Лепель: горад у Беларусі

Ле́пель — места ў Беларусі, на беразе Лепельскага возера.

Адміністрацыйны цэнтар Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 17 828 чалавек. Знаходзіцца за 115 км ад Віцебску. Канцавая станцыя на чыгуначнай лініі Ворша — Лепель. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Полацкам, Менскам, Віцебскам, Воршай.

Лепель
лац. Lepiel
Касьцёл Сьвятога Казімера
Касьцёл Сьвятога Казімера
Лепель: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Лепель: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Лепеля Сьцяг Лепеля
Першыя згадкі: 1439
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лепельскі
Плошча:
  • 13 км²
Насельніцтва: 17 828 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2132
Паштовы індэкс: 211180
СААТА: 2227501000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°52′30″ пн. ш. 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д. / 54.875; 28.69444 28°41′40″ у. д. / 54.875° пн. ш. 28.69444° у. д. / 54.875; 28.69444
Лепель на мапе Беларусі ±
Лепель
Лепель
Лепель
Лепель
Лепель
Лепель
Лепель: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://lepel.vitebsk-region.gov.by/

Лепель — даўняе места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятога Казімера і драўляная царква Сьвятой Параскевы Пятніцы, помнікі архітэктуры XIX ст. Побач з касьцёлам у 2010 годзе паставілі першы ў Беларусі помнік канцлеру Льву Сапегу. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Спаская царква ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва

Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму Лепель. Географ Вадзім Жучкевіч лічыў, што ў яго аснове беларускія словы «лепей», «лепы» (у сэнсе 'лепшы, прыгожы') або «ляпіць» (зьвязаны з ганчарным рамяством). На думку расейскага гісторыка А. Качубінскага, назва ўтварылася ад латыскага слова «Ііара» — 'ліпа' (у сэнсе 'возера сярод ліпавых лясоў'). Супрацоўнікі Рыскага музэю гісторыі, літаратуры і мастацтва імя Я. Райніса зьвязваюць назву места з латыскім «лепе» ці летувіскім «лепеле», што ў абодвух выпадках абазначае 'жоўтыя гарлачыкі'. Беларускі навуковец Р. Аўчыньнікава мяркуе, што тапонім мае фінска-вугорскае паходжаньне («леп») і перакладаецца, як 'альховы'.

Таксама існуе народнае паданьне пра знакамітага падарожніка, што завітаў на Лепельшчыну. Спачатку ён падзівіўся: «О, як тут пышна!» (гэтак узьнікла назва вёскі Пышна). Калі ж паехаў далей, то ўзрушыўся прыгажосьцю мясьцінаў: «Ого, а тут яшчэ лепей!» Адсюль, згодна з паданьнем, і ўтварылася назва Лепель.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Лепель: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Леў Сапега

Першы пісьмовы ўпамін пра Лепель датуецца 1439 годам. У гэты час на высьпе Лепельскага возера існавалі вёска і маёнтак Стары Лепель, якія Міхал Жыгімонтавіч падараваў Віцебскаму рымска-каталіцкаму касьцёлу. У 1503 годзе вялікі князь Аляксандар зацьвердзіў за Віцебскім касьцёлам дарунак Міхала Жыгімонтавіча, дадаўшы да яго Баравенскае войтаўства і вёскі Машчоны ды Соржыцу. У 1541 годзе з згоды Папы Рымскага вялікі князь Жыгімонт Стары далучыў Лепельскі маёнтак да Віленскай катэдры. У Інфлянцкую вайну (1558—1582) на тэрыторыі маёнтку збудавалі драўляны замак.

Лепель: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Мапа Новага Лепеля, XVII ст.

У 1563 годзе побач з замкам на высьпе заснавалі места Лепель, пры якім працаваў гандлёвы порт. Таго ж году Віленская капітула, ня будучы ў стане бараніць маёмасьць ад бесьперапынных нападаў суседняй Маскоўскага дзяржавы, аддала маёнтак у валоданьне вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту з умовай, што калі ён захоча назаўсёды пакінуць гэтую маёмасьць сабе, то мусіць даць капітуле іншую маёмасьць той самай вартасьці. Аднак насуперак дамоўленасьці ў 1568 годзе Жыгімонт Аўгуст аддаў Лепель у пажыцьцёвае карыстаньне кашталяну смаленскаму Юрыю Зяновічу, а па ягонай сьмерці — ваяводу полацкаму Мікалаю Дарагастайскаму. У 1579 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы вярнуў лепельскую маёмасьць Віленскай рымска-каталіцкай катэдры.

