Вяз: род расьлінаў

Вяз (лём, ільм, бераст) — род лістападных дрэваў з сямейства вязовых.

Вяз
Вяз: Этымалёгія, Распаўсюджаньне, Батанічнае апісаньне
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
ГрупаСудзінкавыя расьліны
АддзелНасенныя расьліны
ПададдзелКветкавыя расьліны
КлясаДвухдольныя
ПадклясаПершаснапакрыўныя
АтрадРужакветныя
ПадатрадКрапіўныя
СямействаВязовыя
РодВяз
Бінамінальная намэнклятура
Ulmus L.

Этымалёгія

Ulmus – назва вяза ў старажытных рымскіх аўтараў ад кельцкай мовы.

Славянскія мовы

Распаўсюджаньне

Каля 40 відаў ва ўмераных краінах паўночнага паўшар'я. Упершыню род зьявіўся ў міяцэнавым геалягічным пэрыядзе каля 20 мільёнаў гадоў таму, узьнікшы ў цяперашняй Цэнтральнай Азіі. Гэтыя дрэвы квітнелі й распаўсюджваліся на большай частцы паўночнага паўшар'я, засяляючы ўмераныя і горныя рэгіёны Паўночнай Амэрыкі й Эўразіі, якія ў цяперашні час ідуць на поўдзень на Блізкім Ўсходзе й праз экватар на Далёкім Ўсходзе да Інданэзіі. Ільмы – непераборлівыя расьліны, што пераносяць нястачу вільгаці й наадварот надмернае вільготнасьці, мірыцца з нястачай цяпла на поўначы і лішкам яго ў гарачых пустэльнях, яны здольныя расьці на засоленых глебах, камяністых россыпах і скалах, на прырэчных пясках.

Батанічнае апісаньне

Дрэвы зь лісьцем, што ападае ці застаецца на зіму, звычайна двойчы пілаватымі. Кветкі двухполыя, зьяўляюцца ўвесну да распусканьня лісьця ці восеньню, пазушныя, у пучках, часам гронкападобных. Калякветнік 4–9-лопасьцевы, тычачак столькі ж, як і доляй калякветніка. Лычыкі зрослыя з крыла падобнымі вырастамі завязі, што пры пладах застаюцца. Плод – крылатка, пляскаты арэшак, абточаны шырокім, перапончатым крылом.

Экалёгія

Натуральныя насаджэньня адносяцца да рэдкіх лясных супольнасьцяў, захаваньня каштоўнага генафонду. У іх засяроджана вялікая колькасьць драўняных рэліктавых расьлін, што існуюць разам з ільмой на нашай плянэце ўжо шмат якія мільёны гадоў. Шэраг гэтых расьлін, а таксама рэдкіх жывёл, якія насяляюць ільмовыя лясы, асабліва вусякоў, занесены ў Чырвоную кнігу. Дрэвы служаць месцам размнажэньня рэліктавага дрывасека-гіганта (Titanus giganteus).

Гаспадарчае значэньне

Вялікую гаспадарчую каштоўнасьць мае драўніна ільмовых. Ужо ў старажытных селішчах чалавека ў Эўропе былі знойдзены хаты, пабудаваныя зь ільмаў. У мінулым стагодзьдзі драўніну лемаў шырока скарысталі як будаўнічы матэрыял, асабліва для пабудоў у вадзе: вырабляюць палі, у караблебудаваньні, таксама Ідзе яна на вытворчасьць мэблі й фанэры.

Бераст і шурпаты вяз маюць моцную, трывалую, мулкую й пруткую драўніну, якая шануецца для рознага роду вырабаў; драўніна вяза гладкага (Ulmus laevis) трохі горшай якасьці. Віды: гладкі вяз, бераст і шурпаты вяз – часта разводзяцца як прыгожыя паркавыя дрэвы; у культуры існуюць даволі шматлікія садовыя формы іх, што адрозьніваюцца па характары ўзросту, форме кроны, фарбаваньні лісьця (формы зь бела-плямістым лісьцем і іншыя) і г. д. На поўдні ў стэпавай зоне, асабліва бераст і гладкі вяз, маюць вялікае значэньне для штучных лясных насаджэньняў і ахоўных палос, бо яны досыць засухаўстойлівыя й добра растуць на чарназёме.

Чыстыя насаджэньні вяза ў Беларусі складаюць больш за 160 га. Асабліва распаўсюджаны гэтыя насаджэньні ў Лёзьненскім раёне — 49 га, а таксама ў Аршанскім раёне — 15 га, у Верхнядзьвінскім і Пастаўскім — па 13 га, у Віцебскім – 8 га, у Глыбоцкім, Лепельскім і Вушацкім раёнах — па 6 га чыстых сярэдне векавых дрэвастояў.

