Марыя Радзевіч: польская пісьменьніца

Марыя Радзéвіч (Радзевічуўна) па-польску: Maria Rodziewiczówna; 2 лютага 1863, вёска Пянюга, Ваўкавыскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя ― 6 лістапада 1944, в.

Жэлязна, Скернявіцкі павет, Лодзкае ваяводзтва, Польшча) ― польская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка, тэасафіня.

Марыя Радзевіч
Maria Rodziewiczówna
Марыя Радзевіч: Жыцьцяпіс, Творчасьць, Марыя Радзевіч і Беларусь
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Марыя Радзевіч (Радзевічуўна)
Псэўданімы Žmogus, Mario, Weryho
Нарадзілася 2 лютага 1864(1864-02-02) або 2 лютага 1863(1863-02-02)
Памерла 6 лістапада 1944(1944-11-06)
Пахаваная
Бацькі Генрык Радзевіч[d]
Амелія з Куранецкіх[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэлістка, пісьменьніца, празаік
Гады творчасьці 1882-1944
Кірунак Рэалізм
Мова польская мова
Дэбют 1882
Значныя творы Straszny dziadunio (1887), Dewajtis (1889), Magnat (1900), Florian z Wielkiej Hłuszy (1929)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Радзевіч.

Жыцьцяпіс

Марыя Радзевіч нарадзілася ў шляхецкай сям’і ў 1863 (або 1864) годзе. Ейныя бацькі, Генрык Радзевіч і Амелія (з Кужанеўскіх) за дапамогу ўдзельнікам паўстаньня 1863 году, якая выявілася ў захоўваньні зброі, былі сасланыя ў Сыбір, а маёнтак канфіскаваны. Маці, у якасьці выключэньня, дазволілі выхоўваць дзіця да 2 месяцаў (па іншай вэрсіі — да 10 дзён), затым Марыя была аддадзеная пад апеку сваякоў. У 1871 г., пасьля амністыі, бацькі вярнуліся з Сыбіру і пасяліліся ў Варшаве, дзе апынуліся ў вельмі цяжкім матэрыяльным становішчы. Марыя пачала працаваць, давала прыватныя заняткі.

У 1875 г. Генрык Радзевіч атрымаў у спадчыну маёнтак Грушава на Палесьсі ад свайго бязьдзетнага брата Тэадора, што забясьпечыла адносны дабрабыт сям’і.

Марыя вучылася ў Варшаве ў пансыянаце Кучынскай. У канцы 1876 г. пачала вучыцца ў Язлоўцы, у пансыянаце ў манашак. Выхоўвалася ў рэлігійна-патрыятычнай атмасфэры, што наклала адбітак на ўсё ейнае жыцьцё. Пад уплывам настаяцельніцы Марцэліны Дароўскай стала пісаць вершы («Колер лотасу»). Праз тры гады вярнулася ў сям’ю.

У 1881 г., пасьля сьмерці бацькі, атрымала ў спадчыну маёнтак Грушава, і паступова ўзяла кіраваньне ім у свае рукі. У 1887 г. фармальна стала гаспадыняй маёнтку.

У сярэдзіне 1890-х гг. пісьменьніца некаторы час жыла ў маёнтку ў саюзе з Хеленай Вэйхэрт, яе называюць першай буч у польскай літаратуры. Марыя коратка стрыглася, апраналася па-мужчынску. Пасьля яны пераехалі ў Варшаву, працягваючы гаспадарыць у Грушаве. Шмат падарожнічалі разам (Рым, Рыўера, Мюнхэн, Швэцыя, Нарвэгія).

У Варшаве М. Радзевіч працягвала ў зімовыя месяцы жыць з Хеленай Вэйхэрт, у той час як у Грушаве ў 1919 г. месца Вэйхэрт заняла іншая жанчына, прадстаўленая як далёкая сваячка і партнэрка пісьменьніцы — Ядвіга Скірмунтаўна (Скірмунт). Гэтыя адносіны былі апісаныя Я. Скірмунт у ейных мэмуарах нямецкім словам Wahlverwandtschaft, што азначае «духоўнае сваяцтва» / «сваяцтва па выбары». Іх аб’ядноўвала і агульная праца над польскім нацыянальным адраджэньнем на Палесьсі. Праз тое, што часта жыла ў ізаляцыі ў палескім маёнтку набыла мянушку «зубар у спадніцы»Włodzimierz Pujsza: W Centrum Kultury Polskiej — o Marii Rodziewiczównie w: Nasz Czas 6/2003 (595).

