Чашнікі: горад у Беларусі

Ча́шнікі — места ў Беларусі, на рацэ Вуле.

Адміністрацыйны цэнтар Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2021 год — 8092 чалавекі. Знаходзяцца за 95 км на паўднёвы захад ад Віцебску, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі (лінія Ворша — Лепель). Аўтамабільныя дарогі на Лепель, Новалукомаль, Сянно.

Чашнікі
лац. Čašniki
У цэнтры места
У цэнтры места
Чашнікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Чашнікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Чашнікаў Сьцяг Чашнікаў
Першыя згадкі: 1504
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Чашніцкі
Насельніцтва: 8092 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2133
Паштовы індэкс: 211150
СААТА: 2251501000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°51′12″ пн. ш. 29°9′53″ у. д. / 54.85333° пн. ш. 29.16472° у. д. / 54.85333; 29.16472 29°9′53″ у. д. / 54.85333° пн. ш. 29.16472° у. д. / 54.85333; 29.16472
Чашнікі на мапе Беларусі ±
Чашнікі
Чашнікі
Чашнікі
Чашнікі
Чашнікі
Чашнікі
Чашнікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://chashniki.vitebsk-region.gov.by/

Чашнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Спаса ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Лукі, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва

Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму Чашнікі. Паводле найбольш пашыранага зь іх, назва места ўтварылася ад слова чашнік — пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. Іншая вэрсія зьвязвае тапонім з разьмяшчэньнем паселішча ў нізкім месцы на Чашніцкай нізіне (у «чашы»). Апроч гэтага, назву часам тлумачаць разьвіцьцём ганчарнай справы (месца выстворчасьці чашак).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Чашнікі зьмяшчаецца ў пераліку буйных паселішчаў Полаччыны і датуецца 1504 годам. У Інфлянцкую вайну, на загад маскоўскага гаспадара Івана IV Тырана, на правым беразе Вулы збудавалі ўмацаваны замак (спалены ў 1708 годзе). У 1564 годзе каля Чашнікаў на Іванскіх палях абаронцы Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана вялікага Мікалая Радзівіла «Рудога» нечаканым ударам разьбілі 25-тысячнае маскоўскае войска Шуйскага. Сам Шуйскі загінуў у бітве. У 1567 годзе войскі Вялікага Княства Літоўскага зноў разьбілі маскоўскіх захопнікаў. З 1568 году Чашнікі знаходзіліся ў валоданьні Ганны Радзівілаўны. У 1580 годзе кароль і вялікі князь Стэфан Баторы прымаў у мястэчку Шышмарова, пасла Івана IV Тырана.

З пачатку XVI стагодзьдзя Чашнікі знаходзіліся ў складзе Полацкага ваяводзтва, у валоданьні князёў Лукомскіх. У канцы XVI стагодзьдзя маёнтак перайшоў да Кішкаў, у пачатку XVII стагодзьдзя — да Друцкіх-Сакалінскіх, пазьней Сапегаў. На 1633 год у Чашніках было 109 будынкаў, 16 крамаў, паселішча належала Казаноўскім. З 1649 году маёнтак быў у валоданьні Слушкаў. У 1664 годзе харунжы Дамінік Служка фундаваў тут кляштар дамініканаў. У 1722 годзе мястэчка перайшло да С. Быкоўскага-Лапоты, у 1785 годзе — да Валадковічаў. У 1786 годзе пры дамініканскім кляштары збудавалі мураваны касьцёл, у якім захоўвалася цудоўная фігура Пана Езуса, шанаваная мясцовымі жыхарамі. У XVIII стагодзьдзі дзейнічала прыстань, больш за 40 складоў, працавалі майстэрні вырабу стругаў — гандлёвых суднаў. У гэты час Чашнікі атрымалі шэраг прывілеяў. У 1791 годзе мястэчка стала сталіцай Полацкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Чашнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Полацкай, з 1796 году Беларускай, з 1802 году Віцебскай губэрні. У вайну 1812 году каля мястэчка адбылася бітва паміж расейскімі (пад камандай Вітгенштэйна) і францускімі (пад камандай Віктора) войскамі. У 1832 годзе па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады скасавалі кляштар дамініканаў, па чым парафію абслугоўвалі дыяцэзіяльныя ксяндзы. У 1843—1845 гадох у мястэчку збудавалі Спаса-Праабражэнскую царкву. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў Чашніках налічвалася каля 2,5 тысячы жыхароў; сярод местачкоўцаў было нямала лёцманаў, якія наймаліся ўвесну на баркі, праводзячы іх Дзьвіною да Рыгі. У 1868 годзе па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл Сьвятога Лукі на царкву Маскоўскага патрыярхату.

