Мо́ва праграмава́ння — гэта штучная мова, якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна камп’ютара.
Мовы праграмавання, як і натуральныя мовы, вызначаюцца сінтаксічнымі і семантычнымі правіламі, якія апісваюць адпаведна іх структуру і значэнне. Многія мовы праграмавання маюць нейкую форму запісаных спецыфікацый свайго сінтаксісу і семантыкі, у той час як некаторыя мовы вызначаныя толькі сваёй афіцыйнай рэалізацыяй.
Першыя мовы праграмавання з’явіліся яшчэ да адкрыцця лічбавых камп’ютараў і выкарыстоўваліся для кіравання паводзінамі такіх машын, як механічныя піяніна і ткацкія станкі Жакарда. З таго часу чалавецтва стварыла больш за восем тысяч моў праграмавання (улічваючы нестандартныя, візуальныя і эзатэрычныя мовы). Штогод ствараюцца мноства новых моў праграмавання.
Асаблівасці, якія вылучаюць мову праграмавання:
Для моў праграмавання няма ўсеабдымнай схемы класіфікацыі. Звычайная мова праграмавання паходзіць ад некалькіх папярэдніх моў. Часта мовы узнікаюць у выніку спалучэння элементаў некалькіх моў з папулярнымі ідэямі свайго часу. Ідэі, якія з'яўляюцца ў адной мове, распаўсюджваюцца па сям'і сумежных моў, а потым перасякаюць межы, каб праявіцца ў другой сям'і.
Задача класіфікацыі яшчэ болей ускладняецца тым фактам, што мовы можна класіфікаваць па многіх крытэрыях адначасова. Напрыклад, Java — гэта аб'ектна-арыентаваная мова (мае аб'ектна-арыентаваную арганізацыю) і канкурэнтная мова (мае ўбудаваныя канструкцыі для выканання некалькіх патокаў паралельна). Python — аб'ектна арыентаваная скрыптавая мова.
Мовы праграмавання раздзяляюць па парадыгмах праграмавання і класіфікуюць па вобласці прызначэння. Парадыгмы уключаюць працэдурнае праграмаванне, аб'ектна-арыентаванае праграмаванне, функцыянальнае праграмаванне, і праграмаванне логікі; некаторыя мовы спалучаюць некалькі парадыгмаў. Мова асэмблера — не столькі парадыгма, колькі прамая мадэль архітэктуры машыны. Па прызначэнню мовы праграмавання могуць быць агульнага прызначэння, мовы сістэмнага праграмавання, скрыптавыя мовы, даменна-спецыфічныя, ці канкурэнтныя/разсяроджаныя (ці іх спалучэнне). Некаторыя мовы агульнага прызначэння ствараліся ў асноўным для мэт адукацыі.
Таксама мовы праграмавання могуць быць класіфікаваныя безадносна парадыгмы праграмавання. Напрыклад, большасць моў праграмавання ўжываюць англамоўныя ключавыя словы, у той час як меншасць — не. Мова можа быць эзатэрычнай ці не.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мова праграмавання, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.