Афікс

А́фікс — усякая значная частка слова з выняткам кораню (прыстаўка/прэфікс, суфікс, канчатак, постфікс).

Тое, што й фармант (лац. formans, formantis — які ўтварае, фармуе).

Клясыфікацыя афіксаў

Паводле месца разьмяшчэньня датычна кораня афіксы падзяляюцца на:

  1. прэпазыцыйныя (перад коранем; прыстаўка);
  2. постпазыцыйныя (пасьля кораня; суфікс, канчатак, постфікс);
  3. афіксы, якія стаяць паміж марфэмаў (інтэрфіксы).

Паводле частасбці ўжываньня афіксы падзяляюцца на:

  1. рэгулярныя (сустракаюцца ў вялікай колькасьці словаў, характарызуюцца паўтаральнасьцю, утвараюць цэлыя словаўтваральныя або формаўтваральныя рады);
  2. нерэгулярныя (сустракаюцца ў невялікай колькасьці словаў і не ўтвараюць вытворных).

Паводле здольнасьці ўтвараць новыя словы афіксы падзяляюцца на:

  1. прадуктыўныя (актыўна выкарыстоўваюцца пры ўтварэньні новых словаў);
  2. непрадуктыўныя (не ўтвараюць новых словаў).

Нерэгулярныя афіксы заўсёды непрадуктыўныя. Рэгулярныя — прадуктыўныя й непрадуктыўныя.

Паводле сэмантычных дачыненьнях паміж сабой афіксы падзяляюцца на:

  1. сынанімічныя (маюць блізкае або аднолькавае значэньне, але па-рознаму гучаць);
  2. антанімічныя (маюць супрацьлеглае значэньне);
  3. полісэмічныя/мнагазначныя (могуць мець некалькі розных значэньняў);
  4. аманімічныя (супадаюць паводле формы, але адрозьніваюцца паводле значэньня).

Паводле паходжаньня афіксы падзяляюцца на:

  1. спрадвечнабеларускія (пры-, -н-, -ск-, -осьць ды іншыя);
  2. запазычаныя (анты-, -ірава-, -ізм ды іншыя).

Крыніцы

Tags:

КанчатакКораньЛацінская моваПостфіксПрыстаўка (мовазнаўства)СловаСуфікс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнафільм у ФранцыіДызайнВалерыя КуставаМікола МятліцкіЯгор ВосіпаўУзвышша (часопіс)Міраслаў ЛазоўскіРэлігія ў БеларусіІгнат ДамейкаЖанна Некрашэвіч-КароткаяДжулія ТэйларМікола ПракаповічЯн СерадаАнатоль СысПрыдатак (мовазнаўства)ШмоняАнатоль СербантовічЯўгенія ЯнішчыцЧорная дзіркаМіхась ПазьнякоўКазахстанПрыказкаПарнаграфія для жанчынУкраінская моваІмёны ліцьвінаўКарл Фрыдрых ГаўсЛязьбійская парнаграфіяТадзіяна КляшторнаяЛохБлакітная сойкаZuzana (зброя)Акторы парнафільмаўКітабыАлег ЖданКастрычніцкі пераваротЎАндрэй КурэйчыкMelbetОндрэй ДудаЗаходнеславянскія мовыЛеў СапегаБанкаўскі рахунакВіктар ШніпМікола ПапекаТыраспальПадаграВугоршчынаРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Дзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)ЗямляЮры ГумянюкГалоўная старонкаРадаўніцаВішымутПабуджальны сказIP-адрасБеларускае ПалесьсеАнатацыяВіды сувязі словаўЖамойцьЯблыкGoogleСтанкевіцаГунтГенадзь Валер’евіч ШутаўIRCМаркетынг🡆 More