Хіндустані

Хіндуста́ні (Hindustānī, हिन्दुस्तानी, ہندوستانی) — агульная назва групы ідыёмаў, якія з’яўляюцца часткай кластэра заходні хіндзі.

Гэтыя ідіёмы з’яўляюцца лінгва франка ў паўночнай Індыі, на большай частцы Пакістана і некаторых іншых краінах. Індаарыйская мова, заснаваная на дэлійскім дыялекце кхары-болі і ўвабраўшая персідскую, арабскую, санскрыцкую і цюркскую лексіку. Плюрыцэнтрычная мова, індыйскі варыянт носіць назву хіндзі, а пакістанскі — урду.

Хіндустані (хіндзі—урду)
Саманазва हिन्दुस्तानी   •   ہندوستانی
Краіны Індыя, Пакістан, Фіджы, Гаяна, Малайзія, Сурынам, Трынідад і Табага
Рэгіёны Паўднёвая Азія, Акіянія, Карыбскі басейн
Афіцыйны статус Хіндустані Індыя (хіндзі, урду),
Хіндустані Пакістан (урду),
Хіндустані Фіджы (фіджыйскі хіндзі)
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў 490 млн (2006): 1-я мова 240 млн, 2-я мова — 165 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Пісьменнасць

дэванагары,
арабскае пісьмо (почырк насталік),

раней — кайтхі
Моўныя коды
ISO 639-1 hi, ur
ISO 639-2 hin, urd
ISO 639-3

hin, urd,
hif (Фіджы),

hns (Карыбскі басейн)
LINGUIST List hind
Glottolog hind1270

Хоць размоўныя формы гэтых моў амаль не адрозніваюцца адна ад аднае, і нягледзячы нават на тое, што іх афіцыйныя граматычныя стандарты практычна аднолькавыя, яны ўсё ж адрозніваюцца па літаратурных прыёмах, навуковым і тэхнічным слоўніку: у урду захоўваецца больш моцны персідскі, а ў хіндзі — санскрыцкі ўплыў. Да падзелу Індыіberu тэрміны «хіндустані», «урду» і «хіндзі» былі сінонімамі. Тэрмін хіндустані выкарыстоўваецца для абазначэння лінгва франка Індыі і Пакістана, напрыклад, мовы балівудскіх фільмаў, а таксама асабліва далёкіх разнавіднасцей хіндзі — фіджыйскага хіндустані і карыбскага хіндустаніberu.

Па розных ацэнках, хіндустані ўваходзіць у пяцёрку самых распаўсюджаных (па колькасці гаворачых) у свеце моў разам з кітайскай, англійскай, іспанскай.

Гісторыя

Раннія разнавіднасці сучаснага хіндустані ўзніклі з групы сярэднеіндыйскіхbeen моў апабхраншаberu каля VII—XIII стагоддзяў. Амір Хасроўberu, які жыў у XIII стагоддзі пры Дэлійскім султанаце, стварыў некалькі работ на дыялекце гэтай групы, які называў «хіндаві». На гэтай мове гаварылі суфіі — місіянеры, якія перамяшчаліся па краіне.

Дэлійскі султанат быў паглынуты Імперыяй Вялікіх Маголаў у 1526 годзе, і, хоць маголы былі цімурыдамі цюрка-мангольскага паходжання, на іх моцна паўплывала персідская культура, у выніку чаго пасля Бабура дзяржаўнай мовай краіны стаў фарсі.

З пачаткам распаду і аслаблення імперыі лінгва франка для паўночнаіндыйскай арыстакратыі стаў адзін з дыялектаў апабхраншы кхары-боліberu, хоць фарсі захаваў значны ўплыў. Прэстыжны дэлійскі варыянт кхары-болі называўся «хіндустані», «індастанскі».

Праз некаторы час прэстыжным стаў моцна персіянізаваны варыянт кхары-болі, вядомы пад персідскай назвай «урду», забан-е-урду-е-муалла — «мова шахскага лагера», або забан-е-урду перс.: زبان اردو, ज़बान-ए उर्दू, «мова лагера». Слова «урду» цюркскага паходжання, паходзіць ад цюркскага ordū, «лагер», кагнат слова арда і ўпершыню зафіксавана каля 1780 года. Яшчэ больш персіянізаваная разнавіднасць кхары-болі атрымала назву рэкхтаberu, «змешаная». З другога боку, тэрміны «рэкхта» і «хіндаві» выкарыстоўваліся ўзаемазамяняльна.

