Аксіёма: сьцьверджаньне, якое не патрабуе доказу

Аксіёма або аксыёма (па-старажытнагрэцку: ἀξίωμα — сьцвярджэньне, становішча) або пастулят — сьцвярджэньне, прыманае без доказаў.

Аксыяматызацыя тэорыі — відавочнае ўказаньне канчатковага набору аксыёмаў. Сьцьвярджэньні, якія вынікаюць з аксыёмаў, завуцца тэарэмамі.

Прыклады розных, але раўнасільных набораў аксыёмаў можна сустрэць у матэматычнай лёгіцы і Эўклідавай геамэтрыі.

Набор аксыёмаў завецца несупярэчлівым, калі з аксыёмаў набору, карыстаючыся правіламі лёгікі, нельга прыйсьці да супярэчнасьці. Аксыёмы зьяўляюцца своесаблівымі роду «пунктамі адліку» для пабудовы любой навукі, пры гэтым самі яны не даказваюцца, а выводзяцца непасрэдна з эмпірычнага назіраньня (досведу).

Упершыню тэрмін «аксыёма» сустракаецца ў Арыстотэля (384—322 да н. э.) і перайшоў у матэматыку ад філёзафаў Старажытнай Грэцыі. Эўклід адрозьнівае паняцьці «пастулят» і «аксыёма», не тлумачачы іх адрозьненьня. З часоў Баэцыя пастуляты перакладаюць як патрабаваньні (petitio), аксыёмы — як агульныя паняцьці. Першапачаткова слова «аксыёма» мела значэньне «ісьціна, відавочная сама па сабе». У розных манускрыптах "Пачаткаў" Эўкліда разьбіцьцё сьцьвярджэньняў на аксыёмы і пастуляты рознае, не супадае іх парадак. Верагодна перапісчыкі прытрымваліся розных гледжаньняў на адрозьненьне гэтых паняцьцяў.


Што ёсьць аксыёма?

  1. Зыходнае цьверджаньне, можа быць правільным ці памылковым, і яно ня можа быць даказаным.
  2. Цьверджаньне, якое прыймаецца безь лягічнага доказу з гледзішча непасрэднай пэўнасьці.
  3. Ісьціннае зыходнае цьверджаньне (але ўтрыравана, параўнай з п. 1).

Гл. таксама

  • Тэарэмы Гёдэля аб няпоўнасьці
  • Гіпотэза
  • Пяты пастулят
  • Эўклід
  • Фармалізм (матэматыка)

Tags:

Матэматычны доказСтаражытнагрэцкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер КаткоўскіМарыюпальПрамяністыя (таварыства)15 красавікаСубэтнасСонцаКыргыстанЯгайлаКастусь КаліноўскіБанкаўскі рахунакЧорная дзіркаНямеччынаБібліяБусел белыМікола МятліцкіДабрыняРамантызмПробашчСьвяты ЮрыСтаражытны РымБаранавіцкі раёнГарбатаРыекаІгар ТурЗлучаныя Штаты АмэрыкіБісэксуальная парнаграфіяСлуцакЗьміцер СанькоМіра (імя)КрыжДотык пісі рукоюЯўген ВалошынФартэпіянаРажаваМішэль ВайлдПасталыВалерыя КуставаЯўген КантылёўГомельБАТЭ Барысаў.neНіна МацяшУладзіслаў ЧарняўскіГеоргі МарчукГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўФрыдрыхБелсатЛязьбійская парнаграфіяАлесь ЧумакоўВэб-сайт@НацыяналізацыяКруглянскі мостДаўконтC++Апавядальны сказСусьветнае павуціньнеВасіль БыкаўМастацкі творМарфэмная будова словаБелавеская пушчаЛаскаценьКаханьне без пранікненьняУладзімер КонанЯкуб Наркевіч-Ёдка🡆 More