Ступені Параўнання: граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў

Ступе́ні параўна́ння — граматычная катэгорыя якасных прыметнікаў, утвораных ад іх прыслоўяў і безаасабовых слоў (прэдыдактываў), якая выказвае адносную розніцу або перавагу ў якасці, што ўласціва прадметам, дзеянням або станам.

Традыцыйна адрозніваюць 3 ступені параўнання:

  • станоўчую (пазітыў), якая пазначае прыкмету без прамога супастаўлення з іншымі яго праявамі;
  • параўнальную (кампаратыў), якая паказвае на тое, што якая-небудзь прыкмета ўласціва гэтаму прадмету або дзеянню ў большай меры, чым іншаму;
  • найвышэйшую (суперлатыў), якая паказвае, што прадмет або дзеянне валодае названымі прыкметамі ў большай ступені, чым усе астатнія.

Часам разглядаюць тоесную ступень (экватыў) — параўнальныя абароты са значэннем аднолькавай ступені якасці (напрыклад, руск.: «та­кой же ум­ный, как…», фр.: «aussi grand que…).

У беларускай мове

У беларускай мове адрозніваюць 3 ступені параўнання.

  • Звычайная — абазначае якасць прадмета без параўнання з іншымі праяўленнямі той жа якасці (напрыклад, «зялёны», «стары»).
  • Вышэйшая — паказвае, што якасць уласціва гэтаму прадмету або дзеянню у большай ступені, чым іншаму. Утвараецца ў прыметнікаў з дапамогай суфікса «-эйш-» («-ейш-»), прыслоўяў і безасабова-прэдыдактыўных слоў — з дапамогай суфікса «-эй-» («-ей-»). Прыклады: «старэйшы», «зелянейшы», «старэй», «даўней».
  • Найвышэйшая — утвараецца з дапамогай прыстаўкі «най-» ад формы вышэйшай ступені. Напрыклад, «найлепшы», «наймацнейшы», «найбольш», «найлепш».

Адрозненні ў ступені якасці таксама перадаюцца спалучэннямі (напрыклад, «больш моцны», «смялей за ўсіх», «старэйшы за яго»), якія з’яўляюцца складанымі (аналітычнымі) формамі вышэйшай і найвышэйшай форм параўнання.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Ступені Параўнання У беларускай мовеСтупені Параўнання ЛітаратураСтупені Параўнання СпасылкіСтупені ПараўнанняГраматыкаПрыметнікПрыслоўе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір Мікалаевіч КарватНе бойся!Свабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіТадзіяна Тодараўна КляшторнаяЗямляЯкуб КоласВіртуальная машынаРадыевугляроднае датаваннеЭўкарыётыМаксім ГарэцкіКастусь ЖукПрыназоўнікСалавёвэ (Ясынувацкі раён)ШчасцеПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Тураўскае княстваКрывічыЗапазычаныя словыШаленстваАБярозка (часопіс)Васіль ВіткаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўМікіта Сяргеевіч КрыўцоўТэорыя адноснасціФарамірПошукавая аптымізацыяБеларуская энцыклапедыяАпавяданнеЧасціны мовыУніверсітэт Святога ТомасаЦягнікПаца-ВацаBingБуры мядзведзьHippomane mancinellaГрыбыАдам МіцкевічSandvineЛюбоўКупалінка (песня)Схема БЧБГомельАдольф Гітлер УунонаПлошча Якуба КоласаІван ЧыгрынаўВілейкаСправа «Армія з народам»Reform.byАляксей ДудараўПарадокс ФерміБелавежская пушчаВасіль ЦяпінскіГродзенская вобласцьКобрынскі раёнБеларусыБеларуская міфалогіяБярнард БукаткаЧжэн ЦзасіньПрывакзальная плошча (Мінск)КалядыНароўляРаман Аляксандравіч СкірмунтКіслародВіктар Францавіч КучынскіМоваКастусь КаліноўскіНовы Двор (Шчучынскі раён)МТБанкФранцыск СкарынаАндрэй Аляксандравіч УцюрынЛюдміла РублеўскаяЗнак бядыІранМікіта Сяргеевіч Хрушчоў🡆 More