У 1886 годзе ў Чашніках адкрылася папяровая фабрыка. Згодна з вынікамі перапісу 1897 году, у мястэчку было 703 будынкі, працавалі лячэбніца, аптэка, 2 народныя вучэльні. На 1906 год у Чашніках было 5 камяніц, 1332 драўляныя будынкі, зь якіх 642 жылыя, нежылыя — 695. У 1909 годзе адкрылася меская вучэльня, пераўтвораная ў 1913 годзе на вышэйшую пачатковую.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Чашнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чашнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 17 ліпеня 1924 году Чашнікі вярнулі ў БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Віцебскай, пазьней Лепельскай акругаў. У 1925 годзе пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя Чашнікі. З 1938 году мястэчка знаходзіцца ў складзе Віцебскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году Чашнікі атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1962—1965 гадох Чашнікі ўваходзілі ў склад Бешанковіцкага раёну. 7 лютага 1966 году яны атрымалі статус места. У 2004 годзе Чашнікі адзначылі сваё 500-годзьдзе. 20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Чашнікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 2783 чал. (1405 муж. і 1378 жан.), зь іх шляхты 3 муж. і 4 жан., духоўнага стану каталіцкага 6 муж. і 5 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 3 жан., купцоў-юдэяў 35 муж. і 32 жан., мяшчанаў-юдэяў 767 муж. і 822 жан., сялянаў зямянскіх 80 муж. і 58 жан., сялянаў скарбовых 500 муж. і 450 жан., аднадворцаў 4 муж. і 2 жан., адстаўных салдатаў 8 муж. і 2 жан.; 1880 год — 5 тыс. чал.; 1897 год — 4590 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1906 год — 5530 чал, зь іх хрысьціянаў 1254, юдэяў 4276, шляхты 1, чыноўнікаў 26, духоўнага стану 8, купцоў 121, мяшчанаў 4390, сялянаў 985; 1939 год — 3,5 тыс. чал.; 1970 год — 6,6 тыс. чал.; 1991 год — 10,5 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 10 тыс. чал.; 2003 год — 9,6 тыс. чал.; 2006 год — 9,6 тыс. чал.; 2009 год — 9203 чал. (перапіс); 2010 год — 9,2 тыс. чал.; 2016 год — 8839 чал.; 2017 год — 8752 чал.; 2018 год — 8817 чал.; 2021 год — 8092 чал.

Адукацыя

У Чашнінах працуюць 4 сярэднія школы, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар, цэнтар дзіцячай творчасьці. 1 верасьня 2004 году на базе СШ № 2 утварылася гімназія.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, дом рамёстваў, 3 бібліятэкі (цэнтральная раённая бібліятэка, дзіцячая бібліятэка, меская бібліятэка сямейнага чытаньня), гістарычны музэй.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Чырвоны прамень»: наклад больш за 5 тыс. асобн., выходзіць 2 разы на тыдзень.

Забудова

Плян

У плянавальнай структуры Чашнікаў вылучаюцца 3 часткі: гістарычная, сучасны цэнтар і паселішча папяровай фабрыкі. Места забудоўваецца згодна з генэральнымі плянамі, распрацаванымі ў 1970 і 1980 гадох. Утвораны мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. 2—5-павярховыя дамы пераважна ў цэнтры места і ў фабрычным паселішчы. У 1986 годзе створаны праект дэталёвага плянаваньня цэнтру. У паўднёва-ўсходняй частцы места канцэнтруюцца прамысловыя прадпрыемствы.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца Смалянецкая вуліца
Талачынская вуліца
Луначарскага вуліца Цяпінская вуліца
Лепельская вуліца
Міра вуліца Рынак пляц
Пралетарская вуліца Віленская вуліца
Савецкая вуліца Лукомская вуліца
Урыцкага вуліца Замкавая вуліца
Іванская вуліца
Чырвонаармейскі завулак Віленскі завулак

Таксама ў Чашніках існавалі Рынак, вуліцы Гарушка, Залатая, Замоцкая, Перавозная і Старасельская, Аптэчны і Мнышкін завулкі.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Чашнікаў: Гарушка, Горка.

Эканоміка

Прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай, лёгкай, харчовай прамысловасьці, па пачатковай апрацоўцы лёну.

Транспарт

Праз Чашнікі праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р62 (Чашнікі — Клічаў — Бабруйск), Р86 (Багушэўск (ад М8) — Сянно — Мядзел) і Р111 (Бешанковічы — Чашнікі).

Аўтобусная станцыя злучае места з сталіцай краіны Менскам і абласным цэнтрам Віцебскам.

Турыстычная інфармацыя

Чашнікі: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Памятны знак Янку Журбе

Інфраструктура

Дзейнічае Чашніцкі гістарычны музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Чашнікі» (пляц Волі, 5).

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

  • Янка Журба (1881—1964) — беларускі паэт (нар. у колішняй в. Купінцы — цяпер у межах м. Чашнікаў)
  • Рыгор Рэлес (1913—2004) — беларускі жыдоўскі літаратар

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чашнікі НазваЧашнікі ГісторыяЧашнікі НасельніцтваЧашнікі ЗабудоваЧашнікі ЭканомікаЧашнікі ТранспартЧашнікі Турыстычная інфармацыяЧашнікі ГалерэяЧашнікі АсобыЧашнікі КрыніцыЧашнікі ЛітаратураЧашнікі Вонкавыя спасылкіЧашнікіБеларусьВоршаВула (рака)ВіцебскВіцебская вобласьцьГорадЛепельНовалукомальСянноЧашніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Марына ВасілеўскаяЯўген ПанасенкаўВікісховішчаЭстоніяАс (імя)Кліўлэндзкае пагадненьнеВіктар ЖыбульГрамадзянінІсламская дзяржаваСтаніслаў Булак-БалаховічНясьвіж29 красавікаJava1923СмаленскАляксандар ЛукашэнкаУкраінаСтэланціс СлаваччыныВярэнаўАрктычны акіянВікіГудыC++РэпЛесьбійская эротыкаАпавядальны сказНіна МацяшБеларусізацыяУладзіслаў ГарбацкіВікіслоўнікВікікрыніцыСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіЗыгмунт ЛазінскіНідэрляндыПраваслаўная царкваПастава на каленяхАнатоль Сербантовіч1751Сельская гаспадаркаУкраінцыАўганістанРобэрт ФішэрКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)КанадаЭлізабэт ТэйларЛіцьвіныІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуВойшаHTMLВікіпэдыяЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)Гаўд6021896Лявон БаразнаІван ШамякінМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахФарс (астан)Навуковая фантастыкаПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)ЛюбчаVPNНародны АльбомЛюдміла РублеўскаяСьвятая Рымская імпэрыя🡆 More