Скірмунты: шляхецкі род

Скі́рмунты — шляхецкі род гербу «Дуб» і гербу «Прыяцель».

Буйныя беларускія прамыслоўцы XIX стагодзьдзя зь пінскага Палесься. Валодалі буйнымі маёнткамі ў Плотніцы, Парэччы і Моладаве.

Скірмунты
лац. Skirmynty
Герб Скірмунтаў
Радавы герб Скірмунтаў «Дуб»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Прызнаныя ў: Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя

Прозьвішча

Скірымунт (Sciremunt) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова скер- (скір-) (імёны ліцьвінаў Скерэль, Скіран; германскія імёны Skerilo, Scerun) паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць' або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'. Такім парадкам, імя Скірмунт азначае «чыстая гарлівасьць» або «ясны розум».

Адпаведнасьць імя Скірмант германскаму імю Sciremunt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў.

Гісторыя

1355 рок — першы ўпамін пра Васіля Скірмунта.

У 1551 року каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца надала Богушу Скірмунту зямельны надзел у Плотніцы, за што той абавязаўся «службу ваенную земскую служыці». Пазьней у крыніцах упамінаецца плотніцкі стараста Крыштаф Скірмунт.

Пад 1777 рокам таксама ўпамінаецца пінскі войт Адам Скірмунт.

Аляксандр Скірмунт (1793—1845) (Плотніцкая лінія?), маршалак шляхты пінскага павету спачыў у вёсцы Радчыцку пры царкве Нараджэння Божай Маці, на будаваньне якой ахвяраваў уласныя грошы.

Сымон Скірмунт (1751—1817) — маршалак Берасьцейскага ваяводзтва, пасол сойма. Набыў у Міхала Клеафаса Агінскага моладаўскія й парэцкія землі.

    Аляксандар Сымонавіч Скірмунт (1799—1870) — заснавальнік прамысловасьці на Палесьсі.
      Аляксандар Аляксандравіч Скірмунт (1830—1911)
      Генрых Скірмунт
        Канстантын Скірмунт (1866—1949)
      Казімер Скірмунт

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Скірмунты ПрозьвішчаСкірмунты ГісторыяСкірмунты КрыніцыСкірмунты ЛітаратураСкірмунты Вонкавыя спасылкіСкірмунтыДуб (герб)Моладава (Берасьцейская вобласьць)ПалесьсеПарэчча (Берасьцейская вобласьць)ПлотніцаПінскі паветШляхта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аральны сэксЧэрвеньЮрась ШамецькаВалошкаІдыліяБеларускі клясычны правапісНіна МацяшУкраінцы1951Ільля РашчэняЗапарожжаСмаргонская мядзьведжая акадэміяВасіль ЖуковічСцэнарДавыд ГарадзенскіІван ЧыгрынаўАглядРасейская рэспублікаОйча нашСьвяты СаваВольга КараткевічРаіса БаравіковаСяргей ШупаАргазмУ краіне райскай птушкіНовы СадСюзан ЧарныЧэлесАлена МаслаISO 3166ЛёнданБеларус на варцеРодная моваГеаграфічныя каардынатыІнфармацыйныя тэхналёгііВасіль ЗуёнакПадвойнае пранікненьнеКаса (фрызура)СіяньБДСМНямеччынаЖалейка (зборнік)Мэтэароід.etПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўЧыгункаСям’яАляксей ДудараўСалігорскГорадАнальны сэксБусел белыПастава на каленяхІван МележБанкаўскі рахунакМаланка (часопіс)Узброеныя сілы Рэспублікі БеларусьДамініканская РэспублікаДругая сусьветная вайнаРоднае слова (часопіс)ГрэбляХуткасьць сьвятлаКарыбутВаяводзіна Нові Сад (гандбольны клюб)Карусь КаганецЖыды ў БеларусіАрцём Вярыга-ДарэўскіЦаркоўнаславянская моваФранцішак Скарына🡆 More