьцьГорадКоханаўЛепельСеньненскі раёнСянно (возера)ТалачынЧашнікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тутэйшыя (літаб’яднаньне)Драпежныя птушкіАрцём АрашонакВадзім БолбасКарбоўцыЛірыкаМіхась ЧаротАнтонімыБеларуска-літоўскія летапісыКубізмФранцішак БагушэвічЯн СерадаВішымутЗямляВіялянчэльАнтарктыдаТутэйшыя (фільм, 2007)Юры СабалеўскіБраніслаў ТарашкевічОпсаАдэсаОйча нашМікалай МірскіСаргельСлавамір АдамовічГенадзь Валер’евіч Шутаў10 студзеняДзьмухавецПаўстаньне 1794 году191922 красавікаАлена МаслаСубэтнасБанкаўскі рахунакНацыяналізацыяПарнаграфія ў ВугоршчынеЛетувізацыяПолымя (часопіс)ДабрыняГолас Часу (1945)Зямля пад белымі крыламіZuzana (зброя)Пошукавая сыстэмаСалігорскIRCЯўгенія ПфляўмбаўмЖанчына зьверхуАльгерд БахарэвічБазыліка Сьвятога ЭгідыяЖырандоляПрыказкаÆРусіфікацыя БеларусіАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі.aqКліменці Шут2005Сямён ШарэцкіКітабыАнатоль СысРуская моваГадзьМэдыяВікіЮрась БарысевічАндрэй Федарэнка🡆 More