Імя Вітаўт: мужчынскае асабовае імя (Vytautas)

Вітаўт (Віталт, Віталд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Vitolt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wito + Walt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Віталт, Віталд
Вытворныя формы Вітольд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вітаўт»

Паходжаньне

Імя Вітаўт: Паходжаньне, Носьбіты, Глядзіце таксама 
Партрэт вялікага князя Вітаўта (лац. Vitoldus) зь Берасьця

Віталт або Віталд, пазьней Вітальд (Vitolt, Witald, Witolt, Vuitaldus, Witold) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Вітарт, Бутавіт; германскія імёны Wittenus, Witard, Botwith) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон', старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-, а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'.

Адпаведнасьць імя Вітаўт германскаму імю Witold (упаміналася яшчэ ў 828 годзе) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў.

На тоеснасьць імя Вітаўт з германскім імём Witold (Witolt), вядомым за шмат гадоў да зьяўленьня літоўскага вялікага князя, а таксама на сьведчаньне атаясамліваньня гэтых імёнаў — адпаведную германскаму імю лацінізацыю імя Вітаўта (Witoldus) — зьвяртае ўвагу польскі лінгвіст Юзэф Рэчэк(d). Ён жа зазначае, што германскія імёны на -old (або -аld) бытавалі ў Польшчы яшчэ ў XIII—XIV стагодзьдзях. Тым часам летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt) зьвяртае ўвагу на тое, што сярод паноў Малдаўскага княства пашырылася імя Витолтъ (цалкам адпаведнае германскаму Witolt), якое прыйшло ў Малдову не зь Вялікага Княства Літоўскага. Прытым гэтая форма імя ў малдаўскім пісьменстве адзначаецца раней за яе зьяўленьне ва ўкраінскім пісьмовых крыніцах.

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вітаўт складаецца з асноваў -віт- і -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis), якая паходзіць ад гоцкага þiuda, германскага þeudo 'род, народ'. Такім парадкам, імя Вітаўт азначае «мудрасьць роду». Адзначалася старажытнае германскае імя Teudwit (Teud-wit).

Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» супастаўляе імя Вітаўт з наступнымі адпаведнікамі: чэска-мараўскімі Вітаслаў (князь у Мараўскай дзяржаве) і Вітка, германскімі Віта і Вітас (Вітус). Тым часам грамата Жыгімонта Кейстутавіча ўпамінае сьведку Віту Радчынскага. Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што значэньне «народ» напраўду мелі германскія словы theud, teuto, touto, teut і падобныя, тым часам летувіскае tauta ад пачатку ўжывалася ў значэньні «зямля», «краіна» народу. З улікам азначэньня першай часткі імя праз даволі пашыраныя ў тагачаснай Эўропе лацінскія словы (vita, vi, vices і падобныя), якія маюць грэцкія, кельцкія і, урэшце, індаэўрапейскія аналягі і азначаюць «сілу», «жыцьцё», «жыцьцёвую сілу», імя Вітаўт значыла, відаць, «Сіла народу». Аналягічныя тлумачэньні прыводзіць і гісторык беларускай літаратуры Алесь Бразгуноў.

З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Вітаўт ды іншых імёнаў вялікіх князёў літоўскіх гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага.

