Пэрсыдзкая Затока: затока Індыйскага акіяну

Пэрсыдзкая затока (па-пэрсыдзку: خليج فارس‎‎ khalīj-e-Fārs; па-арабску: الخليج الفارسی‎ al-khalīj al-farsi) знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Азіі, зьяўляецца працягам Аманскай затокі, разьдзяляе Іран і Арабійскі паўвостраў.

Пэрсыдзкая Затока: Геаграфія, Нафта і прыродны газ, Этымалёгія
Пэрсыдзкая затока

Затока была полем бойкі ў вайне паміж Іранам і Іракам (19801988 гг). У 1991 годзе Пэрсыдзкая затока ізноў стала арэнай «вайны ў Затоцы», падчас якой Ірак акупаваў Кувэйт, але потым праз умяшаньне амэрыканскіх войскаў быў вымушаны вярнуцца ў свае межы.

Навакольнае асяродзьдзе Пэрсыдзкай затокі раней было прадстаўлена вялікай колькасьцю рыбы, каралавымі рыфамі, падводнай расьліннасьцю, але ўсё гэтае багацьце было зьнішчанае ў выніку распачатай здабычы нафты на берагах затокі і нядаўнімі войнамі, адным са спосабаў вядзеньня якіх былі зьнішчэньні нафтапровадаў і нафтапераапрацоўчых заводаў.

Геаграфія

Пэрсыдзкая затока мае плошчу прыкладна 233 000 км², на ўсходзе зьвязаная з Аманскай затокай Армускай пратокай, на захадзе пераходзіць у дэльту, утвораную рэкамі Эўфрат і Тыгр. Яе даўжыня – 989 км, аддзяляе Іран ад Саудаўскай Арабіі. Шырыня Хармускай пратокі 56 км. Затока не глыбокая, максымальная глыбіня 90 мэтраў, сярэдняя – 50 м.

Краіны, разьмешчаныя на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі: Іран, Аман, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Арабія, Катар, Бахрэйн, Кувэйт і Ірак. Існуе мноства невялікіх выспачак.

Нафта і прыродны газ

Пэрсыдзкая затока і прылеглыя вобласьці маюць самыя вялікія ў сьвеце радовішчы нафты. Праз гэта нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка дамінуюць у эканоміцы рэгіёну. Значныя радовішчы прыроднага газу падзеленыя паміж Катарам і Іранам.

Багатыя на нафту краіны (за выняткам Іраку), якія разьмяшчаюцца на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі, называюць краінамі Пэрсыдзкай затокі. Выхад Іраку да ўзьбярэжжа блякуецца балоцістай дэльтай Эўфрата і Тыгра.

Этымалёгія

Навукоўцы, якія дасьледавалі паходжаньне назвы затокі, прыйшлі да высновы, што назва «пэрсыдзкая» найбольш дакладная. Апошнія 2 500 год амаль усе гісторыкі і аўтары Бліжняга Ўсходу менавіта так называлі гэтую затоку.

Пісьмовыя крыніцы часоў старадаўняй Пэрсыдзкай імпэрыі не дайшлі да нашых часоў, але ў вуснай мове ўсе народы рэгіёна называюць яе Мора Ірана, Парскае мора.

З 550 году да 330 году да н. э. амаль усе пісьмовыя крыніцы называлі Пэрсыдзкую затоку Мора Парс.

Але ў наш час некаторыя краіны аспрэчваюць дакладнасьць назвы затокі. Нягледзячы на гэта, на Дваццаць трэцяй сэсіі ААН у сакавіку — красавіку 2006 году назва Пэрсыдзкая затока зацьверджаная як афіцыйная назва, якая выкарыстоўваецца краінамі-ўдзельніцамі ААН.

Брытанскае ўладаньне

З 1763 да 1971 году Вялікабрытанія рознымі шляхамі і формамі (праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Кувэйт, Аман і Катар) кантралявала Пэрсыдзкую затоку.

І ў наш час Вялікабрытанія мае свае інтарэсы ў гэтым рэгіёне.

Вонкавыя спасылкі

Пэрсыдзкая Затока: Геаграфія, Нафта і прыродны газ, Этымалёгія  Пэрсыдзкая затокасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Пэрсыдзкая Затока ГеаграфіяПэрсыдзкая Затока Нафта і прыродны газПэрсыдзкая Затока ЭтымалёгіяПэрсыдзкая Затока Брытанскае ўладаньнеПэрсыдзкая Затока Вонкавыя спасылкіПэрсыдзкая ЗатокаІранАзіяАманская затокаАрабская моваАрабійскі паўвостраўПэрсыдзкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДзьмухавецФундацыя «Вікімэдыя»ВікіслоўнікВасіль БыкаўКнігаЮрась СьвіркаЮрась БарысевічMozilla FirefoxКанюшынаJavaВэб-дызайнСымон БудныЗлучнікКойданаўЗафіра1996Ондрэй ДудаСямейныя традыцыі славян (манэты)Аркадзь Смоліч1896Зямля пад белымі крыламіБеліца (Жлобінскі раён)ПісьменнасьцьФартэпіянаОпсаРусіфікацыя БеларусіЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Сакрат ЯновічЗаходнерусізмАнтарктыдаФульда (рака)ЯгайлаГабрэіБуценьПробашч633Ян ГляўбіцБабёрКрыжСырвідДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)Блакітная сойкаГеалёгіяДаўконтЕва ВежнавецГрамадзкі набытакРагнедаСавушкін прадуктЛетувіская моваТодар КляшторныВікіАльгерд БахарэвічСэксуальнасьць чалавекаУладзімер Арлоў (гісторык)Анатоль СербантовічЯнка КупалаЛізаньне похвыГайла (імя)ЦмокQR-кодВікісховішчаАлена МаслаЯгмінМужчына зьверхуПорнгабБАТЭ БарысаўЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіМаркетынгВугоршчынаДарога Р43 (Беларусь)ДжыліАкторы парнафільмаўФіліпіны🡆 More