Працягласьць жыцьця — працягласьць існаваньня асобіны, абумоўленая паходжаньнем і вонкавымі чыньнікамі.
Сярод расьлінаў найбольшая ў: асьцістай хвоі і баабаба — 4—5 тыс. гадоў; сэквоядэндрана, ціса і кіпарыса — да 3 тыс. гадоў; дуба, каштана і грэцкага арэха — звыш 2 тыс. гадоў. Сярод жывёлаў — у чарапахі (звыш 150 гадоў) і двухстворкавых малюскаў (да 100 гадоў); асятровых рыбаў (да 100 гадоў) і шчупакоў (звыш 80 гадоў); сланоў (60-70 гадоў); пугачоў (да 70 гадоў) і кондараў (да 40 гадоў) сярод птахаў. У некаторых амёбаў пры спрыяльных умовах адсутнічае абмежаваньне працягласьці жыцьця. Клёны парамэцыяў (інфузорыяў туфэлькі) жывуць да 10 гадоў. У чалавека вызначаецца побытам, працай, адпачынкам, харчаваньнем, станам навакольнага асяродзьдзя і спадчыннымі асаблівасьцямі.
У чалавека —
Працягласьць жыцьця чалавека залежыць на: 51% ад спосабу жыцьця (побыту, працы, адпачынку і харчаваньня), 20% ад спадчыннасьці, 20% ад стану навакольнага асяродзьдзя і на 9% ад узроўню разьвіцьця аховы здароўя. На 1999 г. найбольшую чаканую працягласьць жыцьця мелі жыхары наступных краінаў Паўночнага паўшар’я: Японія — 80 гадоў; Канада, Швайцарыя і Швэцыя — па 79 гадоў. Найменшы паказьнік чаканай працягласьці жыцьця мелі жыхары наступных краінаў Афрыкі: Малаві — 36 гадоў, Замбія — 37 гадоў, Этыёпія і Ўганда — па 41 годзе. У меншасьці краінаў чаканая працягласьць жыцьця мужчынаў перавышала адпаведны паказьнік у жанчынаў: Аўганістан, Батсвана, Бутан, Зымбабвэ, Лесота, Мазамбік, Малі, Намібія, Нігер, Нэпал, Паўднёвая Афрыка, Сўазілэнд, Трынідад і Табага.
У 1958—1959 гг. чаканая працягласьць жыцьця ў Беларусі склала 70 гадоў. У 1964—1969 гг. вырасла да 72 гадоў. У 1999 г. узровень чаканай працягласьці жыцьця ўпаў да 68 гадоў. Адзначалася 10-гадовая няроўнасьць працягласьці жыцьця паводле плоці: у мужчынаў 64 гады, у жанчынаў 74. Паводле перапісу насельніцтва Беларусі 1999 г., у краіне налічвалася 104 мужчыны-доўгажыхары (11%) ва ўзросьце звыш 100 гадоў і 877 жанчынаў. У 2012 г. няроўнасьць працягласьці жыцьця паводле плоці павялічылася да 12 гадоў: 64 гады ў мужчынаў і 76 — у жанчынаў.
Працягласьць жыцьця — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Працягласьць жыцьця, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.