Сьпіртовы Напой

Сьпіртовы напой — напой, у склад якога ўваходзіць этаноль.

Для прыгатаваньня разам са сьпіртам выкарыстоўваецца вада, штучная аддушка і сок садавіны і ягадаў, настой духмянай травы, карэньня, лісьця і кветак, лупіна цытрусавых і прыправа. Ужываньне выклікае ад ўзбуджальнага ўзьдзеяньня да разбурэньня асобы ў выніку алькагалізму. Згубным ёсьць прыём за дзень звыш 60 грамаў моцных напояў, або 200 мілілітраў віна (шампанскае), або паўлітра сьветлага піва.

Сьпіртовы Напой
Шклянка віскі

У 2013 г. сьпіртовыя напоі ўжывала меншасьць насельніцтва Зямлі (38,3%), зь якой ад выпіваньня сканала 3,3 млн чалавек. Гадавое спажываньне на кожнага чалавека ва ўзросьце ад 15 год склала 6,2 літра чыстага сьпірту. Выпіваньне прывяло да 7,6% сьмерцяў сярод мужчынаў і 4% — сярод жанчынаў. Палова спажываньня прыпадала на моцныя напоі, 35% — на піва, 8% — на віно.

Супрацьпаказаньні

Супрацьпаказаньнем для прыёму нават малой дозы сьпіртовага напою ёсьць: нэрвовадушэўная хвароба, траўма, кантузія, удар галаўнога мозгу, хвароба нырак і печані, цукровы дыябэт і цяжарнасьць. Узрост да 21 году таксама служыць супрацьпаказаньнем празь неразьвітасьць імуннай сыстэмы арганізму.

Уплыў на здароўе

Прыём 40 грамаў этанолю (100 грамаў гарэлкі = 2 чаркі) выклікае абмярцьвеньне 7500 вузаў галаўнога мозгу, бо этаноль усмоктваецца ў кроў без папярэдняга ператраўліваньня. Прыём 80 грамаў этанолю запавольвае працу галаўнога мозгу цягам содняў і парушае тармажэньне неабдуманых учынкаў. Каля 20% этанолю ўсмоктваюцца ў кроў празь сьценкі страўніка, чым разбураюць яго сьлізьніцу і выклікаюць пагрозу язвы. Печань перапрацоўвае каля 95% этанолю, які трапіў у кроў, у адкладзены тлушч (атлусьценьне). Частае ўжываньне сьпіртовых напояў прыводзіць да аслабленьня цягліцаў, абязводжваньня і заўчаснага старэньня скуры, валасоў і пазногцяў, стойкага пашырэньня ссудзінаў і пачырваненьня скуры. Працягласьць жыцьця пітушчых людзей скарачаецца на 15 гадоў. У дзіцячым і падлеткавым узросьце нават рэдкае выпіваньне малой дозы сьпіртовага напою можа выклікаць разлад цэнтральнай нэрвовай сыстэмы. Ужываньне сьпіртовых напояў ва ўзросьце да 20 гадоў прыводзіць да алькагалізму ў блізу 80% выпадкаў. Гэта тлумачыцца перабудовай хімічнай і электрычнай дзейнасьці лімбічнай сыстэмы галаўнога мозгу. Частае ўжываньне алькаголю таксама служыць прычынай кардыяміяпатыі, якая часьцей сустракаецца сярод мужчынаў і праяўляецца задышкай, павышанай стамляльнасьцю і болем у грудзях пры цялеснай нагрузцы.

Віды

Напой Сьпірт, % Цукар (г/ 100 мл)
Вінаграднае віно 9-20 0-32
Пладова-ягаднае віно 9-20 0-20
Наліўка 18-20 28-40
Настойка 16-40 4-30
Лікёр 25-45 32-50
Джын 44-45
Віскі 50-52
Гарэлка 40-56 0,1-0,2
Каньяк 40-57 0,7-1,5
Бальзам 30-60
Ром 40-60 1,5-2,0
Рэктыфікаваны этаноль(en) 95,5-96,6

