Малі

Рэспу́бліка Малі́ (па-француску: République du Mali) — краіна ў Заходняй Афрыцы бяз выхаду да мора.

Мяжуе з Альжырам на поўначы, Нігерам на ўсходзе, Буркіна-Фасо і Кот д’Івуарам на поўдні, Гвінэяй на паўднёвым захадзе, Сэнэгалам і Маўрытаніяй на захадзе. Плошча — 1,24 млн км², насельніцтва — 14,5 млн чал. Сталіца — Бамака.

Малі
Сьцяг Малі Герб Малі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Un peuple, un but, une foi»
Дзяржаўны гімн: «Le Mali»
Месцазнаходжаньне Малі
Афіцыйная мова француская
Сталіца Бамако
Найбуйнейшы горад Бамако
Форма кіраваньня
в.а. прэзыдэнта
в.а. прэм’ер-міністра
унітарная вайсковая дыктатура
Дыёнкунда Траарэ
Джанга Сісока
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
24-е месца ў сьвеце
1 240 192 км²
1,6
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
67-е месца ў сьвеце
14 517 176
11,7/км²
Этнічны склад
  • Мандэ (50%)
  • Фула (17%)
  • Вольтанік (12%)
  • Туарэгі і муры (10%)
  • Сангаі (6%)
  • астатнія (5%)
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$17,872 млрд
$1127
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Францыі

22 верасьня 1960
Аўтамабільны знак RMM
Дамэн верхняга ўзроўню .ml
Тэлефонны код +223
Мапа Малі
Мапа Малі

Гісторыя

Малі 
Малійская імпэрыя ў часе найбольшага росквіту

Даўней тэрыторыя Малі ўваходзіла ў склад трох заходнеафрыканскіх імпэрыяў, якія кантралявалі транссахарскі гандаль золатам, сольлю, рабамі і іншымі каштоўнасьцямі. Гэтыя сахельянскія царствы ня мелі ані вызначаных межаў, ані пэўных этнічных адметнасьцяў. Першай утварылася імпэрыя Гана, якая ў 1078 была заваяваная Альмаравідамі.

Пазьней у верхавінах ракі Нігер утварылася імпэрыя Малі, якая дасягнула піку магутнасьці ў XIV стагодзьдзі. У выніку ўнутраных інтрыг імпэрыя заняпала і ў рэшце рэшт была замененая імпэрыяй сангаяў. Каляпс гэтай дзяржавы ў 1591 быў выкліканы набегам мараканцаў пад даводзтвам Джудар-пашы. З падзеньнем імпэрыі Сангай значнасьць рэгіёну як скрыжаваньня гандлёвых шляхоў скончылася.

Напрыканцы XIX стагодзьдзя Малі стала францускай калёніяй. Да 1905 року большасьць яе тэрыторыі ўваходзіла ў склад Францускага Судану.

У 1959 року Францускі Судан (пад назвай Суданская рэспубліка) і Сэнэгал аб’ядналіся ў фэдэратыўную дзяржаву. 20 чэрвеня 1960 Фэдэрацыя Малі атрымала незалежнасьць ад Францыі, а пасьля таго як у жніўні 1960 року Сэнэгал выйшаў зь яе складу, 22 верасьня быў абвешчаны сувэрэнітэт Рэспублікі Малі. Першым яе прэзыдэнтам быў абраны Мадзіба Кейта, які ўвёў у дзяржаве аднапартыйны рэжым, сацыялістычную арыентацыю і правёў нацыяналізацыю.

19 лістапада 1968 рэжым Кейты, за якім краіна перажывала эканамічны заняпад, быў скінуты ў выніку бяскроўнага перавароту вайскоўцаў на чале з Муса Траарэ. Дзень перавароту цяпер адзначаецца як нацыянальнае сьвята. Мілітарысцкі рэжым паспрабаваў рэфармаваць эканоміку, аднак гэтыя спробы былі сарваныя палітычнымі хваляваньнямі і спусташальнымі засухамі 1968—1974 рокаў, падчас якіх ад голаду памерлі некалькі тысячаў чалавек. Адбыліся студэнцкія хваляваньні і тры спробы пераваротаў, аднак рэжым Траарэ здушыў усе выступы.

Урад працягнуў спробы эканамічных рэформаў, што павялічыла незадаволенасьць насельніцтва. У адказ на патрабаваньні шматпартыйнай дэмакратыі рэжым пачаў нязначную палітычныю лібэралізацыю. У 1990 року пачалі паўставаць аб’яднаныя палітычныя рухі, а ў паўночных рэгіёнах пачаліся выбухі этнічнага гвалту.

У студзені 1991 року былі жорстка здушаныя мірныя студэнцкія выступы, што спрычыніла новую хвалю пратэстаў. З 22 да 26 сакавіка ў местах і нават вёсках па ўсім Малі адбываўся ўсенародны страйк, вядомы як Сакавіцкая рэвалюцыя. У Бамака жаўнеры адкрылі па дэманстрантах агонь на паразу, што прывяло да выбуху беспарадкаў. У краіне было агалошанае надзвычайнае становішча і ўведзеная камэнданцкая гадзіна. Нягледзячы на гібель прыкладна 300 чалавек, мірныя пратэстоўцы працягвалі цягам гэтых сакавіцкіх дзён выходзіць на вуліцы Бамака з патрабаваньнямі сыходу дыктатара і ўвядзеньня дэмакратычных нормаў.