Набіраючы папулярнасць, хіндустані ўвабраў мноства персідскіх, арабскіх і цюркскіх слоў, а магольскія заваяванні дапамагалі яму распаўсюджвацца. Наступныя чатырыста гадоў хіндустані, які запісваўся персідскай пісьменнасцю, заставаўся лінгва франка ў Паўночнай Індыі, набываючы мясцовыя асаблівасці. Ён атрымаў статус літаратурнай мовы разам з персідскаю. Мову хіндустані развівалі, у асноўным, паэты ў вялікіх гарадах — Дэлі, Лакхнау, Лахоры і Агры.

У Паўднёвай Індыі Хіндустані прыняў асаблівую форму пад назвай «дакхіні»been, або «паўднёвы хіндустані», які атрымаў статус літаратурнай мовы ў канцы XVII ст. (на дакхіні пісаў паэт Валіberu), але пазней у літаратурным ужытку не замацаваўся.

Пры брытанцах мова называлася «хіндустані» (у прыватнасці, так яе называў Джон Гілкрыст). Джон Хёрст[en] у сваёй кнізе 1891 года ўпамінае «хіндустані, ці мова лагера, ці мова лагера магольскага войска ў Дэлі», які лічыўся дыялектам хіндзі пад персідскім уплывам, лічачы яго, аднак, асобнай мовай. На хіндустані гаварылі многія індуісты Паўночнай Індыі, за выключэннем сельскага насельніцтва Бенгаліі, а таксама ўсе індыйскія мусульмане. Разам з англійскай хіндустані, які ўсё яшчэ запісваўся персідскім пісьмом, стаў дзяржаўнай мовай, на ім гаварыла каля ста мільёнаў чалавек.

З канца XVIII па канец XIX стагоддзя, пры каланіяльным урадзе, словы «хіндустані» і «урду» выкарыстоўваліся ўзаемазамяняльна. Мова стала выкарыстоўвацца ва ўрадзе, што паўплывала на яго прыняцце ў якасці дзяржаўнай мовы ў Індыі і Пакістане. Слова «хіндустані» змянілася на «хіндзі» і «урду», а ў апошні час гэты тэрмін азначае мову балівудскіх фільмаў, папулярных у Індыі і Пакістане, — яе немагчыма аднесці да хіндзі ці урду. Таксама пад словам «хіндустані» часам разумеецца мова урду, часам — асаблівы народна-гутарковы стыль урду і хіндзі.

Літаратурныя варыянты

На аснове хіндустані склаліся чатыры літаратурныя мовы, дзве з якіх існуюць дагэтуль: хіндзі, урду, дакхініbeen (літаральна «паўднёвы», менш персізаваны варыянт урду, на якім гавораць у раёне Хайдарабада) і рэкхта (моцна персізаваны варыянт урду, на якім гаварылі пры двары маголаў і да гэтага часу складаюць вершы).

Фіджыйскі хіндзі, які ўзнік у выніку міграцыі індусаў на Фіджы, запісваецца лацінскім алфавітам і звычайна разглядаецца як асобная мова, аднак усё яшчэ зразумелая носьбітам іншых варыянтаў хіндустані. Карыбскі варыянт хіндустані, распаўсюджаны сярод індыйскіх мігрантаў у Гаяне і на Карыбскіх астравах, не мае ні афіцыйнага статусу, ні пісьмовай нормы.

Урду

Урду — дзяржаўная мова Пакістана і рэгіянальная мова Індыі. Валодае афіцыйным статусам у Андхра-Прадэшы, Джаму і Кашміры, Біхары, Утар-Прадэшы, Дэлі, Заходняй Бенгаліі, дзе жыве значная колькасць мусульман.

Хіндзі

Хіндустані 
Рыгведа

Літаратурны хіндзі, дзяржаўная мова Індыі, заснаваны на дэлійскім дыялекце кхары-болі і адрозніваецца ад урду перш за ўсё пісьмом (замест персідскага пісьма выкарыстоўваецца дэванагары), а таксама меншай колькасцю персідскіх запазычанняў. Літаратуры на хіндзі больш за пяцьсот гадоў, яна ўключае прозу, паэзію, рэлігійныя і філасофскія тэксты.

