Індыйскі Нацыянальны Кангрэс

Індыйскі нацыянальны кангрэс (ІНК; англ.: Indian National Congress, Congress Party, INC), буйнейшая палітычная партыя Індыі, найстарэйшая палітычная арганізацыя краіны.

Базіруецца на сацыял-дэмакратычнай ідэалогіі.

Заснавана ў 1885 заможнымі ліберальнымі коламі пры непасрэдным удзеле англічан як лаяльная апазіцыя англійскаму каланіяльнаму рэжыму. У 1920-я пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі і Джавахарлала Нэру ператварылася ў масавую партыю з шырокай сацыяльнай базай і нацыянальна-вызваленчай праграмай. Ад пачатку незалежнасці Індыі ў 1947 да 1977, у 198089, 199196 — кіруючая партыя. У пачатку 1990-х страціў большасць у парламенце, але застаецца самай уплывовай партыяй Індыі. У 2004 разам з саюзнымі арганізацыямі, злучанымі ў Аб'яднаны прагрэсіўны альянс, перамог на ўсеагульных выбарах і сфарміраваў федэральны ўрад.

Унутрыпартыйныя спрэчкі прывялі да расколу ІНК ў 1967 і стварэння былым левым крылом партыі пад кіраўніцтвам Індзіры Гандзі новага ІНК, таксама вядомага як «Новы кангрэс». Былое правае крыло ІНК перайменавала рэшткі партыі ў Індыйскі нацыянальны кангрэс (арганізацыя) (неафіцыйная назва: «Стары кангрэс»), які пазней зліўся з Джаната парты. Наступнае выпрабаванне наступіла ў 1977, калі ў ІНК на фоне крытыкі аўтарытарных памкненняў І.Гандзі ўтварыліся шматлікія фракцыі, адна з якіх, лаяльная сваёй старшыні, за што атрымала нефармальную назву Індыйскі нацыянальны кангрэс (Індзіра), выступала ад імя ўсяго ІНК, не маючы агульнай падтрымкі. У тым годзе ІНК (Індзіра) на выбарах саступіў Джаната парты, але здолеў яе перамагчы ў 1980.

Пасля забойства І.Гандзі ў 1984 ІНК ўзначаліў яе сын Раджыў Гандзі. Пад яго кіраўніцтвам партыя перамагла на выбарах-1984, але пацярпела паражэнне на наступных выбарах-1989. У 1991 Р.Гандзі быў забіты падчас перадвыбарчай кампаніі, кіраўніцтва перайшло да Нарасімхі Рао, які прывёў ІНК да чарговай перамогі і стаў прэм'ер-міністрам.

Кіраўнікі партыі традыцыйна належаць да сям'і Нэру—Гандзі: Матылал Нэру (старшыня ІНК у 1919 і 1928), яго сын Джавахарлал Нэру (192930, 193637, 1946, 195154), яго ўнучка (дачка Дж.Нэру) Індзіра Гандзі (1959, 1977—84), яе сын Раджыў Гандзі (1985—91), удава Р.Гандзі Соня Гандзі (1998-2017& 19-22).

Спасылкі

Сайт партыі Архівавана 31 жніўня 2009.

Tags:

ІндыяАнглійская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дом урада (Мінск)Старажытнабеларуская літаратураВашынгтонБеларуская дзіцячая літаратураПаэтХартыя'97Руская літаратураШвецыяАляксандр Васільевіч ДухновічНацыянальны інстытут адукацыіАлесь ПетрашкевічVII Усебеларускі народны сходМаксіміліян III ГабсбургНовая зямля (паэма)КруасанАмонімHahniidaeСінтаксіс мовыЯн ЧыквінGoogle MapsСяброўстваПлошча Незалежнасці (Мінск)Андрэй МакаёнакКазахстанТрыялетБеларуская дэтэктыўная прозаЭсэApraxiaСвятлана Аляксандраўна АлексіевічМаўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтБайкаЭль-НіньёСінільная кіслатаПітэр ХігсБеларусыІван ШамякінДзікае паляванне караля СтахаКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічАлег Віктаравіч НавіцкіБаронМагілёўАляксандр БаршчэўскіКіслародНавагрудакОрдэн Дружбы народаў (СССР)Ордэн ЛенінаЯдвігін Ш.Іван ПташнікаўКастусь КаліноўскіЧабор звычайныАлесь БачылаКапялюшЯзэп СажычВолаваТамара Дзмітрыеўна ВіннікаваРагачоўКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты)ГігевічСучаснасцьКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)Прамысловасць БеларусіПлошча Якуба КоласаКрасная плошча (Масква)БіскаяДобрапісЗасухаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяIva SativaРагнеда РагвалодаўнаПінскПлошча Перамогі (Мінск)Столе СандбекГазавая плітаБарыс РагуляАнглійская моваСпіс памерлых у 2024 годзеМіхась Зарэцкі🡆 More