На 1580 год у месьце Лепелі было 300 дамоў, якія стаялі на высьпе і на заходнім беразе возера (цяпер гэта вёска Стары Лепель). 19 траўня 1586 году маёнтак Лепле набыў Леў Сапега. За 3 км ад Старога Лепеля, у вёсцы Белае, ён заснаваў мястэчка Белы Лепель або Новы Лепель, куды неўзабаве перамясьціўся гандлёвы цэнтар. Апроч таго, у мястэчку збудавалі замак, царкву і касьцёл. У 1609 годзе Леў Сапега перадаў Стары Лепель і Новы Лепель Віленскаму кляштару бэрнардынак, які дзейнічаў пры касьцёле Сьвятога Міхала.

У 1772—1776 гадох у зьвязку зь першым падзелам Рэчы Паспалітай Лепель стаў сталіцай Полацкага ваяводзтва. У месьце адбываліся паседжаньні земскага і гродзкага судоў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Лепель: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Герб Лепеля, 1850 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лепель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Полацкай, з 1802 году — Віцебскай губэрні. У 1797—1805 гадох вялося будаваньне Бярэзінскай воднай сыстэмы, дырэкцыя якой разьмясьцілася ў Лепелі (у 1833—1839 гадох тут працаваў калега і сябар Адама Міцкевіча Ян Чачот). У 1804 годзе адбылося зацьвярджэньне першага пляну забудовы места. У вайну 1812 году Лепель панёс вялікія страты: войскі, што праходзілі празь места, спалілі яго.

Лепель: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Царква і касьцёл (удалечыні), 1866 г.

У 1821 годзе ў Лепелі адкрылася аптэка, у 1830 годзе — 4-клясная вучэльня. У 1833 годзе места моцна пацярпела ад пажару. У 1835 годзе складзены генэральны плян Лепеля, згодна зь якім места падзялялася на цэнтар і 26 кварталаў (у 1860 годзе гэты плян скарэктавалі, падзяліўшы Лепель на 30 кварталаў і 4 плошчы). У 1841—1844 гадох тут збудавалі мураваны праваслаўны сабор, у 1857—1876 гадох — касьцёл Сьвятога Казімера. 9 верасьня 1852 году места атрымала герб: «у чырвоным полі Пагоня». На 1864 год у месьце было 38 мураваных і 562 драўляныя дамы (паводле зьвестак на 1897 год — 10 мураваных і 800 драўляных); дзейнічалі 3 царквы, касьцёл, капліца, 4 сынагогі; працавалі піваварны і гарбарны заводы, 2 цагельні. У 1893 годзе ў Лепелі адкрылася мэтэастанцыя, у 1902 годзе — настаўніцкая бібліятэка. У пачатку ХХ ст. у месьце было 772 будынкі, дзейнічалі 12 дробных прадпрыемстваў, друкарня, 7 навучальных установаў, у тым ліку жаночая Марыінскач вучэльня; штогод праводзіліся 4 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лепель занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лепель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце ўтварылася Беларуская рада. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лепель увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яго разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З кастрычніку 1919 да 14 траўня 1920 году места знаходзілася пад польскай уладай.

У 1924 годзе Лепель вярнуўся ў БССР, дзе стаў цэнтрам раёну (у 1935—1938 гадох — цэнтар акругі). У 1925 годзе тут адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 26 жніўня 1944 году Лепель знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

11 верасьня 2010 году ў цэнтры Лепеля ўрачыста адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу Вялікага Княства Літоўскага — Льву Сапегу (нягледзячы на пратэсты Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату).

