Лукомаль: вёска ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Луко́маль, Лу́камля, Луко́мля (Луко́мль) — вёска ў Беларусі, на рацэ Лукомцы.

Цэнтар сельсавету Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 554 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 5 км на поўнач ад Новалукомлю; на шашы Р62.

Лукомаль
лац. Łukomal
Лукомаль: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя
Першыя згадкі: 1078
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Чашніцкі
Сельсавет: Лукомальскі
Насельніцтва: 554 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2133
Паштовы індэкс: 211161
СААТА: 2251830071
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°42′32″ пн. ш. 29°9′4″ у. д. / 54.70889° пн. ш. 29.15111° у. д. / 54.70889; 29.15111 29°9′4″ у. д. / 54.70889° пн. ш. 29.15111° у. д. / 54.70889; 29.15111
Лукомаль на мапе Беларусі ±
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль
Лукомаль: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лукомаль — старажытны крывіцкі горад і даўняе места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца ўдзельнага княства і рэзыдэнцыя князёў Лукомскіх, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся Мікольскі манастыр і францішканскі кляштар.

Гісторыя

Лукомаль: Гісторыя, Насельніцтва, Турыстычная інфармацыя 
Лукамля, з мапы 1613 г.

Раньнія часы

Лукомаль узьнік у IX стагодзьдзі як горад крывічоў, першы пісьмовы ўпамін пра Лукомаль зьмяшчаецца ў «Павучаньні» Ўладзімера Манамаха ў зьвязку з падзеямі 1078 году. Імаверна, у XII ст. ён стаў сталіцай удзельнага княства, але ў тагачасных крыніцах аніводнага князя гэтае зямлі не ўпамінаецца.

Вялікае Княства Літоўскае

У XIV стагодзьдзі Лукомскае княства далучылася да Вялікага Княства Літоўскага, места знаходзілася ў валоданьні князёў Лукомскіх. У 1386 годзе па доўгай аблозе Лукомскі замак узяў Андрэй Альгердавіч. У 1392 годзе выхадцы з Валыні заснавалі ў месьце Мікалаеўскі манастыр. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Лукомаль значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. У творы пра цуды сьвятога Міколы, складзеным у Лукомлі паміж 1402 і 1415 гадамі, адзначалася, што цуды «ў Лукомлі стварыся ў Літоўскай зямлі».

За часамі Інфлянцкай вайны ў 1563 годзе маскоўскія захопнікі на чале з Іванам IV Тыранам ушчэнт зруйнавалі Лукомаль, а ягоных жыхароў вывезьлі ў рабства. Замак больш не аднаўляўся. У XVII стагодзьдзі Лукомаль пераўтварыўся ў мястэчка, у складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Тут дзейнічаў кляштар францішканаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лукомаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні. У XIX—XX стагодзьдзях мястэчка знаходзілася ў валоданьні Храпавіцкіх, Мілашаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лукомаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лукомаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Лукомаль вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. На 1940 год тут было 220 двароў, на 1999 год — 215.

У 2000-я гады Лукомаль атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1882 год — 1428 чал., у тым ліку праваслаўных 278 муж. і 279 жан., юдэяў 456 муж. і 415 жан.
  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 750 чал.; 1999 год — 525 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2005 году — 471 чал.; 2010 год — 554 чал.

Інфраструктура

У Лукомлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Гарадзішча (VI—IX стст.)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Лукомскі замак (XIV ст.)
  • Касьцёл і кляштар францішканаў (1636)
  • Манастыр Сьвятога Мікалая (1397)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лукомаль ГісторыяЛукомаль НасельніцтваЛукомаль Турыстычная інфармацыяЛукомаль КрыніцыЛукомаль ЛітаратураЛукомаль Вонкавыя спасылкіЛукомальАграгарадокБеларусьВіцебская вобласьцьЛукомальскі сельсаветЛукомкаНовалукомальЧашнікіЧашніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДжыліЛінкарЮры СабалеўскіНямецкая моваГісторыя МенскуЖамойтыНарвідКанадаБортніцтваТэмпэратураГрамадзкі набытакЦарства (біялёгія)ЯблыкСолыБеларускае ПалесьсеЛацінкаСтанкевіцаЛікЦмокJavaДзікЭякуляцыяМарына ВасілеўскаяДаўмонт (імя)Сэксуальнасьць чалавекаСан-ФранцыскаМэдыяВікіАляксандар МарозФіліпіныЯн ГляўбіцСубэтнасГеоргі МарчукЗносіныЖыве Беларусь!IP-адрасГадзь23 красавікаНацыяналізацыяДызайнФара Вітаўта (Горадня)Расейска-ўкраінская вайнаÆВіктар ЖыбульАркадзь СмолічУкраінская моваДэйвід ЎудардДабрыняВадзім СаранчукоўМікалай МірскіТодар КляшторныГішпаніяЭўропаПастава 69Якуб Наркевіч-ЁдкаПятрусь БроўкаАнатоль ІвашчанкаЧорны замак АльшанскіКірыл КоктышЗямля пад белымі крыламіДзьмухавец2008Уладзімер КаткоўскіТыраспальКазахстанБеларусьМужчына зьверхуАрцём АрашонакБеларуская Народная РэспублікаАнатацыя🡆 More