Ва ўмовы Беларусі пасьпяхова інтрадукаваныя й пададзеныя ў калекцыі Цэнтральным батанічным садзе НАНБ 9 відаў вязаў: амэрыканскі (ці белы); іржавы; драбналісты; пёрыстагалінкавы; ільмоўнік (прысадзісты вяз); бераст; вяз Сукачова; гладкі; голы вяз (горная ільма).

Пашыраныя ў Беларусі віды

Гладкі вяз

Гладкі вяз (звычайны вяз). Дрэва да 30 м выш., з бурай, спачатку гладкай, потым глыбока патрэсканай карой. Парасткі тонкія, сьветла-бурыя, бліскучыя, апушаныя, потым голыя. Пупышкі падоўжана-канічныя, вострыя; луска іх бурая, з цямнейшай аблямоўкай, голыя ці па краі расьнічныя. Хвосьцікі 3–6 см даўжыні. Лісьце зваротна-яйцападобнае ці эліптычнае ў аснове моцна не раўнабокае, так што адзін бок ліста спускаецца значна ніжэй па хвосьціку й мае круглую аснову іншая канчаецца вышэй і мае аснову звужанае, верхавіна лісьця больш-менш завостраная, краі востра-двойчы-зубчатыя з наперад загнутымі зубцамі. Верхняя паверхня лісьця цёмна-зялёная, спачатку шурпатая, потым голая і гладкая ніжняя – больш бледыя, шэра-зялёная, апушаная ці амаль голая з валасінкамі толькі па жылкам і ў кутах паміж імі. Бакавых жылак 8–19 з кожнага боку, што не галінуюцца, і толькі на некаторым лісьці не больш за 1–2 жылак у кожнай палове ліста вільчаста-разгалінаваных. Суквецьці шматкветкавыя. Кветаножкі доўгія тонкія, у некалькі разоў даўжэй за сьпелую крылатку. Калякветнік званочкавы, з 5-8 лопасьцямі. Крылатка 12–16 мм даўжынёй, па краі густа расьнічная, на паверхні голая, з якія заходзяць адзін на другі краямі выманьня; арэшак у цэнтры крылаткі. Квітнее ў красавіку плоданосіць у чэрвені. У шыракалістых і зьмяшаных лясах, асабліва частае ў абалонах рэк.

Пашырэньне па Беларусі. Па ўсёй краіне звычайна.

Бераст

Бераст (ліставаты ці палявы вяз). Дрэва, да 30 м вышынёй, часам хмызьняковага ўзросту з цёмна-шэрай карой, якая глыбока патрэсканая. Парасткі тонкія, жоўта-бурыя голыя ці расьсеяна-пухнатыя з чырвонымі кропкавымі зьнізу па жылках залозкамі. Пупышкі яйцападобныя, тупыя, голыя ці апушаныя, у 4—5 раз карацейшы за хвосьцікі. Хвосьцікі лісьця 0,7—1,5 см даўжынёй. Лісьце больш-менш эліптычныя ці яйцападобныя, на вяршыні паступова ці адцягнута завостраныя, у падставе больш-менш не раўнабокія і сэрцападобныя, па краі востра-двойчы-пілаватыя, са скіраванымі наперад зубцамі, зьверху голыя й гладкія, зьнізу ў кутах паміж жылкамі з бародкамі зь бялёсых валасінак і па жылках з кропкавымі чырвонымі жалезінамі, 3—12 см даўжынёй. і 2—6 см шырынёй; бакавых жылак з кожнага боку 10—16, з іх 1–2 вільчаста-разгалінаваных. Кветкі ў густых пучках на кароткіх кветаножках. Калякветнік 4—6-лопасьцевы, з расьнічнымі часткамі. Крылатка 1,5—2 см даўжыні, зваротна-яйкаватая, са зьбежнымі краямі выманьня і з арэшкам, разьмешчаным у ніжняга краю выманьня. Квітнее ў красавіку. У зьмяшаных і шыракалістых лясах.

