Першае Пасланьне Пятра

Першае пасланьне Пятра

Кніга Новага Запавету

Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Першае пасланьне Пятра — адзін зь лістоў апостала Пятра, які ўваходзіць у сьпіс кніг Новага Запавету. Зьмяшчаецца пасьля пасланьня Якава й перад Другім пасланьнем Пятра.

Адрасат

У першым вершы аўтар зьвяртаецца да «прышэльцаў». Гэтак у старадаўнія часы называлі габрэяў, які жылі ў дыяспары. Хутчэй за ўсё апостал зьвяртаецца да хрысьціянаў, у якіх няма зямной айчыны, які жывуць у правінцыях Малой Азіі, большая частка якіх была з былых паганцаў.

Мэта напісаньня

Абсалютная большасьць хрысьціянаў жыло ў варожым асяродзьдзі й таму ўвесь час падвяргалася перасьледу й нападкам з боку суседзяў, былых сяброў, родных і гарадзкой беднаты. Таму апостал накіроўвае вернікам пасланьне натхненьня, расповяд пра надзею, якая іх чакае на нябёсах. Пасланьне павінна было прынесьці вернікам мужнасьць і дапамагчы ва ўзрастаньні іхнай веры. Адначасова Пётар зьвяртаецца й да біскупаў цэркваў, заклікаючы клапаціцца пра Божы статак, тым самым ставячы за мэту падтрымаць арганізацыйную структуру маладой царквы.

Аўтарства й асаблівасьці

Першае Пасланьне Пятра 
Апостал Пётар пэндзля Мазачча

Пасланьне напісана Пятром, самым блізкім пасьлядоўнікам Ісуса Хрыста. Яно напісаны на вельмі добрай грэцкай мове. Вядома, што знаходзячыся ў Рыме Пётар выкарыстоўваў паслугі перакладчыка. Магчыма ў напісаньні яму дапамагаў ягоны паплечнік Сыльван.

Час і месца напісаньня

Лічыцца, што пасланьне было напісана напярэдадні ганеньняў Нэрона, прыкладна ў 6264 гады. Месцам напісаньня лічыцца Рым, таму што ў канцы ліста апостал перадае прывітаньне з Бабілёну, а менавіта гэтак першыя хрысьціяне называлі сталіцу Рымскай імпэрыі.

Зьмест

Апостал хоча паказаць сваім чытачам, як яны могуць пражыць хрысьціянскім жыцьцём у варожых абставінах. Таму гэтае пасланьне можна назваць лістом пра пакуты, але ў той жа час ён і ліст пра хрысьціянскую надзею. Паколькі пакуты зьвязаны з выпрабаваньнем сапраўднасьці веры, такім чынам хрысьціяне павінны ўзрадавацца пакутам, паколькі яны судзейнічаюць у пакутах Хрыста на Галгоце. Але ня кожным пакутам трэба радавацца: толькі тады, калі вернікі падвяргаюцца ганеньням незаслужана, яны пакутаюць за Хрыста.

Калі вернікі сталіся сапраўднымі хрысьціянамі, яны павінны жыць сьветла й годна, каб у іхным жыцьці праслаўляўся Пан і Хрыстос. Сьвятасьць хрысьціянаў праяўляецца ва перайманьні Хрысту, у цярпеньні, ва няўхільным выкананьні правілаў маральнасьці, у добрых адносінах да ўсіх: ня толькі да братоў, але й да ўсіх людзей, у тым ліку й ворагаў. Таксама важныя ўзаемаадносіны ў сям’і, паміж рабамі й панамі.

Пётар засьцерагае старшыняў суполак аб небясьпецы ганарлівасьці й жаданьня заўсёды быць першымі, таму што Божы Суд распачнецца з Божага народу й будзе больш жорсткім да кіраўнікоў, таму што на іх узьведзены абавязак даглядаць за Божым статкам. Таму сьвятары павінны быць прыкладам як у служэньні, гэтак і ў жыцьці.

Структура

Пасланьне падзелена на 5 разьзделаў. Яно пачынаецца з традыцыйнага прывітаньня й удзячнай малітвы да Бога. Потым аўтар зьвяртаецца да тэмы Выратаваньня й неабходнасьці сьвятога жыцьця, павольна пераходзячы да тэмы пакутаў. Асаблівую ўвагу Пётар зьвяртае на практычнае жыцьцё вернікаў, пра іхныя абавязкі перад грамадзтвам, дзяржавай і Царквой. Тэма пакутаў праходзіць праз увесь ліст: у мінулым вернікі ўжо спазналі ганеньні, але ў будучыні іх чакаюць новыя выпрабаваньні. Таму яны павінны быць пільнымі, бо набліжаецца Божы Суд, калі кожны атрымае згодна таму, што ён рабіў. Пасланьне сканчваецца парадамі да старшыняў ды моладзі, а таксама прывітаньнямі.

Кароткі плян

  • Прывітаньне (1:1—2)
  • Выратаваньне вернікаў(1:3—12)
  • Заклік да сьвятасьці (1:13—2:10)
  • Жыцьцё ў сьвеце й непазьбежнасьць пакутаў (2:11—4:19)
  • Настаўленьні старшыням і моладзі(5:1—11)
  • Завяршэньне (5:12—14)

Літаратура

  • Жан Кальвин. Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам, Евангелие и Реформация, 336с., 2011г.
  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN: 978-5-94759-099-9
  • Эдмунд П. Клоуни. Первое послание Петра. ХЦ «МИРТ», 239 с., 2001 г.
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова — Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Першае Пасланьне Пятра АдрасатПершае Пасланьне Пятра Аўтарства й асаблівасьціПершае Пасланьне Пятра Час і месца напісаньняПершае Пасланьне Пятра ЗьместПершае Пасланьне Пятра СтруктураПершае Пасланьне Пятра ЛітаратураПершае Пасланьне Пятра Вонкавыя спасылкіПершае Пасланьне Пятра

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Васіль ЖуковічПрацаСэкс-індустрыяПУладзіслаўПерасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Сувэрэнная дзяржаваЗагор’е (Славаччына)1919Станіслаў ШушкевічНіл ГілевічМэтафараЯн ЧыквінБраты-мусульманеМаксім ТанкТутэйшыя (п’еса)Паспалітае рушэньнеМалайзіяАльгарытмДзед ТалашВіктар ШніпАкіянБеларуская ВікіпэдыяАтмасфэра (адзінка вымярэньня)Зіновій ПрыгодзічАкцябарскі (Башкартастан)Гарадзенская вобласьцьЗнак бядыШпакАркаМаларыта2015VPNАральны сэксКотЯдвігін Ш.ВештартЛепельскі раёнЗямляМарыя АнтуанэтаСірэйкаКадышэвічыГішпаніяНавум ГальпяровічНаймановічыМаскоўская вобласьцьПабуджальны сказМіхал ВітушкаІван ЦерцельТумаЛявон ВашкоТаварыства беларускай школыУфаПрэзыдэнтЭразм ЦёлакІнтэрнэтЛацінкаСэкс па тэлефонеПатрымпасДразды (гурт)МінэтЖыдыВусаў (вёска)Калінінская акругаНаркамаўкаРужанскі палацПастава на каленяхАнатоль СысПарк цёмнага небаЖамыслаўльВілаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам2011Сям’я🡆 More