У самой Індыі тэрмін «хіндустані» выкарыстоўваецца для абазначэння класічнага музычнага стылюbeen, а ўсе дыялекты, незалежна ад персізаванасці або санскрытызаванасці, называюць «хіндзі».

Базарны хіндустані

Слова «хіндустані» таксама можа выкарыстоўвацца для абазначэння гутарковых варыянтаў мовы, адсюль «базарная» мова вуліц, у процівагу стандартызаваным літаратурным хіндзі, урду або санскрыту.

Фанетыка

Фаналагічна дзве літаратурныя нормы хіндустані — хіндзі і ўрду — амаль не адрозніваюцца. Гукавая сістэма мовы хіндустані ўключае 10 галосных, 28 зычных фанем, захаваных са старажытнаіндыйскага перыяду, і яшчэ некалькі дадатковых зычных, набытых мовай у пазнейшыя часы.

Галосныя

Хіндустані 
Галосныя хіндустані паводле месца артыкуляцыі.

У хіндустані налічваецца 10 галосных фанем. З іх тры, [ə], [ɪ], [ʊ], з’яўляюцца кароткімі, астатнія — [aː, iː, uː, eː, oː, ɛː, ɔː], маюць толькі падоўжаны характар (зрэшты, з гэтае заканамернасці існуюць выключэнні). Галосныя верхняга пад’ёму, якія ў часы існавання санскрыту проціпастаўляліся па даўжыні (то бок, /i ~ iː/ ды /u ~ uː/), у хіндустані сталі супрацьпастаўляцца па якасці або па даўжыні і якасці (аналагічна /ɪ ~ iː/ ды /ʊ ~ uː/). Гістарычныя супрацьпастаўленні зніклі ў фінальнай пазіцыі (напрыклад, санскр. запазычанні śakti (शक्ति شَکتی) «энергія», vastu (वस्तु وَستُو) «прадмет» рэалізаваныя як /ʃəkt̪i/ і /ʋəst̪u/ адпаведна, замест чаканага */ʃəkt̪ɪ/ і */ʋəst̪ʊ/).

Галосны, прадстаўлены сімвалам ऐ — اَے (трансл. ai), у розных працах можа транскрыбіравацца як [ɛː] ці [æː]. Акрамя таго, адзінаццаты галосны /æː/ сустракаецца ў англійскіх запазычаннях (напрыклад, /bæːʈ/ «біта»). Таму, каб адрозніваць гэту фанему ад спрадвечнай фанемы ў хіндустані, апошняя далей транскрыбіруецца як [ɛː]. Галосны сярэдняга рада ніжняга пад’ёму часта перадаецца ў МФА як [aː] ці [ɑː].

Акрамя таго, [ɛ] сустракацца як абумоўлены алафон гука шва (/ə/) па суседству з прыдыхальным зычным /h/, калі і толькі калі з абодвух бакоў ад /h/ стаяць гукі шва. Напрыклад, у слове कहना کَہنا «сказаць» замест /kəh(ə)naː/ абодва шва вакол /h/ даюць вымаўленне [kɛh(ɛ)naː]). Пры гэтым можа адбыцца сінкопа (выпадзенне) фанематычна сярэдняга шва (даючы вымаўленне [kɛh.naː]). Гэты ж працэс адбываецца пры наяўнасці фінальнага /h/ (хутчэй за ўсё, таму што фінальны /h/ нясе за сабою нявымаўленае шва). Напрыклад, कहکَہ /kəh(ə)/ «скажы!» на справе вымаўляецца як [kɛh]). Дадзены працэс не адбываецца пры наяўнасці шва толькі з аднаго боку (कहानी کَہانی /kəhaːniː/ «расказ», बाहर باہَر /baːhər/ «звонку»).

У хіндустані таксама існуюць насавыя галосныя, якія ўяўляюць сабою насавыя аналагі звычайных галосных. Выключэннем з’яўляецца толькі англійскі /æ/, які не назалізуецца. Адносна прыроды насавых галосных у хіндустані меркаванні разыходзяцца.