Насельніцтва

Дэмаграфія

Лепель: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 3093 чал.; 1 студзеня 1880 году — 5284 чал. (2609 муж. і 2675 жан.), у тым ліку 2281 праваслаўны, 536 каталікоў, 6 эвангелістаў, 2458 юдэяў, 6 магамэтанаў; 1897 год — 6284 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 13,8 тыс. чал.; 1959 год — 9,7 тыс. чал.; 1970 год — 13,1 тыс. чал.; 1972 год — 13,6 тыс. чал.; 1991 год — 19,6 тыс. чал.; 1997 год — 19,4 тыс. чал.; 1998 год — 19,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 18,8 тыс. чал.; 2007 год — 18,7 тыс. чал.; 2009 год — 17 280 чал. (перапіс); 2010 год — 17,4 тыс. чал.; 2016 год — 17 690 чал.; 2017 год — 17 822 чал.; 2018 год — 17 828 чал.

Адукацыя

У Лепелі працуюць агратэхнічны каледж (у мінулым — гідрамэліярацыйны тэхнікум), ліцэй, 4 сярэднія школы, школа мастацтваў, ПТВ 175.

Культура

Дзейнічаюць дом рамёстваў, дом культуры, пры якім існуе народны тэатар «Пошук», краязнаўчы музэй, 2 бібліятэкі.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Лепельскі край» (да 1992 году — «Ленінскі сцяг»).

Забудова

Плян

У сучасным Лепелі захаваўся рэгулярны плян XIX ст. У 1964 і 1976 гадох складаліся генэральныя пляны места. Цэнтар і паўднёва-ўсходнюю частку займаюць 2—5-павярховыя будынкі. Паводле пляну 1980 году перавага аддаецца невысокай забудове, на галоўнай магістралі места невялікія групы 5-павярховых будынкаў з установамі культурна-побытавага прызначэньня на першых паверхах. У 1989 годзе зьявіўся праект рэканструкцыі паркавай зоны і іншых частак места.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Валадарскага вуліца Крывая вуліца
Прудовая вуліца
Стэфана Баторыя вуліца (1919—1920)
Войкава вуліца Загуменная вуліца
Горкага вуліца Рынкавая вуліца
Данукалава вуліца Шляхецкая вуліца Пралетарская вуліца
Дзяржынскага вуліца Капаніцкая вуліца
Інтэрнацыянальная вуліца Касьцельная вуліца
Карла Маркса вуліца Віленская вуліца
Шляхецкая вуліца
рас. Дворянская улица
Гогалеўская вуліца
Лабанка вуліца Новая вуліца
Вакзальная вуліца
Ленінская вуліца Поўсьвіская вуліца Пушкінская вуліца
Савецкая вуліца Выганская вуліца
Чашніцкая вуліца
Нова-Чашніцкая вуліца
Віленская вуліца (1919—1920)
Свабоды плошча Рынак пляц Саборная плошча
Урыцкага вуліца Азёрная вуліца
Чуйкова вуліца Чыгуначная вуліца

З урбананімічнай спадчыны Лепеля да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Бярэзінская, Віцебская і Ўльянка, а таксама Барысаўскі і Полацкі тракты. Таксама ў Лепелі існавалі вуліцы Забаенская, Маставая, Падгулянная, Падгуменная, Прабойная, Пяшчанская, Саборная, Слабадзкая і Юрыдыкаўская, Капаніцкі, Надазёрны, Падазёрны, Пяцінскі і Сьвейскі завулак, пляц Новы Рынак, Віцебскі тракт.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Лепеля: Пяшчанка, Юраўская і Эсенская Слабоды.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасьці. У 2003 годзе аднавілася праца Лепельскай ГЭС.

Апроч таго, працуе мэтэастанцыя.

Транспарт

Аўтамабільны транспарт

Лепель — аўтамабільны транспартны вузел. Усходняй мяжой места праходзіць магістраль М3. Апроч гэтага, Лепель злучаецца сеткай аўтамабільных дарог зь іншымі местамі Беларусі: Р15 (Крычаў — Ворша — Лепель), Р46 (Лепель — Полацак — граніца Расеі), Р86 (Багушэўск (ад M8) — Сянно — Лепель — Мядзел), Р116 (Вушачы — Лепель).

