Апостал Павал: апостал

Апо́стал Па́вал, Павал з Та́рсу, Сьвяты́ Павал (па-старажытнагрэцку: Σαούλ, Σαῦλος ці Παῦλος; па-лацінску: Paulus ці Paullus; па-габрэйску: שאול התרסי‎; каля 10, Тарс — каля 65, Рым) — адзін зь лідэраў раньняга хрысьціянства.

Ягонаму пяру належаць трынаццаць пасланьняў з Новага Запавету. «Апостал усіх народаў», сам сябе называў «апосталам паганцаў». Прылічаны да ліку сьвятых. Зь сярэдзіны 30-х да сярэдзіны 50-х гадоў Павел заснаваў некалькі цэркваў у Малой Азіі і Эўропе. Чатырнаццаць з дваццаці сямі кнігаў Новага Запавету традыцыйна прыпісваюцца Паўлу і прыкладна палова тэксту Дзеяў апосталаў зьвязана з жыцьцём і творчасьцю Паўла. Як мінімум сем пасланьняў бясспрэчна лічацца за аўтарствам Паўла.

Апостал Павал
Павал з Тарсы
Апостал Павал
Апостал Павал
Сьвяты
Сьвецкае імя Саўл
Нарадзіўся каля 10 году
Тарс(tr)
Памёр 64—67 год
Рым
Шануецца Хрысьціянства
Галоўная сьвятыня Базыліка Сьвятога Паўла за мурамі
Дзень памяці 29 чэрвеня [ст. ст. 12 ліпеня] (Сьв. Пятра й Паўла)
Атрыбуты меч

На сёньня Паўлавы пасланьні працягваюць заставацца важнымі тэалягічнымі і пастаральнымі творамі для каталіцкай царквы, пратэстантаў і праваслаўных. Сярод многіх іншых апосталаў і місіянэраў, якія ўдзельнічалі ў распаўсюджваньні хрысьціянскай веры, ягоны ўплыў на хрысьціянскую думку і практыку характарызуецца як вельмі глыбокі. Інтэрпрэтацыя Мартына Лютэра некаторых ідэяў пасланьняў Паўла паўплывала на стварэньне нямецкім тэолягам дактрыны Sola fide.

Жыцьцяпіс

Паходзіў з кілікійскага(en) гораду Тарсу (на тэрыторыі сучаснай Турэччыны), дзе ён нарадзіўся каля 10 году ў фарысэйскай сям’і.

Быў непрымірымым ворагам хрысьціянаў, бо лічыў іх адступнікамі ад веры Майсея, і ўдзельнічаў у іхным перасьледзе.

У 34-гадовым узросьце па дарозе ў Дамаск спаткаўся з Хрыстом, што сталася прычынай ягонага навяртаньня ў хрысьціянства. Пасьля гэтага стаўся апантаным прапаведнікам-місіянэрам. Стварыў хрысьціянскія супольнасьці ў Арабіі, Сырыі, Малой Азіі, Македоніі, Грэцыі, Турэччыны і іншых краінах.

Прыняў у Рыме мучаніцкую сьмерць праз адсячэньне галавы. Яго называюць Апосталам народаў і лічаць першым хрысьціянскім тэолягам.

У мастацтве

Верагодных выяваў не існуе, а іканаграфічная традыцыя пачынаецца каля IV стагодзьдзя. Напрыклад, на мэдальёне з пазалочанага шкла, дзе Павал выяўлены разам зь Пятром, ён паказаны з доўгай барадой і вялікай лысінай.

Пасланьні

Апостал Павал: Жыцьцяпіс, У мастацтве, Пасланьні 
Грэка-каталіцкі абраз апостала Паўла зь мячом у руках. Канец XVIII стагодзьдзя

Крыніцы

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Апостал Павал ЖыцьцяпісАпостал Павал У мастацтвеАпостал Павал ПасланьніАпостал Павал КрыніцыАпостал Павал ЛітаратураАпостал Павал Вонкавыя спасылкіАпостал ПавалІўрытДзеі Сьвятых АпосталаўЛацінская моваМалая АзіяНовы ЗапаветПасланьні ПаўлаРымСтаражытнагрэцкая моваСьвятыХрысьціянстваЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Этнічная тэрыторыя беларусаўАлесь КажадубЖанчына зьверхуТаварыства беларускай школыМаксім ГарэцкіНаймановічыНасельніцтва БеларусіРымутБраніслаў ТарашкевічСабакаПоліцкі статутМікола ПапекаБеларуская ВікіпэдыяВасіль СёмухаОСьвятлана АлексіевічЛепельскі раёнБуркіна-ФасоІнфармацыйныя тэхналёгііБабёрМіжславянская моваЗагор’е (Славаччына)Беларускі клясычны правапісРаіса БаравіковаПарнаграфія-гонзаЖамойтыЦівалі (неадназначнасьць)Сэкс па тэлефонеДругая сусьветная вайнаХарватыяМарыя МартысевічГрамадзтваСудаІнданэзіяПратакол перадачы гіпэртэкстуHTTPSNokia 26001991ШатЧорны сьпіс ЭўразьвязуВацлаў ЛастоўскіАмонімАнатоль СысТодар КляшторныЛацінкаЖалейка (зборнік)Бел-чырвона-белы сьцягКругаварот рэчываў у біясфэрыРодная моваМілянТравеньТадзіяна КляшторнаяЯмаўтМіхаіл МураўёўСтаніслаў ВалодзькаГорадняГайла (імя)МінэтСяргей Навумчык2011БеларусьДотык пісі рукоюПолацкае княстваЛюдміла ПайдушакаваМіхась БельскіВіктар КарамазаўJavaScriptПошукавая аптымізацыяЮрась Шамецька🡆 More