Рынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Уваскрасенская царква па адбудове
Уваскрасенская царква па адбудове
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′41″ пн. ш. 30°12′21″ у. д. / 55.19472° пн. ш. 30.20583° у. д. / 55.19472; 30.20583 30°12′21″ у. д. / 55.19472° пн. ш. 30.20583° у. д. / 55.19472; 30.20583
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Аўтар праекту Юзэф Фантана[d]
Дата заснаваньня XVI ст.
Дата скасаваньня 1936
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Царква Ўваскрасеньня Хрыстова
Рынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы

Царква Ўваскрасеньня Хрыстова на Рынку — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на тэрыторыі Ўзгорскага замка, на заходнім баку гістарычнага Рынку. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1834 год) у 1841 годзе помнік перабудавалі ў стылі клясыцызму. У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000—2008 гадох яе адбудавалі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мураваную царкву на Рынку ў Віцебску збудавалі з фундацыі Мікалая Смыка ў 1740—1750-я гады на месцы ранейшай драўлянай. У 1772 годзе адбылося асьвячэньне новазбудаванай царквы. Пра аўтара архітэктурнага праекту дакладна нічога не вядома, аднак ёсьць меркаваньне, што ім быў Ёсіф Фантана, які збудаваў Прачысьценскую саборную царкву ў тым жа Віцебску.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1834 годзе расейскія гвалтоўна адабралі царкву ў Сьвятога Пасаду і перадалі яе Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

У 1841 годзе зьявіўся праект рэканструкцыі помніка ў стылі постклясыцызму, які цалкам не рэалізавалі (на царкву паставілі барабан з купалам, перабудавалі франтоны). У 1913 годзе будынак адрамантавалі.

Найноўшы час

У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

У 1992 годзе згодна з пастановай мескіх уладаў пляц, дзе калісьці стаяла царква і захаваліся яе падмуркі, перадалі грэцка-каталіцкай парафіі пад аднаўленьня Ўваскрасенскай Рынкавай царквы. Аднак з усталяваньнем у краіне прарасейскага рэжыму Лукашэнкі ў 1996 годзе віцебскія ўлады адабралі пляц у грэка-каталікоў і перададалі яго Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2008 годзе скончылася адбудова царквы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры віленскага барока. Царква даволі сьціплая памерамі і складаецца з аднаго нэфа. Гэта абумоўлівалася, відаць, шчыльнай забудаванасьцю Рынку. З поўначы яна завяршаецца паўкруглай апсыдай з высокім фігурным барокавым франтонам і дзьвюма нізкімі рызьніцамі з бакоў. Галоўны фасад аздабляюць дзьве 3-павярховыя вытанчаныя вежы. Між вежаў разьмяшчаецца 2-ярусны барокавы франтон (у ХІХ ст. заменены на больш нізкі клясычны).

У наш час царкву аднавілі ў аўтэнтычным барокавым выглядзе.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Рынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000086

Tags:

Рынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова ГісторыяРынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова АрхітэктураРынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова ГалерэяРынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова ЗаўвагіРынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова КрыніцыРынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова ЛітаратураРынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова Вонкавыя спасылкіРынкавая Царква Ўваскрасеньня Хрыстова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Касьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)СакуныНью-ЁркЗямля пад белымі крыламіJavaScriptЛацінская моваКадышэвічыВацлаў ЛастоўскіРасейская мова163226 красавікаБурбалка даткомаў1919Парнаграфія ў БеларусіГарнастай2014Хроніка БыхаўцаБлакітная валошкаСяргей АлейнікПрыморскі крайСарКругаварот рэчываў у біясфэрыHTTPSБярозка (часопіс)Драма (аповесьць)Прыгоды Тома Соера2005Міжнародны жаночы дзеньУнітарная дзяржаваЛінія КэрзанаІгнат ДамейкаПрыродны газФінансыУправа КДБ па вайсковай контравыведцыГумноЭтнічная тэрыторыя беларусаў2009Украіна (неадназначнасьць)Людміла СільноваПінгвіныМалайзія25 красавікаФільмMozilla FirefoxВалошкаПірожнаеСукенкаВікіпэдыяАлесь ПісьмянкоўМарат МаркаўКанюшынаВінцэсь МудроўДотык пісі рукоюРасейцыЙБеларусьУладзіслаўГарадзенская вобласьцьЯнка МаўрТэхналёгіяСувэрэнная дзяржаваТумаПрэзыдэнт БеларусіРымутДобасна (рака)СэксізмСлавамір АдамовічРадаўніцаПрыназоўнікКобрынскае княстваБруна КрайскіАляксандар ЛукашэнкаІліядаСустрэча на Эльбе🡆 More