У 1905 г. пачала актыўную грамадзкую дзейнасьць (сацыяльная напружанасьць, працоўная беднасьць вельмі траўмавалі яе). У 1906 г. заснавала жаночае таемнае таварыства «Унія». Унесла ўклад у адкрыцьцё прадуктовай крамы ў Варшаве і крамы народных тавараў. У час Першай сусьветнай вайны ў Варшаве ўдзельнічала ў арганізацыі ваеннага шпіталя, а таксама дапамагала ў арганізацыі танных кухняў для інтэлігенцыі і брацкай акадэмічнай дапамогі. У 1915 г. ненадоўга вярнулася ў Грушава, клапоцячыся аб уцекачах.

Была чаліцай Варшаўскага тэасафічнага таварыства.

У кастрычніку 1939 г. зьбегла з Грушава, занятага Чырвоным войскам. Ейны дом быў разрабаваны, а бібліятэка спаленая. Некаторы час разам з Я. Скірмунт знаходзілася ў перасыльным лягеры ў Лодзі, клапоцячыся пра сулягернікаў і заслужыўшы іх любоў. Апошнія гады жыла ў Варшаве, у беднасьці. Падчас Варшаўскага паўстаньня яе апекавалі сябры і паўстанцы.

Увосень 1944 году яна памерла ад пнэўманіі. Пахаваная на Павонзкаўскіх моліках у Варшаве.

Творчасьць

Першыя літаратурныя навэлі «Гама пачуцьцяў» і «З блякноту рэпартэра» Марыя Радзевіч апублікавала пад псэўданімам Mario ў адным з польскіх часопісаў. А ў 1884 годзе пад гэтым псэўданімам пісьменьніца друкуе апавяданьні «Язон Баброўскі» і «Farsa pany».

Сапраўдная папулярнасьць да Марыі Радзевіч прыйшла пасьля перамогі ў літаратурным конкурсе часопісу «Swit», дзе яна апублікавала сваю аповесьць «Страшны дзядуня», якая была надрукаваная на старонках львоўскага «Dzienika Lwowskego», а затым у кніжным выдавецтве ў Варшаве. Аповесьць выйшла з друку, калі аўтарцы было дваццаць гадоў. Нягледзячы на некаторую наіўнасьць, надуманасьць сітуацыяў, аповесьць прываблівала тады чытачоў сваёй навізной і шчырасьцю. Здзіўляла багацьцем фантазіі маладой пісьменьніцы, ейнае ўменьне трымаць у напружанасьці чытачоў, заінтрыгаваць іх, арганічна ўвесьці ў твор элемэнт таямнічасьці.

Аўтарка рэалістычных раманаў з сэнтымэнталісцкай, псыхалягічнай і этычнай тэндэнцыяй у жыцьці ўсходнепольскай шляхты і інтэлігенцыі ў XIX і XX стагодзьдзях. Сьпявачка этасу польскай шляхты Крэсаў. Ейныя творы часта ідэалізавалі вясковае жыцьцё ў лясной глушы і палескае сялянства.

Апублікавала каля 30 кніг; за прадуктыўнасьць яе празвалі «Сянкевіч у спадніцы».

Паводле ейных твораў быў зьняты шэраг кінафільмаў: «Флярыян» (1938), «Верас» (1938) і «Паміж вуснамі і краем келіха» (1987), сэрыял «Лета лясных людзей» (1985).

Марыя Радзевіч і Беларусь

Жыцьцё пісьменьніцы зьвязана з Беларусьсю. Спачатку з Зэльвеншчынай, дзе яна нарадзілася, потым з Палесьсем. Большую частку жыцця пісьменьніца правяла ў маёнтку Грушава (Кобрынскі павет), дзе пісала свае творы, якія друкаваліся ў Варшаве.

У многіх творах закранала беларускую тэматыку, апісвала жыцьцё вяскоўцаў, а таксама хараство беларускай прыроды, заўсёды спачувальна ставілася да беларускага сялянства.

Кнігі Марыі Радзевіч у перакладзе на беларускую мову ў Беларусі не выдаваліся.

Творы

• Gama uczuć (1882)

• Straszny dziadunio (1887)

• Dewajtis (1889)

• Kwiat lotosu (1889)

• Szary proch (1889)

• Między ustami a brzegiem pucharu (1889)

• Ona (1890)

• Błękitni (1890)

• Nowele (1890: Między ustami a brzegiem pucharu i Farsa panny Heni

• Nowele (1890, nowele: Jazon Bobrowski, Pierwsza kula, Nad program, Historia o białym wole, Filantrop)

• Obrazki (1891, nowele: Złota dola, Na wigilię, W noc grudniową, Znachor, Myśl, Południca)

• Hrywda (1891)

• Czarny bóg. Powieść na tle współczesnego zamętu (1892)

• Anima vilis (1893)

• Lew w sieci (1893)

