Матэма́тыка (грэц.
μαθηματικά, ад μάθημα — навука, вывучаць) — лягічная дэдуктыўная навука, якая вывучае абстрактныя структуры (напр. колькасьць, форма), вызначаныя пры дапамозе аксіёмаў, выкарыстоўваючы сымбальную лёгіку. Асобныя структуры матэматыкі паходзяць з прыродазнаўчых навук, у асноўным зь фізыкі, але матэматыкі стварылі таксама шэраг іншых канцэпцыяў менавіта для ўнутраных патрэбаў гэтае навукі. Існуе шэраг меркаваньняў сярод матэматыкаў і філёзафаў на конт дакладнага аб’ёму вывучэньня матэматыкі і ейнага вызначэньня.
Матэматыка | |
Навука | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | прыродазнаўчыя навукі |
Тэма | 2600 |
Прадмет вывучэньня | абстрактныя структуры, вызначаныя пры дапамозе аксіёмаў, выкарыстоўваючы сымбальную лёгіку |
Пэрыяд заснаваньня | антычнасьць |
Гісторыя | гісторыя матэматыкі[d] |
Асноўныя кірункі | Альгебра, Геамэтрыя й інш. |
Цэнтры дасьледаваньняў | ва ўсім сьвеце |
Матэматыка ў Вікісховішчы |
Матэматыкі шукаюць і вызначаюць матэматычныя сыстэмы, каб выкарыстаць іх пры сфармуляваньнях новых гіпотэзаў. Матэматыкі вызначаюць праўдзівасьць або памылковасьць гіпотэзаў праз матэматычныя доказы. Калі матэматычныя структуры добра мадэлююць рэальныя зьявы, матэматычныя развагі могуць даць уяўленьне або прагноз аб прыродных працэсах. Дзякуючы выкарыстаньню абстракцыі і лёгікі, матэматыкі робяць падлік, вылічэньне, вымярэньне і сыстэматычнае вывучэньне формаў і рухаў фізычных аб’ектаў. Практычная матэматыка выкарыстоўвалася чалавекам яшчэ да існаваньня пісьмовых справаздачаў на гэты конт. Дасьледаваньні, неабходныя для вырашэньня матэматычных задачаў, могуць заняць гады ці нават стагодзьдзі.
Матэматыка выкарыстоўваецца ва ўсім сьвеце ў якасьці найважнейшага інструмэнту ў многіх галінах навукі і чалавечай дзейнасьці. Прыкладная матэматыка, зьвязаная з ужываньнем матэматычных ведаў у іншых абласьцёх матэматыкі, натхняе на стварэньне новых матэматычных адкрыцьцяў, што прывяло да разьвіцьця цалкам новых матэматычных дысцыплінаў, як то статыстыка і тэорыя гульняў.
Па адной з самых шырокіх клясыфікацыяў, матэматыка падзяляецца на тры асноўныя галіны:
Узроўнем ніжэй ляжыць матэматычная лёгіка, якая прапануе аксіяматычнае абгрунтаваньне структуры й вываду матэматычных ведаў і зьяўляецца фундамэнтам для ўсяго будынку матэматыкі.
Аксіёма — Велічыня — Геамэтрычная фігура — Лік — Мноства — Тэарэма
Бясконцасьць — Зьменная — Ліміт — Парамэтар — Роўнасьць — Формула — Функцыя
Альгебра — Арытмэтыка — Геамэтрыя — Дыскрэтная матэматыка — Камбінаторыка — Лінейная альгебра — Матэматычны аналіз — Матэматычная лёгіка — Трыганамэтрыя — Тэорыя графаў — Тэорыя групаў — Тэорыя гульняў — Тэорыя імавернасьцяў — Тэорыя лікаў — Тэорыя мностваў — Тапалёгія
Вікіпэдыя мае праект «Матэматыка» |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Матэматыка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.