Зычныя

У хіндустані 28 зычных гукаў, атрыманых у спадчыну ад ранейшых індаарыйскіх моў, яшчэ 2 зычныя развіліся пазней у пэўных кантэкстах у сярэдзіне слова, акрамя таго, дадатковыя 7 зычных трапілі праз запазычаныя словы, і іх вымаўленне залежыць ад сацыяльнага статусу і культурнай прыналежнасці гаворачага (хіндзі ці ўрду).

Большасць спрадвечных зычных, за выключэннем /bʱ, ɽ, ɽʱ, ɦ/, могуць падаўжацца (падвойвацца). Падвоеныя зычныя ўзнікаюць толькі ў сярэдзіне слова пасля галосных /ə/, /ɪ/ або /ʊ/. Усе падвоеныя зычныя знаходзяцца ў граніцах аднае марфемы, за выключэннем [ʃː], які сустракаецца толькі ў некалькіх запазычаннях з санскрыту на стыку дзвюх марфем (напрыклад, /nɪʃ + ʃiːl/[nɪʃʃiːl] «бессаромна», літаральна «без сораму»).

Віды фанацыі ўключаюць у сябе непрыдыхальную, звонкую, прыдыхальную і т.зв. шаптальную. Апошняя часта ўпамінаецца як звонкая прыдыхальная, хоць Шапіра сцвярджае, што гэтыя віды фанацыі адрозніваюцца звонкасцю і спосабам артыкуляцыі. Шаптальныя зычныя з’яўляюцца рэліктамі ад праіндаеўрапейскай мовы і з усіх індаеўрапейскіх моў захаваліся толькі ў індаарыйскіх і армянскай.

Лад зычных хіндустані мае наступны выгляд. Зычныя абазначаныя сімваламі МФА і падзеленыя паводле месца артыкуляцыі. У дужках указаныя рэдкія і неўніверсальныя фанемы.

Зычныя хіндустані
Губна-губныя Губна-зубныя Зубныя/
Альвеалярныя
Рэтрафлексныя Постальвеалярныя/
Палатальныя
Заднеязычныя Увулярныя Глатальныя
Насавыя m n (ɳ)
Выбухныя p
b

t̪ʰ

d̪ʱ
ʈ
ʈʰ
ɖ
ɖʱ
k
ɡ
ɡʱ
(q)
Афрыкаты
tʃʰ

dʒʱ
Фрыкатывы f s z ʃ (x) (ɣ) ɦ
Аднаўдарныя ɾ (ɽ)
(ɽʱ)
Апраксіманты ʋ l j

У фінальнай пазіцыі слова выбухныя не рэалізоўваюцца. Рэалізацыя /ʋ/ можа вагацца ад [v] да [w] (гл. далей), /ɾ/ можа рэалізоўвацца як [r] (у пачатку слова або ў канцы склада), падвоены /ɾː/ заўсёды рэалізоўваецца з дрыжачым вымаўленнем (ज़रा ذرا [zəɾaː] «маленькі», але ज़र्रा ذرّہ [zəraː] «часціца»), што адбываецца ў араба-персідскіх запазычаннях. Палатальныя і велярныя насавыя [ɲ, ŋ] узнікаюць выключна ў сцячэннях зычных, дзе кожны алафон насавога галоснага стаіць перад гамарганным выбухным, а таксама ў запазычаннях з санскрыту. Існуюць шаптальныя санорныя, але яны разглядаюцца як спалучэнні тыпу C + /ɦ/, дзе C — папярэдні зычны.

Мяккія афрыкаты і свісцячыя маюць рознае вызначэнне сярод мовазнаўцаў, якія могуць класіфікаваць іх як палатальныя, постальвеалярныя або палатаальвеалярныя. Зыходзячы з гэтага, гук, які абазначаецца літарай श, можа транскрыбіравацца як [ʃ] або [ɕ], च — [tʃ], [cɕ], [tɕ] або нават як выбухны [c]; у гэтым артыкуле ўжываюцца першыя варыянты транскрыпцыі — [ʃ] і [tʃ]. Фрыкатыў /h/ у хіндустані звычайна рэалізоўваецца як звонкі ([ɦ]), асабліва ў інтэрвакальным становішчы, аднак фанематычнай розніцы між звонкім і глухім аналагам няма. Для параўнання, у санскрыце падобнае супрацьпастаўленне існавала.

