Літаратура

Літарату́ра (па-лацінску: litteratura, што значыць напісанае) — творы пісьменства, сукупнасьць пісьмовых і друкаваных тэкстаў, адзін з асноўных відаў мастацтва.

Слова літаратура літаральна азначае «знаёмства зь літарамі». Літаратура паводле асноўнай клясыфікацыі падзяляецца на паэзію й прозу. У шырокім сэнсе панятак уключае ў сябе ўсе пісьмовыя тэксты, аднак паводле розных крытэраў панятак може не ахопліваць усе тэксты, напрыклад, па прычыне слабога альбо няспраўнага стылю, выкарыстаньня слэнгу, дрэннай характарыстыцы й павярхоўнай альбо надуманай будовы. Некаторыя крытыкі выключаюць з панятка «літаратура» жанры, як то раман, злачыннасьць і таямніца, навуковая фантастыка, жахі й фэнтэзі. Поп-песьні, тэхнічна зьяўляючыся пісьмовым тэкстам, таксама маюць спрэчны статус. 3 XVIII стагодзьдзя тэрмін літаратура замацаваўся за прыгожым пісьменствам — відам мастацтва, дзе вобразнасць ствараецца з дапамогаю слова.

Літаратура
Старыя кнігі на палічцы

Літаратура можа быць клясыфікавана ў адпаведнасці з гістарычнасьцю, то бок вынікам ліататуры могуць быць мастацкі твор ці гістарычны твор, а таксама паводле формы, як то паэзія ці проза. Творы таксама могуць мець свае формы, як то аповесьць, апавяданьне, раман і гэтак далей. Літаратурныя працы часьцяком таксама клясыфікуюцца ў адпаведнасьці з гістарычнымі пэрыядамі або пэўнымі эстэтычнымі асаблівасьцямі ці жанрамі.

Формы

Паэзія

Літаратура 
Каліграма Гіёма Апалінэра. Яна ўяўляе сабой тып верша, у якім напісаныя словы разьмешчаны такім чынам, каб стварыць візуальны вобраз.

Паэзія ёсьць формай літаратурнага мастацтва, якая выкарыстоўвае эстэтычныя й рытмічныя ўласьцівасьці мовы. Паэзія традыцыйна адрозьніваецца ад прозы тым, што звычайна падаецца ў вершах. У той час як проза абапіраецца на сказы, паэзія базуецца на вершаваных радках. Сынтакс прозы дыктуецца сэнсам, тады як паэзія абапіраецца на паэтычны рытм, памер і рыфму, але не заўсёды. Раней паэзія звычайна разумелася як нешта ўсталяванае ў паэтычных рытмах, аднак на сёньня вызначэньнем паэзіі ёсьць любы від суб’екта, які зьяўляецца рытмічным або выкананы ў вершаванай форме. Як форма літаратуры паэзія можа папярэднічаць пісьменству, бо раньнія працы складаліся і падтрымліваліся вуснай традыцыяй, такім чынам, паэзія зьяўляецца адной з самых раньніх формаў літаратуры.

Проза

Проза зьяўляецца формай літаратуры, якая вызначаецца ўжываньнем звычайнага сынтакса й натуральнай прамовай замест рытмічных структураў. Проза вымяраецца ў сказах, чым адрозьніваецца ад паэзіі. Паводле гістарычнаму разьвіцьцю прозы, Рычард Граф адзначае, што згодна з апошнімі дасьледваньнямі падкрэсліваецца той факт, што фармальная проза атрымала параўнальна позьняе разьвіцьцё й часьцяком асацыюецца з клясычным пэрыядам гісторыі Старажытнае Грэцыі.

Клясыфікацыі літаратуры

Паводле зьместу:

  • мастацкая
  • інфармацыйна-даведачная
  • навукова-тэхнічная

Паводле прызначэньня:

  • навучальная
  • тэхнічная
  • публіцыстычная і інш.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Літаратура ФормыЛітаратура Клясыфікацыі літаратурыЛітаратура КрыніцыЛітаратура Вонкавыя спасылкіЛітаратураXVIII стагодзьдзеЛацінская моваМастацтваНавуковая фантастыкаПаэзіяПрозаПісьменстваРаманФэнтэзі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван ШамякінБуценьУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціБанкАПагоняАстравецISO 3166Групавы сэксСлавамір АдамовічМаркёрПрамысловасьцьЎВількамірскі паветГомельская вобласьцьУ краіне райскай птушкіСорга двухколернаеАс (імя)Лексычнае значэньнеФёдар ЛапавухаўКінэматографMemento moriАльшаны (Столінскі раён)ХарэйРодныя гоні (1927)Сьляпун букавінскіАвечка120-я зэнітна-ракетная брыгадаТутэйшыя (спэктакль)Данута БічэльКасмадром імя Сатыша ДгаванаМарт (імя)Марат КазейБусел белыЛюцыян ЖалігоўскіАндрэй ДынькоБітаўтПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуМастацкі творІдышСамароўкаТацяна СапачАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаПольшчаUltraВожыкВершаваны памерВікізьвесткіДругая сусьветная вайнаСпарышТалачынТроп (літаратуразнаўства)АфтальмалёгіяВашынгтон (акруга Калюмбія)Арцём ДзенісенкаЛёвэнПорнасайтАральны сэксСусьветная служба Бі-Бі-СіСям’яМараторыйСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіБярозка (часопіс)З воўчым білетамЯнка БрыльАляксандар Лукашэнка🡆 More