Талачын: горад у Беларусі

Талачы́н — места ў Беларусі, на рацэ Друці.

Адміністрацыйны цэнтар Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 9690 чалавек. Знаходзіцца за 124 км на паўднёвы захад ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Празь места праходзіць аўтамабільная дарога Менск — Ворша, а таксама дарогі ў кірунках на Круглае, Чашнікі, Сянно.

Талачын
лац. Tałačyn
Колішні манастыр базылянаў
Колішні манастыр базылянаў
Талачын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Талачын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Талачына Сьцяг Талачына
Першыя згадкі: 1433
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Талачынскі
Насельніцтва: 9690 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2136
Паштовы індэкс: 211070
СААТА: 2246501000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′35″ пн. ш. 29°41′37″ у. д. / 54.40972° пн. ш. 29.69361° у. д. / 54.40972; 29.69361 29°41′37″ у. д. / 54.40972° пн. ш. 29.69361° у. д. / 54.40972; 29.69361
Талачын на мапе Беларусі ±
Талачын
Талачын
Талачын
Талачын
Талачын
Талачын
Талачын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://tolochin.vitebsk-region.gov.by/by/

Талачын — даўняе места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваўся комплекс манастыра базылянаў з царквой Покрыва Багародзіцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст., а таксама касьцёл Сьвятога Антонія ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва

Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня тапоніму Талачын. Першая зьвязвае назву паселішча з словам талака — 'згуртаваньнем людзей дзеля калектыўнай працы' (напрыклад, будоўля хаты, вал лесу). Прыхільнікі другой вэрсіі мяркуюць, што тапонім утварыўся ад слова «толочея» — сыноніму кірмаша.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Талачын датуецца 1433 годам, калі ён ужо меў статус места ў Друцкім княстве (у складзе Вялікага Княства Літоўскага) і знаходзіўся ў валоданьні князёў Друцкіх. У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Талачын упамінаецца як гандлёвае мястэчка, дзе штогод праводзілася 3 кірмашы. У гэты час ён належаў Друцкім-Талачынскім. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Талачын увайшоў у Аршанскі павет Віцебскага ваяводзтва. У канцы XVI стагодзьдзя маёнтак перайшоў у валоданьне Сапегаў, пазьней — Сангушкаў.

У 1604 годзе Леў Сапега збудаваў у Талачыне касьцёл, школу і шпіталь для хворых. На 1621 год у мястэчку было 314 будынкаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Талачын спалілі маскоўскія захопнікі; колькасьць будынкаў скарацілася да 142.

У 1769 годзе князі Сангушкі фундавалі ў Талачыне базылянскі манастыр. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) усходняя частка мястэчка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі (атрымала назву Стары Талачын), тым часам заходняя частка, што разьмяшчалася за Друцьцю, пачала называцца Новым ці Зарэчным Талачыном. У 1772—1793 гадах мястэчка было пагранічным пунктам з мытняй. 15 лютага 1782 году ў царскім указе Талачын значыцца як места, аднак ва ўказе ад 9 лютага 1783 году — як мястэчка. У 1779 годзе пры базылянскім манастыры пачалі працаваць школа і шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Новы Талачын таксама апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Стары Талачын лічыўся цэнтрам Стараталачынскай воласьці, якая ўвайшла ў Копыскі павет; Новы Талачын быў цэнтрам Зарэчнаталачынскай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні.

У вайну 1812 году ў Талачыне згарэлі 2 касьцёлы, паштовы двор, 30 крамаў, 56 двароў. У ліпені і лістападзе ў мястэчку спыняўся Напалеон, на загад якога тут спалілі сьцягі «Вялікай арміі».

На 1847 год у Талачыне рэгулярна праводзілася 3 кірмашы — Мікалаеўскі (9 траўня), Ільлінскі (20 ліпеня), Усьпенскі (8 верасьня). З 1859 году каля мястэчка дзейнічала гута. У 1860-я гады беларускіх сялянаў вёскі Загарадзьдзя каля Талачына, што актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызвольным руху, расейскія ўлады вывезьлі за межы Беларусі. Саму ж вёску засялілі 15 сялянскімі сем’ямі з цэнтральнай Расеі (Разанская губэрня).

У 1861 годзе Стары Талачын увайшоў у Аршанскі павет. У 1863 годзе тут адкрылася народная вучэльня. У 1869 годзе ў Зарэчным Талачыне таксама адкрылася вучэльня, у 1881 годзе — пачаў працаваць крухмальны завод. У пачатку XХ стагодзьдзя ў Талачыне быў 391 будынак, дзейнічалі царква і касьцёл, працавалі 2 народныя вучэльні, школа, крухмальны завод, 2 гарбарні, цагельня, бровар, гута і вадзяны млын. Мясцовае насельніцтва гандлявала збожжам і лесам.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Талачын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Талачын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Талачын вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну Аршанскай акругі. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у Віцебскай вобласьці. На 1939 год у Талачыне працаваў ільнозавод, а таксама шпалапільны, гарбарны заводы, былі іншыя прадпрыемствы, у тым ліку ткацкая фабрыка. У Другую сусьветную вайну з 8 ліпеня 1941 году да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