У гістарычных крыніцах сустракаюцца наступныя варыянты імя: Wytoutd, unsir son (29 верасьня 1379 году); Витовтъ (1382, 1383, па 1389, 1392—1429, 1393, 2 ліпеня 1396, 1396—1413, 1398, 6 сакавіка 1399, 3 красавіка 1399, 20 траўня 1407, 1 траўня 1429 году); Alexander alias Witoldus (11 верасьня 1387, 22 верасьня 1421, 27 верасьня 1422, 28 сьнежня 1429 году); Мы Александръ, або Витовть (1 ліпеня 1388 году); Witoldus (1388, 1400, 1401, 1402, 1403, 1409, 1416, 1421 гады); Мы Александръ, або Витолдъ (18 чэрвеня 1389 году); Витольтъ (1389 год); Витолт (1393—1430, 1411—1422, 1440—1492, 1463—1476, 1477—1484 гады); Allexander alias Witoudus (13 студзеня 1407, 18 кастрычніка 1415 году); Allexander alias Wytoud (23 траўня 1409 году); Witoudus (1409, 1416, 1420); Witaudus (1409 год); Сам Александер Витовтъ (10 кастрычніка 1416 году); Alexander alias Witawdus (1417, 1429, 1430 гады); Alexander alias Witholdus (1 траўня 1425, 10 лістапада 1430 году); князя Юрья Витовтовича, Витовтъ Кестутьевичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс); князя Юрія Витовтовича, Витовтъ Кестутіевичь, Витовтъ Кестутьевичь (Сафійскі першы летапіс); Витовъту Кирдвидовичу три чоловеки (9 лістапада 1449 году); Stanislaus Witoutowicz (1451 год); Богданъ Витовътовичъ (23 лістапада 1486 году); великом князи Витолде… Витолда… Витолде (XV ст. паводле выпісу 16 кастрычніка 1624 году); люди… у Томиловичох над рекою Березыною… а Витовъта з братом его а Олизаром (27 лістапада 1517 году); люди… Степанъ Витовтович (16 ліпеня 1521 году); пана Богдана Станевича а пана Воитъка Якубовича Витовътовичовъ (28 лютага 1520 году); Витовтъ Оксеновъ (12 ліпеня 1560 году); Witowtowa od domu… Witowta Siruna wymarł (20 лістапада 1604 году); Anastazia Łuczanicka Witołtowiczowa (19 чэрвеня 1660 году); panne Katherzyne Witoltowiczownę… Witołtowiczowną (19 чэрвеня 1665 году); z p. Janem Witowtowiczem, a p. Janem Witołtowiczem (1701 год); для пана Витовта, хоронжого… Витовта… Витовту (1710 год). Прытым ва ўласных нямецкамоўных дакумэнтах вялікага князя Вітаўта лацінская трансьлітэрацыя яго імя адпавядае старабеларускаму напісаньню: ням. Wir Witowd von gotis gnaden herczog czu Littouwe <...> Wir Witovt von gotes gnaden grosfurste zu Littowen etc. <...> Wir Alexander, andirs Wytowt, von Gots ganden grosfurste zu Littawen etc. — ст.-бел. Мы великии князь Витовт.

Носьбіты

З XV ст. прыдомкам Вітальд (Бітаўт) карыстаўся шляхецкі род Александровічаў гербу ўласнага.

Вітаўты (Wittowt) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Падляскага ваяводзтва.

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася каралеўскае сяло Віталцева (Витолтево) каля Шяўляў.

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Вітаўцы, у гістарычнай Прусіі — Вітулты.

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Імя Вітаўт ПаходжаньнеІмя Вітаўт НосьбітыІмя Вітаўт Глядзіце таксамаІмя Вітаўт ЗаўвагіІмя Вітаўт КрыніцыІмя Вітаўт ЛітаратураІмя Вітаўт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ода салаўюУсевалад ІгнатоўскіУнівэрсальны каардынаваны часПрыназоўнікАлегорыяБеларуская Народная РэспублікаВольныя матэрыялыУладзіслаў ГарбацкіГісторыя беларускай мовыКастусь КаліноўскіСям’яСельская гаспадарка БеларусіАнатоль СысЛетувіская моваІвонка СурвілаСаюз вызваленьня БеларусіВіетнамБушкаЛетуваЧэрвеньIP-адрасЦарства (біялёгія)Азія29 красавікаПятрусь БроўкаКові (рэжысэр)Карлес ПудждэмонДразды (гурт)Беларускі Народны Фронт АдраджэньнеПершая сусьветная вайнаАнтон ЛуцкевічОкельПошукавая сыстэмаВольга БабковаНестар МахноЛіцьвіныДзяржаваБібліяТураўСамагубстваСяброўстваЯўген КантылёўФранцішак БагушэвічЯгайлаВячаслаў АдамчыкМаксім ГарэцкіГеаграфічныя каардынатыЮры БеленькіПошукавая аптымізацыяДаўконтВасіль БыкаўРажава (Беларусь)Беларуская народная партызанкаЗдароўеОйча нашАдлігаМіжнародны стандартны кніжны нумарПубліцыстыкаЎ2005Бітва пад ВоршайАмонім1589Польская моваНіна Мацяш🡆 More