Існуе фанематычная розніца паміж зубнымі і рэтрафлекснымі выбухнымі. Апошнія азначаюцца як рэтрафлексныя намінальна, бо маюць апіка-постальвеалярную артыкуляцыю (можа таксама апісвацца як апіка-прэпалатальная), можа існаваць таксама альвеалярная артыкуляцыя (напрыклад, टूटा ٹُوٹا /ʈuːʈaː/ «разбіты»).

    Алафонія [v] і [w]

[v], [w] прадстаўляюць сабою алафоны фанемы /ʋ/ (व و), асабліва ў араба-персідскіх запазычаннях. У залежнасці ад кантэксту ў маўленні можа ўзнікаць [v] або [w], і носьбіты мовы ўспрымаюць абодва алафоны як адзіную фанему.

Тым не менш, алафанічная прырода гэтых зычных праяўляецца пры пераключэнні гаворачага з аднае мовы на другую. Калі носьбіты іншых моў, дзе існуе выразнае адрозненне паміж [v] і [w], гавораць на хіндустані, яны могуць вымавіць व्रत ورت («клятва»; нарматыўнае чытанне [vɾət̪]) як [wɾət̪], што на слых можна зблытаць са словам [ˈɔːɾət̪] — «жанчына». Падобным жа чынам, носьбіты хіндустані могуць пераносіць уласную алафанію пры выкарыстанні англійскае мовы (шырока распаўсюджанай у Індыі і Пакістане), вымаўляючы нарматыўнае war /wɔːɹ/ як [vɔːɹ] ці, напрыклад, нарматыўнае advance /ədˈvɑːns/ як [ədˈwɑːns].

У некаторых выпадках алафанія не абумоўлена і дазваляе гаворачаму выбіраць гук адпаведна сваім прывычкам, вымаўляючы яго як [v], ці [w], ці нешта паміж імі. Пры гэтым маўленне застаецца цалкам зразумелым для іншых носьбітаў мовы. Напрыклад, अद्वैत ادویت можа вымаўляцца як [əd̪ˈwɛːt̪] ці [əd̪ˈvɛːt̪]).

Іншамоўныя перайманні

З санскрыцкіх запазычанняў гук /ɳ/ трапіў у літаратурны хіндзі, хоць у бытавым маўленні ён звычайна ператвараецца ў /n/. У пачатку слоў /ɳ/ не сустракаецца, а назалізаваны аднаўдарны [ɽ̃] часта бывае яго алафонам.

Запазычанні з персідскай мовы ўзбагацілі гукавы лад хіндустані фанемамі /f, z, q, x, ɣ/. Будучы персідскімі па паходжанню, яны лічацца адметнасцю мовы ўрду, хаця гэтыя гукі таксама афіцыйна існуюць у хіндзі, а пісьмо дэванагары мае мадыфікаваныя сімвалы для іх запісу. Гукі /f, z/ таксама сустракаюцца ў англійскіх і партугальскіх запазычаннях і цяпер лічацца трывала замацаванымі ў хіндзі. Гук /f/, відаць, паступова замяшчае /pʰ/ нават у спрадвечнай лексіцы.

Шыпячы /ʃ/ сустракаецца ў запазычаннях з англійскай, персідскай, санскрыту, з-за чаго таксама замацаваўся ў хіндустані.

Наогул, пры запазычванні новае тэрміналогіі для хіндустані можа быць уласцівым захаванне неўласцівых ёй зычных фанем. Тым не менш, увядзенне некаторых запазычаных сцячэнняў зычных супярэчыць гістарычнай традыцыі, што абумоўлівае скарачэнне гэтага сцячэння або эпентэзу (устаўку) галоснага ўнутры яго.