26 сакавіка на загад прэзыдэнта Мусы Траарэ вайскоўцы ізноў прымянілі гвалт у дачыненьні да дзясяткаў пратэстоўцаў. Пазьней за гэтае рашэньне Траарэ і тры ягоныя памагатыя былі прыгавораныя да сьмяротнага пакараньня. Аднак вялікая колькасьць вайскоўцаў адмовіліся выконваць загад і перайшлі на бок пратэстоўцаў. У абед 26 сакавіка падпалкоўнік Амаду Тумані Турэ абвясьціў па радыё пра арышт дыктатара. У выніку Сакавіцкае рэвалюцыі быў сфармаваны пераходны ўрад, дазволеная дзейнасьць палітычных партыяў і прынятая новая канстытуцыя. 26 сакавіка адзначаецца ў Малі як дзень памяці пра трагічныя падзеі і пра забітых.

У 1992 на першых дэмакратычных выбарах прэзыдэнта перамог Альфа Ўмар Канарэ, а ў 1997 быў пераабраны на другі тэрмін. У 2002 прэзыдэнтам стаў герой паўстаньня 1991 року генэрал Амаду Тумані Турэ. У гэты пэрыяд Малі стала адной з палітычна і сацыяльна стабільных дзяржаваў у Афрыцы.

У Малі дагэтуль захоўваецца рабства: каля 200 000 чалавек знаходзяцца ва ўласнасьці іншых людзей.

Адміністрацыйны падзел

Малі падзелена на 8 абласьцей і асобную сталічную акругу Бамака.

Вобласьць па-француску Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (1998), чал.
Бамака Bamako Бамака 267 848 315
Гао Gao Гао 170 572 335 976
Каес Kayes Каес 197 760 1 506 099
Кідаль Kidal Кідаль 151 430 31 046
Кулікора Koulikoro Кулікора 89 833 1 563 444
Мопці Mopti Мопці 88 752 1 427 173
Сегу Ségou Сегу 56 127 1 678 749
Сыкаса Sikasso Сыкаса 76 480 1 610 772
Тамбукту Tombouctou Тамбукту 408 977 467 361

Геаграфія

З плошчай 1 240 000 км² Малі займае 24 месца ў сьвеце. Краіна ня мае выхаду да мора, мае субтрапічны, сухі клімат. Значны ўплыў на клімат аказвае Сахара. Паверхня краіны ў асноўным гэта пяшчаныя раўніны, якія пераходзяць у савану на поўдні, у даліне ракі Нігер.

Эканоміка

У Малі разьвіта горназдабываючая прамысловасьць, у асноўным здабыча дыямэнтаў, золата і фасфарытаў. Прамысловыя прадпрыемствы ў асноўным харчовай галіны, пераапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, рыбы. Сельская гаспадарка — гэта ў асноўным разьвядзеньне козаў, авечак, вярблюдаў. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: арахіс, бавоўна. Імпарт краіны складаецца з прадукцыі цяжкага машынабудаваньня, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьці, транспартнага абсталяваньня.

Дэмаграфія

Этнічны склад насельніцтва Малі выглядае наступным чынам:

  • Мандэ — 50% (Бамбара, Малінке, Санінке);
  • Пеўл (Фула/Фулані) — 17%;
  • Вольтанік — 12%;
  • Туарэгі і муры — 10%;
  • Сангаі — 6%;
  • астатнія — 5%.

Рэлігійны склад: 90% мусульмане, 9% паганцы, 1% хрысьціяне.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Малі  Малісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Малі ГісторыяМалі Адміністрацыйны падзелМалі ГеаграфіяМалі ЭканомікаМалі ДэмаграфіяМалі КрыніцыМалі Вонкавыя спасылкіМаліАльжырБамакаБуркіна-ФасоГвінэяЗаходняя АфрыкаКот д’ІвуарМаўрытаніяМораНігерСэнэгалФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль СербантовічПарнаграфія ў сецівеКонрад2020ХрысьціянстваНармандыяЛесьбійская эротыкаКіраў (Кіраўская вобласьць)Валерыя КуставаЧэрвеньСтолін1989МагілёўУрліхКушмакАлаіза ПашкевічУрманБісэксуальная парнаграфіяМы выйдзем шчыльнымі радаміРакета-носьбітЦэнтонРадаўніцаЭль НіньнёВікіпэдыяВоршаДвукосьсеЛанеўскія-ВоўкФранцішак СкарынаТэхналёгіяЭБагуслаў РадзівілЭйкаХвойнікіПохваРасонскі раёнАляксандар ВіхорТаўканіцаІван ПташнікаўПорнгабMemento moriРасейская моваТаварыства беларускай школыВалянцін АкудовічІндустрыялізацыяУладзімер КараткевічБудынакДнестарЯнка БрыльЖаночая рыфмаДзень ЗямліУрыкаФранцыя1863Пабуджальны сказАдам МіцкевічБагоўкаГорадняВялікабрытаніяСалатная цыкорыяПэтэр ПэлегрыніАлесь КлышкаПюі-дэ-ДомВагінальны сэксСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССР1923У краіне райскай птушкіАндрусь ГорватПарнаграфія ў ЧэхііТрыбадызмПятро ВасючэнкаДомінік СобаслаіЭякуляцыя🡆 More