Эвангельле Паводле Яна

Эвангельле паводле Яна, Дабравесьце ад Яна, Эвангельле паводле Іяана, Паводле Яна Сьвятое Дабравесьце (па-грэцку: Κατὰ Ἰωάννην (Kata Iōannēn) (літар.

«паводле Яна»), па-лацінску: Evangelium secundum Ioannem) — чацьвертая кніга Новага Запавету.

Эвангельле Паводле Яна
Папірус Р52, што зьмяшчае адзін з найбольш старажытных са знойдзеных манускрыптаў Эвангельля паводле Яна, датаваны 125 годам
Кніга Новага Запавету

Эвангельле паводле Яна

Эвангельле Паводле Яна

Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Гісторыя напісаньня

Аўтарства

Хрысьціянская традыцыя прытрымліваецца вэрсіі, што Эвангельле напісанае ў 90-я нашай эры апосталам Янам, «умілаваным вучнем» Ісуса Хрыста, які пазьней быў названы Янам Багасловам.

У самім Эвангельлі (Ян 21:20-25) месьціцца інфармацыя, якую можна палічыць аўтабіяграфічнай. Кансэрватыўныя дасьледчыкі лічаць, што першая асоба ў 25 вершы («думаю»), вучань у 24 і «вучань, якога любіў Ісус» — адна асоба. Крытыкі ж сьцьвярджаюць, што рэзкі пераход ад трэцяе асобы да першае ў вершах 24-25 ёсьць сьледзтвам таго, што аўтар эпілёгу, які, на іх думку, ёсьць іншым чалавекам, засноўваецца на сьведчаньнях улюбёнага вучня, ня будучы ім. Мураторыеў канон, напісаны каля 170, сьцьвярджае, што, хоць Ян і быў першасным аўтарам Эвангельля, іншыя асобы, у тым ліку апостал Андрэй, пазьней удзельнічалі ў яго рэдагаваньні.

Вэрсія пра напісаньне Эвангельля менавіта апосталам Янам сягае 120-х. Шматлікія доктары Касьцёлу з II стагодзьдзя прыпісвалі аўтарства менавіта яму. Эўзэбі з Цэзарэі, пішучы пра аўтарства Яна, спасылаўся на Ірэнэя Ліёнскага, якому ў сваю чаргу пра гэта паведаміў Палікарп са Сьмірны, вучань Яна Багаслова. Алёгіі, прыхльнікі хрысьціянска-гнастыцкае сэкты 2 ст., прыпісвалі Эвангельле, а разам зь ім Адкрыцьцё, свайму герэсіярху Цэрынту. Аднак Ірэнэй Ліёнскі сьцьвярджаў, што менавіта, каб абвергнуць погляды Цэрынта Ян Багаслоў і напісаў сваё Эвангельле.

Эвангельле Паводле Яна 
Апостал Ян. Пэтэр Нікалай Арбо. 1866. Палатно, алей

Пытаньне аўтарства Эвангельля было ўзьнятае наноў у XIX стагодзьдзі. Сучасны амэрыканскі дасьледчык Бібліі Барт Эрман лічыць, што ў грэцкім тэксьце Эвангельля прысутнічаюць несупадзеньні: урыўкі й несумяшчальнасьць пасьлядоўнасьці, паўторы ў размовах і пасажы, што, на яго думку, ня ўпісваюцца ў кантэкст. Прычынай гэтага ён лічыць пазьнейшыя рэдакцыі тэксту. Рэйманд Эдўард Браўн у сваіх працах падзяліў Эвангельле на тры слаі:

  1. першапачатковая вэрсія, заснаваная на жыцьці Ісуса Хрыста;
  2. вэрсія эвангеліста, выкананая з дапамогай іншых крыніцаў як літаратурны твор;
  3. адрэдагаваная вэрсія, вядомая сёньня.

Час

Месца

Месцам напісаньня амаль адзінагалосна лічыцца горад Эфэс у Малой Азіі (цяпер Турэччына).

Зьмест і структура

Эвангельле ад Яна адрозьніваецца паводле зьместу ад астатніх трох, г. зв. «сынаптычных» Эвангельляў Новага Запавету. Паводле традыцыі, вучні Яна Багаслова папыталі свайго настаўніка распавесьці аб жыцьці Ісуса тое, што не ўвайшло ў сынаптычныя Эвангельлі. Гэтыя запісы і склалі дадзенае Эвангельле. Нягледзячы на тое, што як літаратурнае цэлае Эвангельле паводле Яна было, па меркаваньні шматлікіх дасьледнікаў, складзенае пазьней за сынаптычныя Эвангельлі, «Паданьне Яна ў некаторых істотных элемэнтах, яго складнікаў, можа быць больш старажытнае за падданьне сынаптычнае» (Япіскап Касіян Безабразаў, Тлумачэньне на Эвангельле паводле Яна).

Тэкст Эвангельля паводле Яна (зьмяшчае 21 разьдзел) некаторыя экспэрты ўмоўна дзеляць на чатыры часткі:

  • Пралёг — гімн пра Хрыста, як пра вечнае Слова і Бога, якія ўвасобіліся;
  • Пропаведзі і цуды зямнога жыцьця Ісуса Хрыста;
  • Жарсьці Хрыстовы — пэрыяд ад Апошняе вячэры да ўваскрэсеньня;
  • Эпілёг — зьяўленьне ўваскрэслага Хрыста вучням-апосталам.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Эвангельле Паводле Яна  Эвангельле паводле Янасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Эвангельле Паводле Яна Гісторыя напісаньняЭвангельле Паводле Яна Зьмест і структураЭвангельле Паводле Яна Глядзіце таксамаЭвангельле Паводле Яна Вонкавыя спасылкіЭвангельле Паводле ЯнаГрэцкая моваЛацінская моваНовы Запавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1632ЯндэксСаньнікаўМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахМіжнародны стандартны кніжны нумарЛічэбнікПінгвіныКанюшынаЛявон БаразнаАнальны сэксЧэрвеньЗлучнікПтушкіАляксандар МарозСамасейПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуРэклямаКрывіч (часопіс)ФішынгМіжславянская моваОўручНідэрляндыУсходнія могілкіСакАрхаізмПастава 69НафтаВольны хорПаветранае суднаПохва (неадназначнасьць)Браты-мусульманеДобасна (рака)Бітва пад ВоршайПатрымпасІсьляндзкі коньДжымі ЎэйлзАўстраліяСлавамір АдамовічГодЁган Вольфґанґ фон ҐётэМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваУправа КДБ па вайсковай контравыведцыIKEAВагінальны сэксЯкасныя прыметнікіБел-чырвона-белы сьцягВілаДыялекты беларускай мовыНіл Гілевіч25 красавікаСаргутEBayКубаРадаўніцаБанкаўскі рахунакСаньнікава29 красавікаГарадзішча Замэчак (Заслаўе)2010ЙwordpressГенадзь ШутаўКотЭўрапейскі Зьвяз1955ХарватыяНасельніцтва БеларусіУладзімер ДубоўкаКастусь Каліноўскі2005Івонка СурвілаПаўстаньне 1794 годуАгонь🡆 More