Націск

Лічыцца, што націск у хіндустані мае сілавы характар, але ён не мае такога значэння, як, напрыклад, у мовах Еўропы. Націск — свабодны, але яго размяшчэнне вызначаецца «вагой» складу, а іменна:

  • «Лёгкі» склад (адна мора) — заканчваецца на кароткі галосны /ə, ɪ, ʊ/: V;
  • «Цяжкі» склад (дзве моры) — заканчваецца на доўгі галосны (/aː, iː, uː, eː, ɛː, oː, ɔː/) або на галосны і зычны: VV, VC;
  • «Звышцяжкі цяжкі» (тры моры) — заканчваецца на доўгі галосны і зычны або на кароткі галосны і два зычныя: VVC, VCC

Націск падае на самы цяжкі склад слова, але ў словах са складамі аднолькавага тыпу націск падае на апошні склад. У ненаціскных складах існуе тэндэнцыя да выпадзення галоснага шва /ə/.

Знамянальныя словы звычайна пачынаюцца з нізкай інтанацыі, якая потым павышаецца.

Граматыка

Марфалогія

Марфалагічныя і сінтаксічныя адрозненні між хіндзі і ўрду мінімальныя, таму ў многіх тыпалагічных даследаваннях дадзеныя крытэрыі разглядаюцца ў рамках марфалогіі і сінтаксісу мовы хіндустані.

Назоўнік

Назоўнік у хіндустані адрозніваецца паводле двух родаў, двух лікаў і трох склонаў (прамы, клічны, ускосны). Скланенне назоўнікаў адбываецца паводле дзвюх парадыгм: назоўнікі, якія належаць да першай, маюць адпаведныя канчаткі ў прамым склоне адзіночнага ліку, у той час як назоўнікі другой парадыгмы канчаткаў не маюць. Іншая назва гэтых тыпаў скланення — «маркіраваныя» і «немаркіраваныя» назоўнікі. У табліцы ніжэй знак мінуса ўказвае на змены сярод канчаткаў, плюса — іх даданне.

Адз.л. Мн.л.
П.с. У.с. П.с. У.с. К.с.
М.р. I -ā -e -õ -o
II +õ +o
Ж.р. I -ī, -i, -iyā -iyā̃ -iyõ -iyo
II + +õ +o

Прыметнік

Прыметнік можа быць скланяльным або нескланяльным. Скланенне прыметніка адзначаецца канчаткам (пры гэтым сістэма канчаткаў прыметнікаў спрошчаная ў параўнанні з канчаткамі назоўнікаў) або шляхам дапасавання з назоўнікам. Канчатак пры скланенні можа набываць назалізацыю (насавое вымаўленне — адпаведная артыкуляцыя ля мяккага нёба). Нескланяльныя прыметнікі не змяняюцца і заканчваюцца на зычны ці на галосныя ā, ī.

П.с., адз.л. Астатнія
П.с. М.р. -ā -e
Ж.р. -ī
Нескланяльныя

Кожны прыметнік можа выступаць у якасці азначэння, выказніка ці субстантыва (назоўніка), у апошнім выпадку скланенне адбываецца на ўзор парадыгм скланення назоўніка. Да прыметніка можа дадавацца памяншальны суфікс (~ se ~ ). Ступені параўнання будуюцца пры дапамозе паслялогаў se «чым», «за»; aur, zyādā «больш», kam «менш», пры гэтым другі з’яўляецца апцыянальным. Найвышэйшая ступень (суперлатыў) утвараецца пры ўдзеле паслялога sab, літаральнае значэнне якога — «усё».

У санскрытызаваных і персізаваных варыянтах хіндустані вышэйшая і найвышэйшая ступені параўнання могуць утварацца з дапамогай суфіксаў, запазычаных адпаведна з санскрыту і персідскай мовы.

Паслялогі

Вышэйапісаная словазменная сістэма ў асноўным пабудавана з выкарыстаннем аглюцінацыйных суфіксаў або спецыяльных часціц-паслялогаў. Пры іх выкарыстанні назоўніка ці дзеяслоў павінны прыняць ускосны склон. Акрамя звычайных паслялогаў, існуюць састаўныя, якія складаюцца з паслялога ва ўскосным склоне (ke, ) і прыслоўя: напрыклад, kī taraf «к, у бок», ke andar «унутры».

Займеннік

У хіндустані ёсць займеннікі першай і другой асоб, для трэцяй асобы выкарыстоўваюцца ўказальныя займеннікі. Апошнія дэйксічнаberu падзяляюцца на дзве катэгорыі па крытэрыю аддаленасці. Займеннікі маюць формы прамога, ускоснага і давальнага склону, прычым апошні можа разглядацца як сцяжэнне (форма, фанетычная рэдукаваная ўнутры слова), бо ён утвораны сцяжэннем канчатка ўскоснага склону і паслялога давальнага склону. Граматычны род у займеннікаў не адрозніваецца.