Распаўсюджваньне ў Беларусі — у лясах паўднёвых і заходніх частках краіны,

Шурпаты вяз

Шурпаты вяз (горны вяз). Дрэва да 40 м, з гладкай карой. Парасткі тоўстыя, цёмна-бурыя, шурпатыя, цьвёрда валасістыя. Пупышкі шырока канічныя тупыя, густа апушаныя, трохі карацей прылеглага ліставога хвосьціка. Хвосьцік тоўсты, вельмі кароткі, 1—4 мм даўжынёй, апушаны. Лісьце эліптычнае ці яйцападобнае, у аснове не раўнабокія скругленыя ці клінаватыя, на верхавіне больш-менш завостраныя й часам на моцных парастках, амаль 3-лопасцевыя па краі зубцы буйныя, двойчы зубчастыя, зьверху цёмна-зялёныя, шурпатыя, зьнізу больш бледныя, па жылках апушаныя часам амаль голыя, да 18—20 см даўжынёй і 10—12 см шырынёй; бакавых жылак з кожнага боку 14—19, зь іх прынамсі па тры вільчаста разгалінаваных. Кветкі ў густых пучках, кветаножкі карацей за крылаткі. Калякветнік 5- 6-лопасцевай. Крылаткі яйцападобныя, да 3 см даўжынёй і 1,8 см шырынёй, голыя. Арэшак у цэнтры крылаткі. Квітнее ў красавіку.

Распаўсюджваньне ў Беларусі. Ува ўсіх абласьцях краіны часта, асабліва ў паўднёвай часткі. У зьмяшаных і шыракалістых лясах.

Ільмоўнік

Ільмоўнік (прысадзісты вяз). Хмызьняк ці дрэва да 15 м вышынёй, з голымі, тонкімі, жоўтымі парасткамі. Пупышкі дробныя, каля 1,5 мм даўжынёй, яйцападобныя. Хвосьцікі да 1 см даўжынёй, лісьце эліптычнае ці шырока лянцэтнае, раўнабокае, да асновы звужанае, на верхавіне больш-менш доўга завостранае, па краі часьцей аднойчы, радзей двойчы пілаватыя, са скіраванымі наперад зубцамі, зьверху цёмна-зялёны, голыя і гладкія, зьнізу больш бледныя, усеяныя дробнымі, белымі кропкамі, голыя ці з бародкамі валасінак паміж жылкамі, 3—6 см даўжынёй і 1,5—3 см шыр.; бакавых жылак з кожнага боку 8—15, вільчаста разгалінаваных па 1—3. Кветкі на вельмі кароткіх кветаножках. Калякветнік. 4—5-лопасьцевы, па краі расьнічнымі. Крылаткі эліптычныя, 1,5—2 см даўжынёй, скошаныя ці ясна не раўнабокія; арэшак пасярод крылаткі. Квітнее раней за іншыя віды гэтага роду.

Сустракаецца ў лесапасадках. Распаўсюджваньне ў Беларусі — Менская вобласьць, ваколіцы Менску; Віцебская вобласьць, ваколіцы Воршы; Магілёўская вобласьць, Жорнаўская лясная дзялянка.

Віды вязаў

  1. Ulmus alata Michx.
  2. Ulmus americana L. — амерыканскі.
  3. Ulmus bergmanniana C.K. Schneid. —
  4. Ulmus bergmanniana var. lasiophylla C.K. Schneid. —
  5. Ulmus canescens Melville. —
  6. Ulmus castaneifolia Hemsl. —
  7. Ulmus changii W.C. Cheng. —
  8. Ulmus changii var. kunmingensis (W.C. Cheng) W.C. Cheng & L.K. Fu —
  9. Ulmus chenmoui W.C. Cheng. —
  10. Ulmus crassifolia Nutt. —
  11. Ulmus davidiana Planch.
  12. Ulmus davidiana var. japonica (Rehder) Naka —
  13. Ulmus densa Litv. — бераст густы. —
  14. Ulmus divaricata C.H. Mull. —
  15. Ulmus elliptica K. Koch. — вяз эліптычны.
  16. Ulmus elongata L.K. Fu & C.S. Ding —
  17. Ulmus gaussenii W.C. Cheng —
  18. Ulmus glabra Huds. — вяз шурпаты. —
  19. Ulmus glaucescens Franch. — вяз шурпаты. —
  20. Ulmus harbinensis S. Q. Nie & G. Q. Huang —
  21. Ulmus × hollandica Mill.(en)
  22. Ulmus ismaelis Todzia & Panero —
  23. Ulmus laciniata (Trautv.) Mayr. — лопасны.
  24. Ulmus laevis Pall.(de) Fl. Ross. (Pallas) —
  25. Ulmus lamellosa C. Wang & S.L. Chang —
  26. Ulmus lanceifolia Roxb. ex Wall —
  27. Ulmus macrocarpa Hance. — вяз крупнаплодны.
  28. Ulmus mexicana (Liebm.) Planch. —
  29. Ulmus mianzhuensis T.P. Yi & Lin Yang —
  30. Ulmus microcarpa L.K. Fu —
  31. Малы вяз Mill.(en)
  32. Ulmus multinervosa C.H. Mull. —
  33. Ulmus parvifolia Jacq. — вяз мелкалісты.
  34. Ulmus prunifolia W.C. Cheng & L.K. Fu — вяз мелкалісты.
  35. Ulmus pseudopropinqua Wang & Li — вяз мелкалісты.
  36. Ulmus pumila L. — прысадзісты.
  37. Ulmus rubra Muhl. —
  38. Ulmus serotina Sarg. —
  39. Ulmus szechuanica W. P. Fang —
  40. Ulmus thomasii Sarg. —
  41. Ulmus uyematsui Hayata —
  42. Ulmus villosa Brandis ex Gamble —
  43. Ulmus wallichiana Planch. —

