Віцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў
Прачысьценская царква і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд
Прачысьценская царква і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′45″ пн. ш. 30°12′09″ у. д. / 55.19583° пн. ш. 30.2025° у. д. / 55.19583; 30.2025 30°12′09″ у. д. / 55.19583° пн. ш. 30.2025° у. д. / 55.19583; 30.2025
Канфэсія Беларускі экзахат і праваслаўе
Эпархія Віцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d] і віленскае барока
Аўтар праекту Юзэф Фантана[d]
Першае згадваньне 1406
Дата скасаваньня 1937
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў
Віцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў на Вікісховішчы

Царква саборная Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на тэрыторыі Ўзгорскага замка, на Прачысьценскай гары. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1799 год) у 1804 годзе помнік перабудавалі ў стылі клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Віцебскага Прачысьценскага базылянскага манастыра складаецца з царквы і манастырскага корпуса. У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000—2010 гадох яе адбудавалі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1682 годзе з фундацыі падкаморага віцебскага Я. Кіселя на высокім беразе Дзьвіны збудавалі драўляную Прачысьценскую царкву, пры якой заснавалі базылянскі манастыр. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе маскоўскі гаспадар Пётар I загадаў падпаліць Віцебск, будынкі царквы і манастыра згарэлі.

У 1715 годзе з фундацыі Мірона Галузы пачалося будаваньне мураванай царквы, скончанае ў 1743 годзе. Праект царквы ў стылі віленскага барока выканаў архітэктар Ёсіф Фантана. У 1775 годзе скончылася ўзьвядзеньне двух манастырскіх корпусоў. Пры манастыры дзейнічала сьвецкая школа і філязофская студыя для манахаў, дзе вывучалі лёгіку, фізыку і іншыя навукі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзейнічаць як уніяцкія. Аднак 18 ліпеня 1799 году, на загад маскоўскага гаспадара Паўла I, будынкі гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1804 годзе над алтарнай часткай паставілі масіўны купал на драўляным сьветлавым барабане, а разьвітыя барокавыя франтоны фасадаў замянілі строгімі клясыцыстычнымі трыкутнымі.

У 1861 годзе ў будынак былога манастырскага корпуса пераехала пераведзеная сюды з Полацку духоўная сэмінарыя.

Найноўшы час

У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву. Сапёрнай брыгадай камандаваў украінец П. Грыгарэнка, пазьней вядомы дысыдэнт і сябар А. Сахарава.

У чэрвені 2000 году пачалося ўзьвядзеньне новага будынка царквы на месцы зьнішчанага помніка, скончанае ў 2010 году. Замест аднаўленьня аўтэнтычнага выгляду помніка архітэктуры, Маскоўскі патрыярхат абраў варыянт па перабудове 1804 году.

Архітэктура

Віцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў 
Праект перабудовы манастыра, 1808 г.

Царква

Помнік архітэктуры віленскага барока. Мае надзвычай разьвітую аб’ёмна-прасторавую структуру 5-нэфавай крыжова-купальнай базылікі з 2 вежамі на галоўным фасадзе. Паўкруглую апсыду цэнтральнага нэфа атачае абходная галерэя — працяг бакавых. Крайнія нэфы падзяляюцца на некалькі капэл, якія разам з крыламі трансэпта і закрысьціямі ўлучаюцца ў агульны прастакутны плян. Галоўны фасад мае 5-часткавы падзел, падкрэсьлены групоўкай пілястраў. Цэнтральная частка, выгнутая ўперад, завяршаецца франтонам, а 4-ярусныя вежы — фігурнымі банямі. Фасады маюць багаты дэкор. Цэнтральны нэф і трансэпт перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкай, бакавыя нэфы — крыжовымі, капэлы — сфэрычнымі купаламі.

У выніку перабудовы 1804 году над сяродкрыжжам паставілі магутны сьветлавы 8-гранны барабан з сфэрычным купалам.

Манастыр

3-павярховы манастырскі корпус мае стандартную схему. Вакол вузкага 1-баковага калідора, арыентаванага ў бок двара, разьмяшчаюцца манаскія кельлі і службовыя памяшканьні, арыентаваныя да Дзьвіны. З боку дваровага фасаду да выцягнутага прастакутнага будынка пэрпэндыкулярна далучаецца 2-павярховае крыло, дзе на першым паверсе знаходзілася трапезная, на другім — бібліятэка. Галоўны фасад мае простыя архітэктурныя формы. Яго сьцяну праразаюць прастакутныя аконныя праёмы з дэкаратыўнымі ліштвамі. Паміж праёмамі роўныя пілястры на вышыню ўсіх трох паверхаў, пастаўленыя на шырокі цокаль. Пад кожным аконным праёмам разьмяшчаецца плоская прастакутная ніша. Будынак завяршаецца шырокім карнізам, мае манумэнтальны выгляд.

2-павярховы Г-падобны ў пляне манастырскі корпус таксама мае калідорны плян. Роўніца галоўнага фасаду падзяляецца міжпаверхавым паском, мае прастакутныя аконныя праёмы і завяршаецца ў цэнтры трыкутным франтонам. У закругленай кутняй частцы лучковыя аконныя праёмы аздабляюцца ліштвамі і простымі сандрыкамі. Цокаль дэкаруецца філёнгамі з прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.

Вонкавыя спасылкі

Віцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000062

Tags:

Віцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў ГісторыяВіцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў АрхітэктураВіцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў ГалерэяВіцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў ЗаўвагіВіцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў КрыніцыВіцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў ЛітаратураВіцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў Вонкавыя спасылкіВіцебск Царква Прачыстай Багародзіцы І Манастыр Базылянаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Галоўная старонкаЖлобінЛохКанстытуцыя БеларусіЛітотаБеларусізацыяВалянцін АкудовічПлоцевы актТалакаДзеяслоўЛізаньне похвыЮравічыТэхналёгіяГомельская вобласьцьГаштольдыІгнат ДамейкаНародны пісьменьнік Беларусі1237Шахцёр СалігорскРушкавічыІван ШамякінТрубаАлесь ДуброўскіРаіса БаравіковаBloggerМантвілыWordPressНаваполацакНекамэрцыйная арганізацыяУладзімер ДубоўкаВялікае Княства ЛітоўскаеЮндзілы (род)Расейская моваКонтаўтыСтаніслаў ШушкевічТадзіяна КляшторнаяРасейскі фашызмАляксандар КраўцэвічНіл ГілевічАнатоль ГрачанікаўПяршаіМаксім ГаявыПрыватызацыяСтарабеларуская моваГалоўчынскіяСурвэткаВінавальны склонПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)ДзейнікМіжнародны стандартны кніжны нумарАпанас КавалёўГелгудыПіліпаўкаВінцэнт ГадлеўскіЛюдміла РублеўскаяГаляктыка ТрыкутнікаЛунінецНаркамаўкаВалер БабічДротІсьляндзкі коньБанкаўскі рахунакУсебеларускі народны сходВайніловічыЖамойтыГран-пры Вугоршчыны🡆 More