22 ліпеня 1955 году Талачын атрымаў статус места. 28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі мескі сьцяг.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Талачын: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 543 чал., у тым ліку 290 праваслаўных і 253 юдэі ў Новым Талачыне; 3581 чал., у тым ліку 432 праваслаўныя, 30 каталікоў і 1119 юдэяў у Старым Талачыне; 1897 год — 2614 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 3748 чал.; 1917 год — 2181 чал.; 1939 год — 6100 чал., у тым ліку 1292 жыды; 1991 год — 10,2 тыс. чал.; 2000 год — 10,6 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 10,6 тыс. чал., 2003 год — 10,4 тыс. чал.; 2006 год — 10,3 тыс. чал.; 2009 год — 10 155 чал. (перапіс); 2016 год — 9761 чал.; 2017 год — 9744 чал.; 2018 год — 9690 чал.

Адукацыя

У Талачыне працуюць 3 сярэднія, 1 пачатковая школы.

Культура

Дзейнічаюць 4 бібліятэкі, дом культуры, пры якім — народная самадзейная кінастудыя «Летапіс». У 2001 годзе адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Наша Талачыншчына» (да 2001 году мела назву «Сцяг Ільіча»). Наклад — больш за 5000 асобнікаў.

Забудова

Плян

Цэнтар Талачына склаўся яшчэ ў XVI—XVІI стагодзьдзях. Яго плянавальная структура сфармавалася ў XVІІI—XIХ стагодзьдзях. Паводле генэральных плянаў, распрацаваных у 1968 і 1977 гадах, утвораны мікрараён. У цэнтры места 2—4-павярховыя будынкі.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
40 год Кастрычніка плошча Рынак пляц
Валадарскага вуліца Віцебская вуліца
Дзяржынскага вуліца Лукомская вуліца
Леніна вуліца Аршанская вуліца
Пушкіна вуліца Мікольская вуліца
Энгельса вуліца Віленская вуліца
Зарачанская вуліца

Эканоміка

Прадпрыемствы тэкстыльнай, першаснай апрацоўкі лёну, харчовай прамысловасьці.

Транспарт

Праз Талачын праходзяць аўтамабільныя дарогі Р19 (Талачын — Крупкі), Р25 (Віцебск — Талачын) і Р26 (Талачын — Круглае — Нежкава). За 5 км ад места праходзіць аўтамагістраль М1E30.

Ёсьць рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь Менскам, Віцебскам і Воршай.

Чыгуначная станцыя Талачын на лініі Масква — Менск. Пасажырскія і хуткія цягнікі на Менск, Воршу, Маскву, прымескае злучэньне з Воршай і Менскам.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Працуе Талачынскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сынагога

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Талачын НазваТалачын ГісторыяТалачын НасельніцтваТалачын ЗабудоваТалачын ЭканомікаТалачын ТранспартТалачын Турыстычная інфармацыяТалачын ГалерэяТалачын АсобыТалачын КрыніцыТалачын ЛітаратураТалачын Вонкавыя спасылкіТалачынБеларусьВоршаВіцебскВіцебская вобласьцьГорадДруцьКруглаеМенскСянноТалачынскі раёнЧашнікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НямеччынаНаваполацакАнальны сэксЭйгердДаброHromadske.TVМастацкая літаратураЗлучаныя Штаты АмэрыкіАндрэй ДынькоПарнаграфія ў БеларусіМаршы недармаедаўБеластокМікіта НайдзёнаўМікола МаляўкаУладзіслаў ГарбацкіПарнаграфія для жанчынТураўДаўгаВоршаКлеапатраКрумкачНізкіяКанюшынаПолацкае княстваБразылія (горад)Вэб-сайтМенск (футбольны клюб)ГлыбокаеУладзіслаў СыракомляЯнка МаўрВершаваны памер.auЛікМіхал Вітушка1918КрыптавалютаСпадарожнікТравеньПрышчэпкаКанстытуцыя БеларусіЖорсткая парнаграфіяВасіль ЦяпінскіЭўрапейскі Зьвяз1919ІнфармацыяВінцук ВячоркаЯўгенія ЯнішчыцФутболМіхась БашлакоўЦыганская моваЭўфрасіньня ПолацкаяБеларуская краёвая абаронаАльгерд (імя)1874КавалёўМатэматыкаПошукавая аптымізацыяГуда (імя)Апавядальны сказМікола ПапекаУладзімер Арлоў (гісторык)ЛявоніхаІрына Ханунік-РамбальскаяГалоўная старонкаАляксандар ЛукашэнкаМагнэтызмПарнаграфія ў ЯпонііЛяхі (Менскі раён)БабёрАдэсаБеларуская ПалічкаАмстэрдамСтолін🡆 More