• Pożary i zgliszcza (1893)

• Na fali (1894)

• Z głuszy (1895, nowele: Noc, Ul, Z tamtej strony, Czarna woda, Młyn Archipa, Na starej choinie, Wpisany do heroldii, Zachód, Pro memoria, Piaski, Szwed, Rozdroże, Posłaniec, Zagony, Czajki)

• Jerychonka (1895)

• Ryngraf (1895)

• Na wyżynach (1896)

• Klejnot (1897)

• Kądziel (1899)

• Barcikowscy (1900)

• Gry i zabawy towarzyskie w pokoju oraz na wolnem powietrzu, zebrała i ułożyła Marja Weryho — mała encyklopedia gier i zabaw dziecięcych

• Magnat (1900)

• Nieoswojone ptaki (1901)

• Wrzos (1903)

• Macierz (1903)

• Światła (1904, 1929; nowele: Światła, Złe, Na tokach, Skręt, Wydaleni, Pięć koron, Skrzypek, Surma, Drwal, Siódmy syn, Tajemniczy medalik, Wrażenia i przeżycia — Lato 1915)

• Czahary (1905)

• Ragnarök (1906)

• Joan VIII, 1−12 (1906)

• Byli i będą (1908)

• Rupiecie (1908, 1909, nowele: Rupiecie, Triumfator, Kamienie, Tutejszy, Tak zwani «Głupi», Ciotka, Lamus, Jan Borucki, Bajka o głupim Marcinie, Hryc, Bagno, «Wołowy czerep», Dobra służba)

• Jaskółczym szlakiem (1910)

• Kamienie. Ciotka. Wpisany do heroldii (1910)

• Atma (1911)

• Barbara Tryźnianka (1914)

• Czarny chleb (1914, 1930, nowele: Złota dola, Na Wigilię, W noc grudniową, Znachor, Myśl, Południca, Czarny chleb, Jezioro, Kolega Szoll, Pierścień, Starzec, Pierwsza kula, Jedna droga)

• Bajka o głupim Marcinie. Nowela (1917)

• Lato leśnych ludzi (1920)

• Niedobitowski z granicznego bastionu (1926, nowele: Niedobitowski z granicznego bastionu, Tydzień u Niedobitowskich, Niedobitowscy płacą, Sprawa jednorurki nr 3080, Przekroczenie obowiązujących ustaw, Obywatel Kuźma Suprunik, § 4, Czterech małych Mystkowskich, Jutrznia, Świętek)

• Florian z Wielkiej Hłuszy (1929)

• Dwie Rady: Rada Narodowa 1915, Rada Koronna 1925 (1931)

• Gniazdo Białozora (1931).

Недатаваныя творы

• Pleśń (nowela)

• Róże panny Róży (nowelka)

• Kozacza dusza [неапублікаваны твор].

Крыніцы


Tags:

Марыя Радзевіч ЖыцьцяпісМарыя Радзевіч ТворчасьцьМарыя Радзевіч і БеларусьМарыя Радзевіч ТворыМарыя Радзевіч КрыніцыМарыя РадзевічВаўкавыскі паветГарадзенская губэрняПалякіПольская моваПольшчаПянюгаПісьменьніцаРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДзьвінскАлегорыяШвайцарыяМэдыяВікіЖыве Беларусь!МаркёрФранц КафкаНямецкая моваЗіновій ПрыгодзічАнатоль ЗэкаўВікіЛічэбнікДаўконтАлесь ПісьмянкоўАртур ВольскіСурвэткаСям’яСказБобраБудзьма беларусамі!МухаедыБДСМГрамадзянінЛетувізацыяРэжым ЛукашэнкіТрыбуна працыЛацінкаІгнат ДамейкаРодныя гоні (1927)ПорнгабБабёрСэксАфарызм24 красавікаПошукавая аптымізацыяАлесь АркушВайшнорыяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіБеларуская літаратураЮрась СьвіркаГунтТутэйшыя (літаб’яднаньне)Тадзіяна КляшторнаяНіл ГілевічSQLЛіцьвіныМайкрасофтВялейкаНямеччынаСахалінская вобласьцьУладзімер КарватСалігорскДаўгерд (імя)ЎУкраінскі правапіс 1928 годуЗносіныХарэйФранцішак СкарынаПольская моваАлесь РазанаўЛюбарт (імя)Славамір МрожакАркадзь КуляшоўВіктар МарціновічУкраінаЯўген ВалошынПарнафільмЗьміцер СанькоВольга БабковаАлесь СавіцкіНайвышэйшая Літоўская РадаФрыдрых ШылерПарнаграфія ў ВугоршчынеВялікае Княства Літоўскае🡆 More