Аўтавакзал Лепелю абслугоўвае аўтобусныя маршруты больш чым 15 кірункаў, у тым ліку на Менск, Віцебск, Полацак, Наваполацак, Санкт-Пецярбург, Бабруйск, Горадню, Барысаў, Дрысу, Докшыцы.

Чыгуначны транспарт

У Лепелі дзейнічае чыгуначны вакзал. Чыгунка злучае места з буйным чыгуначным вузлом Ворша. Двойчы на дзень у будні і тройчы ў выходныя і сьвяточныя дні паміж імі курсуе пасажырскі дызэль-цягнік.

Мескі транспарт

Мескі грамадзкі транспарт складаецца з аўтобусных маршрутаў.

Турыстычная інфармацыя

Лепель: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Помнік Льву Сапегу

Інфраструктура

Места ўваходзіць у турыстычны маршрут «Спадчына Віцебшчыны гасьцям фэстывалю». Працуе Лепельскі краязнаўчы музэй. Сярод асабліва цікавых экспанатаў трэба адзначыць зброю XIX—XX стагодзьдзяў, фатаздымкі і паштоўкі лепельскага фатографа Р. Фідэльмана, пячаткі павятовых і валасных органаў улады XIX ст. і іншыя. Таксама тут захоўваецца найстарэйшая беларуская дуда, вырабленая ў 1877 годзе

Спыніцца можна ў гатэлі «Лепель» пад адрасам вуліца Капаніцкая, 21. Дзейнічаюць дзіцячая санаторыя (вуліца Віцебская, 23) і дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Пэрліна» ў Бароўцы. На беразе Лепельскага возера знаходзіцца санаторыя «Лодэ».

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Замак (XVI ст.)
  • Царква Сьвятога Спаса (1839)

Галерэя

Асобы

  • Яўген Жарнасек (нар. 1987) — штангіст
  • Уладзімер Матыль (нар. 1927) — кінарэжысэр, сцэнарыст
  • Францішак Пяткевіч (1899—1980) — лекар і беларускі нацыянальны дзяяч
  • Карл Саленік (1811—1851) — актор, адзін з заснавальнікаў украінскага рэалістычнага тэатру

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лепель НазваЛепель ГісторыяЛепель НасельніцтваЛепель ЗабудоваЛепель ЭканомікаЛепель ТранспартЛепель Турыстычная інфармацыяЛепель ГалерэяЛепель АсобыЛепель ЗаўвагіЛепель КрыніцыЛепель ЛітаратураЛепель Вонкавыя спасылкіЛепельБеларусьВоршаВіцебскВіцебская вобласьцьГорадЛепельскае возераЛепельскі раёнМенскПолацак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Карэйская вайна17 траўняПакаленьне ZСтарабеларуская моваУсяслаў ЧарадзейЯргЗШАБібліятэка Белавежы (БЛА)Міжнародны стандартны кніжны нумарВінцэнт дэ ПольЯзэп НайдзюкЛюбавічыБеларуская школа ў Латвіі (1926)Інстытут лесуМіхал Францішак СапегаФранцыяБеларускі клясычны правапісБел-чырвона-белы сьцягВаршаваMazdaСацыялізмСьпіс сысуноў БеларусіЗьміцер ГерасімовічВайна Пунсовай і Белай ружыГрамадзкае аб’яднаньнеВайна ў ВіетнамеДактрына ТруманаЯкунЖыгімонт АўгустРэджайнаСьцяг АнгельшчыныСамасейУнівэрсытэтЛязьбійская парнаграфіяГалосныяБяроза (горад)ПацукДональд ТрампПартугаліяАлагЛібэралізмТрыялетЛаскаценьМовы БеларусіЦыганыВялікдзеньПрыназоўнікПрадпрымальніцтваМарат МаркаўСэксЗянон ПазьнякД’Артаньян і тры мушкетэрыУкраінаП̑РасейцыЯнка КупалаНавухаданосар IIISSNАтамПарнафільмНастасься АзаркаЛетувіская моваПятрусь БроўкаМіра (імя)Тратылавы эквівалент🡆 More