Тры займеннікі другой асобы са значэннем «ты/вы» складаюць тры ступені ветлівасці: , tum, āp — блізкая, знаёмая, афіцыйная ступені адпаведна. Першы з іх, «блізкі», граматычна з’яўляецца формай адзіночнага ліку, тады як апошнія два, «знаёмы» і «афіцыйны», — множнага ліку. У трэцяй асобе, аднак, множны лік выкарыстоўваецца толькі з самым афіцыйным узроўнем ветлівасці.

Паслялогі пасля займеннікаў у хіндзі разглядаюцца як звязаныя марфемы, а ва ўрду — як асобныя словы.

Прыслоўе

У хіндустані даволі мала невытворных прыслоўяў. Большасць утвараецца з дапамогай ускосных словаформ. Асноўныя спосабы:

  • пастаноўка ва ўскосны склон назоўніка ці прыметніка (nīcā «нізкі» > nīce «уніз»),
  • дабаўленне паслялогаў (zor «сіла» > zor se «сілай», літаральна «з сілай»),
  • дабаўленне к прыметнікам акалічнасцей, якія абазначаюць спосаб (acchā «добры» > acchī tarah se «добра», літаральна «добрым спосабам»),
  • з дапамогай дзеясловаў у злучальнай форме (meherbānī kar «рабіць ласку» > meherbānī kar ke «ласкава», літаральна «робячы ласку»)
  • з дапамогай суфіксаў з санскрыта ці персідскай і арабскай моў у фармальным маўленні (ittifāq «выпадак», «шанц» + -an > ittifāqan «выпадкова», словы і марфема — арабскія запазычанні).

Дзеяслоў

Сістэма дзеяслоўных форм у хіндустані грунтуецца на спалучэнні трывання і часу/ладу. На ўзор іменнай сістэмы, дзеяслоўныя формы ўтвараюцца шляхам дадання марфем справа ад асновы ці кораня.

Сінтаксіс

Асноўны парадак слоў у сказе мае выгляд схемы SOV — дзейнік-дапаўненне-выказнік. Пераважнага тыпу галінаваннеbeen няма, сустракаюцца як правае, так і левае. Парадак слоў у сказах не строгі, і часта сустракаюцца адхіленні ад асноўнай схемы SOV. Ёсць некалькі правіл будовы сказаў:

  • ускоснае дапаўненне знаходзіцца перад прамым;
  • прыметнікі-азначэнні ідуць перад азначаемым назоўнікам;
  • прыслоўі размяшчаюцца перад прыметнікам, да якога яны адносяцца;
  • адмоўныя (nahī̃, na, mat) і пытальныя маркеры ідуць перад дзеясловам; пры прысутнасці абодвух першым стаіць пытальны).
  • слова kyā («што?») у агульных пытанняхbeen стаіць у пачатку пытальнага сказа.
    Валоданне

Валоданне адлюстроўваецца пры дапамозе генітыва (у адпаведнай форме) ці паслялога ke pās і дзеяслова honā. Магчымыя аб’екты валодання (назоўнікі) у хіндустані распадаюцца на дзве катэгорыі: у першую ўваходзяць асобы (такія, як члены сям’і) і часткі цела, у другую — большасць неадушаўлёных прадметаў і абстрактных паняццяў, жывёлы і некаторыя асобы (напрыклад, слугі).

  • Каб абазначыць валоданне аб’ектамі першай катэгорыі, ставіцца пасля «ўладальніка» і перад дапаўненнем. Напрыклад, Shiv kī tīn ā̃khẽ hain («У Шывы тры вокі»). Калі «ўладальнік» абазначаны асабовым займеннікам, валоданне граматычна перадаецца прыналежным займеннікам (у адпаведнай форме). Прыклад: Merī mātā he («У мяне ёсць маці»).
  • Для аб’ектаў другой катэгорыі ўжываецца састаўны паслялог ke pās. Прыклад: Mohan ke pās ek bukkarī he («У Махана адна каза»).

