Ячмень Звычайны

Ячмень звычайны, таксама Ячмень шматрадковы (Hordeum vulgare) — від ячменя, менавіта ён звычайна ўзрабляецца ў сельскай гаспадарцы, адна з найстаражытнейшых культурных раслін у гісторыі чалавецтва (10 тысяч год таму).

Ячмень звычайны
Ячмень Звычайны
Багоўка на коласе ячменя звычайнага
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hordeum vulgare L. (1753)

Ячмень Звычайны
Сістэматыка
на Віківідах
Ячмень Звычайны
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40874
NCBI  4513
EOL  1114455
GRIN  t:317403
IPNI  405391-1
TPL  kew-419563

Зерне ячменю шырока выкарыстоўваюць для харчовых, тэхнічных і кармавых мэтаў, у тым ліку ў піваварнай прамысловасці, пры вытворчасці пярловай і ячнай круп. Ячмень ставіцца да найкаштоўнейшых канцэнтраваных кармоў для жывёл, паколькі змяшчае паўнавартасны бялок, багаты крухмалам.

Батанічнае апісанне

Ячмень Звычайны 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Гэта аднагадовая расліна вышынёй 30-60 см, у культурных сартоў — да 90 см. Сцёблы прамыя, голыя.

Лісце да 30 см даўжынёй і 2—3 см шырынёй, плоскае, гладкае, з вушкамі ля аснавання пласцінкі.

Утварае колас з асцюком даўжынёй каля 10 см; кожны каласок — аднакветкавы. Каласы чатырох- або шасцігранныя, да 1,5 см шырынёй, з гнуткай воссю, не распадаюцца на членікі. Каласкі сабраны групамі па тры; усе каласкі плодныя, сядзячыя. Каласковыя лускі лінейна-шылападобныя, адцягненыя ў тонкі асцюк, які звычайна перавышае іх па даўжыні. Ніжняя кветкавая луска яйкападобна-ланцэтная. Ячмень звычайны — самаапыляльная расліна, але не выключана перакрыжаванае апыленне. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Плод — зярноўка. Плоданашэнне ў ліпені — жніўні.

Распаўсюджанне і экалогія

Дзікі ячмень звычайны расце ад Паўночнай Афрыкі да Тыбета.

Культурны ячмень часцяком дзічэе блізу месцаў пасеваў, нярэдка сустракаецца як выпадковая вырасла расліна ля дарог, на насыпах.

Гісторыя

Ячмень належыць да найстаражытных культурных раслін. Як і пшаніца, ён быў акультураны ў эпоху неалітычнай рэвалюцыі на Блізкім Усходзе больш 10 тысяч гадоў таму. Дзікі ячмень распаўсюджаны на шырокім прасторы ад вострава Крыт і Паўночнай Афрыкі на захадзе да Тыбецкіх гор на ўсходзе.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Ячмень Звычайны Батанічнае апісаннеЯчмень Звычайны Распаўсюджанне і экалогіяЯчмень Звычайны ГісторыяЯчмень Звычайны ЗноскіЯчмень Звычайны ЛітаратураЯчмень Звычайны СпасылкіЯчмень ЗвычайныСельская гаспадаркаЯчмень

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ваенная аперацыя супраць Ісламскай дзяржавыСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Хрыстос прызямліўся ў ГародніТочка BYДзікае паляванне караля СтахаБіялагічная зброяРэвалюцыйнае дзеяннеЯн СяньцзіньЎІван ЧыгрынаўVII Усебеларускі народны сходБуры мядзведзьАкупацыя Ірака (2003—2011)Леанід Дранько-МайсюкУніверсітэт ТунцзіВульваБарыс КітПіянеры-героіМіндоўгСяргей БульбаКыргызстанФерзь з ЛукомляАльпійская баладаАркадзь КуляшоўКолеры нацыіМінская вобласцьСімвалізмЗямля пад белымі крыламіКіраваннеМатрона Сяргееўна МаркевічКрыж Ефрасінні ПолацкайПалац Незалежнасці (Мінск)ApraxiaПадарожжа з ЖыгамонтамЛідаКітайУладзімір СцяпанКарпарацыя монстраў (мультфільм)AppleЛотацьДжо БайдэнКіраўнікі МінскаМаскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. ЛаманосаваПрастрэл шыракалістыКрамбамбуля (напой)Аляксандр БранцэвічКрайнія пункты БеларусіКлаўдзіа МантэвердзіМіжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофуДругая сусветная вайнаМедаль Францыска СкарыныСекс без пранікненняУладзімір Іванавіч КарызнаЭлістаПалацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)3 ліпеняБеларуская ВікіпедыяПрыметнікЭль-НіньёДзеепрыслоўеПеніс чалавекаБелсатСправа «0 праміле»Міхась БашлакоўАлаіза ПашкевічТомас КромвельМолат (гурт)Першы крыжовы паходГаўрыіла (Глухава)СунІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіМесны склонПлітніца (Пухавіцкі раён)Канстытуцыйная камісія (2021)Атамная арбітальБрэсцкая вобласць🡆 More