Гнастыцы́зм (ад грэц.
γνώσις — «спазнаньне», «веды») — філязофска-рэлігійная плынь, асноўнай тэзай якой ёсьць думка, што ўсё ў сьвеце спазнавальнае, уключна з Богам. Для гностыкаў асабісты досьвед у стасунках з Богам важнейшы за цьверджаньні царкоўных інстытутаў і догмы веры.
Гнастыцызм узьнік на памежжы эраў на Блізкім Усходзе ў выніку ўзаемадзеяньня самых розных рэлігійных і філязофскіх плыняў. Найбольш распаўсюджаны быў у Міжземнамор’і ў першых стагодзьдзях новай эры. Першым настаўнікам і прапаведнікам гнастыцызму лічаць Ісуса Хрыста. З часоў Ісусавых вучняў паходзяць і асноўныя гнастычныя тэксты: Эвангельле ад Тамаша, Эвангельле ад Яна, Эвангельле ад Філіпа і яшчэ некалькі меншых тэкстаў.
У II стагодзьдзі гнастыцызм распаўсюджваўся адначасова зь дзейнасьцю аднага з асноўных Хрыстовых апосталаў — сьвятога Паўла. У гэты час плынь распадаецца на некалькі школаў.
Ядром гнастыцызму зьяўляецца ўяўленьне пра вызваленьне ці ўратаваньне чалавечай душы зь вязьніцы матэрыяльнага шляхам спазнаньня адносінаў паміж людзкім і боскім. Існаваньне Бога ў гнастыцызьме не зьяўляецца несумнеўным. Гнастыцызм абапіраецца не на гатовыя аксіёмы, а на асабісты пазытыўны досьвед пра Божае існаваньне.
Гнастыцызм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Гнастыцызм, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.