Зноскі

Літаратура

  • Зограф Г. А. Хинди, урду и хиндустани (об употреблении терминов), «Краткие сообщения института востоковедения», 1956, т. 18.
  • Зограф Г. А. Хиндустани на рубеже XVIII—XIX вв., М., 1961.
  • Зограф Г. А., Оранская Т. И. Хинди язык // Языки мира: Новые индоарийские языки. — М.: Academia, 2011. — С. 47—105. — ISBN 978-5-87444-394-8.
  • Зограф Г. А., Мазурова Ю. В. Урду язык // Языки мира: Новые индоарийские языки. — М.: Academia, 2011. — С. 131—139. — ISBN 978-5-87444-394-8.
  • Шаматов А. Н. Классический дакхини. (Южный хиндустани XVII в.), М., 1974.
  • Harley, A. H. 1944. Colloquial Hindustani, Publisher: Kegan Paul, Trench, Trubner & Co., Ltd.
  • Masica, Colin. The Indo-Aryan Languages. — Cambridge: Cambridge University Press, 1991. — ISBN 978-0-521-29944-2.
  • Ohala, Manjari. Hindi. — International Phonetic Association, Handbook of the International Phonetic Association: a Guide to the Use of the International Phonetic Alphabet. — Cambridge University Press, 1999. — ISBN 978-0-521-63751-0.
  • Schmidt, Ruth Laila. Urdu / Cardona, George; Jain, Dhanesh. — The Indo-Aryan Languages. — Routledge, 2003. — ISBN 978-0-415-77294-5.
  • Shapiro, Michael C. Hindi / Cardona, George; Jain, Dhanesh. — The Indo-Aryan Languages. — Routledge, 2003. — ISBN 978-0-415-77294-5.
  • Shapiro, M.C. A Primer of Modern Standard Hindi. — Motilal Banarsidass, 1989. — (Language and Linguistics Series).
  • Snell, Rupert; Weightman, Simon. Teach Yourself Hindi. — 2003 ed. — McGraw-Hill, 1989. — ISBN 978-0-07-142012-9.

Спасылкі

Tags:

Хіндустані ГісторыяХіндустані Літаратурныя варыянтыХіндустані ФанетыкаХіндустані ГраматыкаХіндустані ЗноскіХіндустані ЛітаратураХіндустані СпасылкіХіндустаніІндаарыйскія мовыІндыяАрабская моваДэліЛінгва франкаПакістанПерсідская моваСанскрытУрдуХіндзіЧагатайская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Міхась ЛынькоўАнальны коракСмаргоньКніга прарока ДаніілаБарыс РагуляКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіColin’sДзікае паляванне караля Стаха (опера)Пары-Ла-Дэфанс АрэнаАнатоль Сяргеевіч КазлоўЗайменнікПокуцьРадзімаНідэрландская моваМарыя Магдалена РадзівілHromadske.TVЭлектралітПомнік Фядоры Гаўрылаўне КонанавайДавыд ГарадзенскіУ краіне райскай птушкіБалометрСпіс беларускіх імёнСімвалАхова птушак БацькаўшчыныВыклічнікГігевічДыфтэрыяЧалавек пасярэдзінеАлесь Мікалаевіч КарлюкевічТадэвуш КасцюшкаЛеанід Дранько-МайсюкНацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаАлег Уладзіміравіч СалтукВісарыён Сцяпанавіч ГарбукБеларуская дзяржаўная філармоніяЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)TitanoecaКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)Універсітэт «Канкордыя» ў ЭдмантанеБачная зорная велічыняПа што ідзеш, воўча?ЗасухаСтакгольмПомнік Давыду ГарадзенскамуДзеепрыметнікАдам ГлобусСімвалізмМааізмДзень ЗямліПалессеМойваРасійская імперыяГродна1943Літоўская моваП’ер-Сімон ЛапласБрэсцкая вобласцьМаксіміліян III ГабсбургВіленская беларуская гімназіяТочка BYДобрапісЯнка МаўрМазырЛірыкаПагоня (гімн)Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтРамантызмПлошчы МінскаМТБанкБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіМіжнародны стандартны кніжны нумарАндрэй Паўлавіч ХудыкЗямля пад белымі крыламіЮрый Васілевіч ЯкаўлеўЦыклы Міланкавіча🡆 More