Эўропа

У 2011 г. сярэдні ўзровень спажываньня алькаголю ў Эўропе склаў 12,5 літру чыстага этылявага сьпірту за год на душу насельніцтва ва ўзросьце звыш 15 гадоў. Гэты паказьнік быў найбольшым сярод усіх частак сьвету і ўдвая перавышаў сярэднесусьветны ўзровень спажываньня алькаголю. Найвышэйшы паказьнік назіраўся ва Ўсходняй і Сярэдне-Ўсходняй Эўропе — 14,5 літру чыстага этылявага сьпірту на кожнага ва ўзросьце звыш 15 гадоў за год. У Заходняй і Сярэдне-Заходняй Эўропе — 12,4 літру. У Паўднёвай Эўропе — 11,2 літру. У краінах Паўночнай Эўропы — 10,4 літру.

Беларусь

У 1998 г., паводле Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, на душу насельніцтва прыпадала 7,4 літры чыстага алькаголю, што складала звыш 10 літраў на дарослага чалавека. Паказьнік перавысіў найбольшы ўзровень спажываньня сьпірту, які быў ў 1984 годзе. У 1999 г. 30% насельніцтва Беларусі злоўжывала сьпіртовымі напоямі. У выніку на 1 студзеня 2000 г. на ўліку ў наркалягічных дыспансэрах стаялі каля 170 000 (1,7%) жыхароў Беларусі.

У 2010 г. ад атручаньня сьпіртовымі напоямі памерлі 2407 жыхароў. У 2013 г. спажываньне на кожнага жыхара ва ўзросьце ад 15 гадоў сталася найбольшым у сьвеце (17,5 літра). На мужчыну ў сярэднім прыпадала 27,5 літра чыстага сьпірту, на жанчыну — 9,1 літра. Паводле дзелі выдаткаў на сьпіртовыя напоі насельніцтва Беларусі (5,5% ад агульнай сумы выдаткаў за год) знаходзілася на трэцім месцы ў сьвеце пасьля жыхароў Эстоніі (6,5%) і Расеі (5,8%). За 2016 год у Беларусі выпусьцілі каля 250 млн літраў алькагольных напояў, вытворчасьць якіх прывяла да разарэньня 1/3 дзяржаўных сьпіртзаводаў праз панесеныя страты ў памеры звыш $100 млн.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Сьпіртовы Напой СупрацьпаказаньніСьпіртовы Напой Уплыў на здароўеСьпіртовы Напой ВідыСьпіртовы Напой ЭўропаСьпіртовы Напой Глядзіце таксамаСьпіртовы Напой КрыніцыСьпіртовы НапойАжытацыяАлькагалізмВадаГрамДзеньКветкаКораньЛісьцеНапойПрыправаСадавінаСокСьпіртТраваЦытрусЭтанольЯгада

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дыялёг1891Палацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Баўгарская моваАлаіза ПашкевічЎКавалёўБеласток — ГорадняЯнка СіпакоўПятро ВасючэнкаАляксандар Мароз2020Андрэй КурэйчыкАмонімАпэрацыйная сыстэмаГотаўтВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)Аляксей ДудараўСельская гаспадарка БеларусіТранснацыянальная карпарацыяЖвірСанскрытІгар СідарукГарадзенская вобласьцьЯўгенія ЯнішчыцПольская літаратура (рэнэсанс)Санта-КляўсГенадзь Шутаў2010-яЛяхавічыДругая сусьветная вайнаАндрэй МукавозчыкДарога Р6 (Беларусь)Простыя сказыВіктар ЖыбульWYSIWYG1589Аксана БязьлепкінаПарнаграфія ў сецівеТрыялетПольшчаПрыёрбанкВулька СіманавіцкаяОйча нашМікола МятліцкіДабрыняПаўлюк ТрусЗямля пад белымі крыламіАдвакатПорнафільмы дарослых з падлеткаміАлесь АркушСяргей СматрычэнкаЁсіф СталінЛеанід ДайнекаТэракт у «Крокус Сіці Холе»Жаночая рыфмаВіетнамская ВікіпэдыяУладзімер ПуцінУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьці2024Савушкін прадуктГайлімінІндустрыялізацыяЛютыПуэрта-РыкаАс (імя)Tor BandМагілёўУнівэрсальны каардынаваны часАндрэй ЖукавецФранцыск СкарынаПарнаграфія ў Чэхіі🡆 More