Марфэ́ма — найменшая мінімальная значымая частка слова й словаформы, якая выражае пэўнае лексычнае ці граматычнае, ці тое й другое значэньні разам.
Тэрмін марфэма ўпершыню быў уведзены ў 70-х гг. XIX ст. І. А. Бадуэнам дэ Куртэнэ як родавае абагульненьне структурных частак слова.
Канкрэтным прадстаўніком (рэпрэзэнтантам) марфэмы ў слове зьяўляецца морф. Марфэма вычляняецца парадыгматычна, г. зн. шляхам падбору аднакаранёвых словаў.
Дыфэрэнцыяльныя прыметы марфэмы:
Марфэма выражае пэўнае значэньне (лексычнае або граматычнае), а фанэма значэньня ня мае.
Склад, як і фанэма, ня мае значэньня. Склад — вымаўленчая адзінка. Калі назіраецца супадзеньне складу з марфэмай, то яно толькі фармальнае, зьнешняе. Прынцыпы складападзелу не прадугледжваюць захаваньне цэласнасьці марфэмы.
Марфэма ня мае намінатыўнага значэньня і не выконвае намінатыўную функцыю. Яна пазбаўленая самастойнасьці й функцыянуе толькі ў складзе слова. Марфэма — непадзельная адзінка мовы, а слова дзеліцца на марфэмы. Марфэма не надзеленая марфоналягічнай аформленасьцю й сэнсавай завершанасьцю, у той час як слова мае граматычныя адзнакі (род, лік, склон і г. д.). Марфэмы вычляняюцца толькі ў складзе слова, а словы вычляняюцца са сказаў.
Марфэма адрозьніваецца ад сказа тым, што сказ мае інтанацыйную аформленасьць, а марфэма ня мае.
Пры клясыфікацыі марфэмаў улічваюцца наступныя іх характарыстыкі:
З пункту гледжаньня значэньня марфэмы могуць выражаць наступныя тыпы значэньняў:
Носьбітам рэчыўнага значэньня ў слове зьяўляецца каранёвая марфема. Носьбітам дэрывацыйнага значэньня зьяўляюцца прыстаўкі, суфіксы й постфіксы.
Рэляцыйныя марфэмы падзяляюцца на:
Прамежкавае становішча паміж марфэмамі займаюць сынкрэтычныя (словаформаўтваральныя) марфэмы.
По ролі ў слове марфэмы падзяляюцца на:
Па сэмантычных адносінах паміж сабой марфэмы бываюць:
Як у мове існуюць стылістычна-нэўтральныя і стылістычна-афарбаваныя словы, так і ў мове існуюць словаўтваральныя марфэмы стылістычна-нэўтральныя і стылістычна-афарбаваныя. Стылістычна-нэўтральныя выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях. Стылістычна-афарбаваныя выкарыстоўваюцца толькі ў гутарковым, мастацкім, публіцыстычным стылях і не ўжываюцца ў навуковым і афіцыйна-справавым. Стылістычна-афарбаваныя часьцей выкарыстоўваюцца пры словаўтварэньні назоўнікаў і прыметнікаў. Часьцей за ўсё стылістычна-афарбаванымі бываюць суфіксы.
Стылістычна-афарбаваныя марфэмы падзяляюцца на памяншальна-ласкальныя, павелічальныя, зьневажальныя, абражальныя.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Марфэма, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.