Вячаслаў Насевіч: беларускі гісторык

Вячасла́ў Леані́давіч Насе́віч (нар.

20 ліпеня 1957, Віцебск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Скончыў БДУ (1982). З 1983 году ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі, з 1993 году начальнік аддзелу геральдыкі й генэалёгіі Дзяржаўнага камітэту па архівах і справаводзтве Рэспублікі Беларусь. З 1998 году дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага цэнтру электроннай дакумэнтацыі.

Займаецца праблемамі гістарычнай інфарматыкі, гістарычнай геаграфіі і палітычнай гісторыі Беларусі ў пэрыяд Вялікага Княства Літоўскага, беларускай генэалёгіяй.

Аўтар каля 350 працаў (на сяр. 2003), зь іх 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыкляпэдычныя артыкулы і 47 гістарычных мапаў для «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі» й «Беларускай энцыкляпэдыі», 6 гістарычных мапаў для «Нацыянальнага атлясу Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадзтве (19871990), структура генэалягічнай базы зьвестак «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі (19931994), гістарычная геаінфармацыйная сыстэма «Губэрня» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998 году), мадэль-рэканструкцыя жыцьцёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993). Кандыдацкая дысэртацыя на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досьвед кампутарнага мадэляваньня)» (абараніў у 1991 годзе).

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2 / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2004. — 485, [1] с.: іл. ISBN 985-11-0282-2.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1957199120 ліпеняВіцебск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

GoogleЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)ЖурВільняАкторы парнафільмаўМаркёрПрыдатак (мовазнаўства)БудызмАлесь КлышкаАльгерд БахарэвічКадзіла сармацкаеСакрат Яновіч15 красавіка1891Алег ЖданСтолінЛявон БаразнаАлесь АркушТаварыства беларускай школыПернікІрляндцыЭйбарФранцыск СкарынаКушмакПошукавая аптымізацыяСанта-КляўсБеласток — ГорадняУ краіне райскай птушкіБерасьцеЯкасныя прыметнікіСалігорскПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуМікіта КрыўцоўБусел белыРасеяНацыяналізмПэрсыдзкая моваБеларуская ВікіпэдыяПратэстанцкая РэфармацыяБандароўнаБойрыкс (імя)Марыя Мартысевіч1769Сяржук Сокалаў-ВоюшКасілаўцыППаўлінка (п’еса)ТравеньБітва пад ВоршайІван ШамякінЭканомікаМіхась БаразнаВэб-дызайнІрына Ханунік-РамбальскаяАнатоль ЗэкаўБумонтЖвірСказАндрэй КурэйчыкКастрычнікМаланкаC++Готаўт.neПольшча🡆 More