Андхра-Прадэш

А́ндхра-Пра́дэш (англ.: Andhra Pradesh) — штат на паўднёвым усходзе Індыі.

Гранічыць са штатамі Махараштра, Чхатысгарх і Арыса на поўначы, Таміл-Наду на поўдні, Карнатака на захадзе і з Бенгальскім залівам на ўсходзе. Займае чацвёртае месца сярод штатаў па плошчы (275 068 км²) і насельніцтву (75,73 млн чалавек, 2001), буйнейшы і найбольш населены штат паўднёвай Індыі. Адміністрацыйны цэнтр — Хайдарабад.

Андхра-Прадэш
आन्ध्र प्रदेश
ఆంధ్ర ప్రదేశ్
آندھرا پردیش
Andhra Pradesh
Краіна
Гімн Maa Telugu Thalliki[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 лістапада 1956
Кіраўнік Y. S. Jaganmohan Reddy[d]
Насельніцтва (2001)
75,73 млн (5-е месца)
Шчыльнасць 275 чал./км²
Плошча 275 068 км²
Андхра-Прадэш на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Абрэвіятура IN-AP
Код ISO 3166-2 IN-AP
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Андхра-Прадэш умоўна падзяляецца на тры геаграфічныя рэгіёны: Коста (Kosta, Coastal Andhra), Тэлангана (Telangana) і Раяласіма (Rayalaseema). Коста займае прыбярэжныя раўніны паміж Усходнімі Гатамі і Бенгальскім залівам. Тэлангана разлягаецца на захад ад Гатаў на Дэканскім плато. Раяласіма займае паўднёва-ўсходнюю частку штата і размяшчаецца на Дэканскім плато; яна аддзяляецца ад Тэлаганы Наламаскім узвышшам, а ад Косты Усходнімі Гатамі.

У Андхра-Прадэш другая па даўжыні берагавая лінія сярод індыйскіх штатаў — 970 км. Штат перасякаюць дзве вялікія ракі: Гадавары і Крышна.

Насельніцтва

Большасць насельніцтва належыць да тэлугу (85 %), мова тэлугу — другая па распаўсюджанасці ў Індыі. Этнічныя меншасці гавораць на урду (8 %), хіндзі (2,5 %) і тамільскай мове (1,5 %).

Вернікі — індуісты (86 %), мусульмане (9 %), хрысціяне (4 %).

Важнейшыя гарады:

  • Хайдэрабад — адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад штата;
  • Гунтур — цэнтр тытунёвай і баваўнянай прамысловасці;
  • Тырупаты — галоўны рэлігійны (індуізм) цэнтр краіны;
  • Віджаявада — буйны гандлёвы цэнтр штата і чыгуначны вузел;
  • Вішакхапатнам — галоўны марскі порт Андхра-Прадэш, база Усходняга камандавання індыйскіх ВМС.

Палітыка

Большасць месцаў у асамблеі штата займае Індыйскі нацыянальны кангрэс. Да 2004 года штатам кіравала партыя Тэлугу Дэсам, саюзніца Бхаратыя джаната парты па Нацыянальным дэмакратычным альянсе. Саюзная ІНК партыя Тэлангана Раштра Самітхі ў свой час адкалолася ад Тэлугу Дэсам парты з сепаратысцкім праектам стварэння асобнага штата Тэлангана.

Эканоміка

Андхра-Прадэш 
Плаціна ГЭС «Нагарджуна сагар» на рацэ Крышна

Валавы ўнутраны прадукт — 62 млрд долараў (2005).

Сельская гаспадарка — асноўны сектар эканомікі Андхра-Прадэш. Воды Гадавары і Крышны выкарыстоўваюцца для арашэння рысавых, трысняговых, баваўняных, мангавых і тытунёвых палеткаў.

Штат займае другое месца ў краіне па запасах мінеральных рэсурсаў і першае месца па гідраэлектраэнергетычных магутнасцях.

У апошнія гады ў штаце актыўна развіваюцца інфармацыйныя і біялагічныя тэхналогіі. У 20062007 гг. штат Андхра-Прадэш займаў чацвёртае месца сярод усіх штатаў па ўзроўню экспарту IT-прадукцыі (19 млрд рупій).

На тэрыторыі штата размяшчаецца індыйскі касмадром Шрыхарыкота.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Tags:

Андхра-Прадэш ГеаграфіяАндхра-Прадэш НасельніцтваАндхра-Прадэш ПалітыкаАндхра-Прадэш ЭканомікаАндхра-Прадэш Вядомыя асобыАндхра-Прадэш Гл. таксамаАндхра-Прадэш СпасылкіАндхра-Прадэш2001ІндыяАнглійская моваАрысаБенгальскі заліўКарнатакаМахараштраХайдарабад (Індыя)ЧхатысгархШтат

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

RunciniaГенадзь Пятровіч ПашкоўКубракавэМечыслаў ПароўскіБеларуская энцыклапедыяБеларусам замежжаПалавы актУніверсітэт Святога ТомасаСвабодныя матэрыялыПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)АнімэСправа менеджараў БелгазпрамбанкаЛюдзі на балоце (раман)Ордэн «Знак Пашаны»Людзі на балоце (фільм)Жураўліны крыкРыфмаСяргей Іванавіч ГрахоўскіСям’яАлесь БачылаБібліяТлумачальны слоўнік беларускай мовыДзеячы навукі і культуры Беларусі, рэпрэсаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 годаМікіта Сяргеевіч ХрушчоўУладзімір Мінавіч МазгоАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаТэмнэАповесцьЗабіць прэзідэнтаКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўМастацкая літаратура (выдавецтва)Av.byСлуцкі поясБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяПомнік літары «Ў»Гасцінец (дарога)Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)МёрыЛарыса ГеніюшАляксандр Мікалаевіч КосінецНазоўны склонМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)СказХведар Хведаравіч ГурыновічВасіль БыкаўНовы замак (Гродна)Канстытуцыйная камісія (2021)Месны склонБалтыйскі домГасцінец (значэнні)Беларускае нацыянальнае адраджэннеСяброўстваІван ЧыгрынаўАнтон Гадзімавіч МатолькаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінЯўгенія ЯнішчыцАмонімДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Беларускі фонд спартыўнай салідарнасціБелгазпрамбанкСялянская рэформа ў Расійскай імперыіСімвалРасліныЛеанід Міхайлавіч ГалубовічРамантызмЯндэксАндрэй Аляксандравіч УцюрынБеларуская фантастычная прозаБеларускі лацінскі алфавітГалоўная старонкаМарыя Магдалена РадзівілЛабокУзброеныя Сілы Беларусі🡆 More