Крыніцы

Літаратура

  • Вынаеў, Г. У. Бераст. // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 286.
  • Гелътман, В., Анціпаў, В. ВЯЗ, лём (Ulmus). // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. С. 513. 516.
  • Казлоўская, Н. В. Бераст. // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т.Т.2. Афіны — Ведрыч / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты. С. 298.
  • Вяз. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 339.
  • Раслінны свет: тэматычны слоўнік / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; складальнікі: В. Дз. Астрэйка і інш. ; навуковыя рэдактары: Л. П. Кунцэвіч, А. А. Крывіцкі. — Менск: Беларуская навука, 2001. — С. 11, 14. — 653 с. — 700 ас. — ISBN 985-08-0457-2
  • Caroli Linnæi. Classes Plantarum, seu Systemata plantarum. — Leiden: Conrad Wishoff, 1738. — С. 5, 39, 103, 123, 153, 195. — 656 с.
  • Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / ред. Соколов С. Я. и др.. — М.—Л.: Академия наек СССР, 1951. — Т. 2. Покрытосеменные. — С. 493—523. — 612 с. — 2500 ас.
  • Флора БССР. В 5-ти томах / Институт биологии Академии наук Белорусской ССР ; ред. : Н. А. Дорожкин. — Минск: Издательство Академии наук Белорусской ССР, 1949. — Т. 2. — С. 106—112. — 510 с.
  • Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Академия наук СССР, 1936. — Т. 5. — С. 360—373. — 762,XXVI с. — 5175 ас.

Tags:

Вяз ЭтымалёгіяВяз РаспаўсюджаньнеВяз Батанічнае апісаньнеВяз ЭкалёгіяВяз Пашыраныя ў Беларусі відыВяз Віды вязаўВяз КрыніцыВяз ЛітаратураВязВязовыяРод (біялёгія)Сямейства (біялёгія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТэхасАўстраліяМарына ВасілеўскаяВарайская ВікіпэдыяЧасьцінкаІмёны ліцьвінаўМацей БутрымовічБеларуская ВікіпэдыяДжордж ОрўэлВінцук ВячоркаІндуісцкія календарыБабрыкоўскі сельсаветЛапаціна (Берасьцейская вобласьць)Джанлюіджы БуфонГісторыя КітаюВікікрыніцыСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТурэччынаСамотнікСядзібаДжулі ЭндрусФундацыя «Вікімэдыя»Беларускае нацыянальнае адраджэньнеКірыліцаТутэйшыя (п’еса)Стан (сацыяльная група)Дзед ТалашПлешчыцы (Берасьцейская вобласьць)Бродзка-Пасаўская жупаніяУсман ДэмбэлеРышард КапусьцінскіАндрэй Мукавозчык1821InstagramРасейская ВікіпэдыяСошненскі сельсаветКаталіцкая ЦаркваІндуізмЯн Казімер ПашкевічІнданэзійская моваГанзаHTMLХэрсонская вобласьцьБэрнгард РыманМетлюжкакветныяНаваградакРэжым ЛукашэнкіУладзіслаў СыракомляФутболЧанстаховаБагдан ХмяльніцкіСтарабеларуская моваБостанЛацінская моваКарым Абдул-ДжабарПлоўдзіўКансэрватызмМігдалыЧырвоны колерДашкаўка20 лютагаМіжнародны жаночы дзеньСьцепаніда СьцепанюкВалейболВёскаВацлаў ІваноўскіВінцэнт ДмахоўскіФрыт’яф НансэнСтаніслаў Вільгельм Радзівіл🡆 More