Буркіна-Фасо: краіна ў Заходняй Афрыцы

Буркіна́-Фасо́ (па-француску: Burkina Faso) — краіна ў Заходняй Афрыцы, ня мае выхаду да мора.

Ранейшая назва краіны — Верхняя Вольта, але ў 1984 годзе прэзыдэнт Томас Санкара ініцыяваў зьмену назвы. Сёньняшняя назва на мовах мосі і дыўла (галоўных мовах краіны) азначае «краіна сумленных людзей». Мяжуе з Малі, Бэнінам, Тога, Кот д'Івуарам, Ганай і Нігерам.

Буркіна-Фасо
Burkina Faso
Сьцяг Буркіна-Фасо Герб Буркіна-Фасо
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unité, Progrès, Justice» («адзінства, прагрэс, справядлівасьць»)
Дзяржаўны гімн: «Une Seule Nuit»
Месцазнаходжаньне Буркіна-Фасо
Афіцыйная мова француская
Сталіца Уагадугу
Найбуйнейшы горад Уагадугу
Форма кіраваньня рэспубліка
Рок Кабарэ
Крыстоф Дабірэ
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
74-е месца ў сьвеце
274 200 км²
0,1
Насельніцтва
 • агульнае (2020)
 • шчыльнасьць
58-е месца ў сьвеце
21 510 181
64/км²
СУП
 • агульны (2020)
 • на душу насельніцтва
117 месца ў сьвеце
$16,226 млрд
$792
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Францыі

5 жніўня 1960
Аўтамабільны знак BF
Дамэн верхняга ўзроўню .bf
Тэлефонны код +226
Мапа Буркіна-Фасо
Мапа Буркіна-Фасо

Гісторыя

Калянізацыя тэрыторыі Буркіна-Фасо адбылася ў 90-х гадах ХІХ стагодзьдзя Францыяй, пасьля перамогі над мясцовымі плямёнамі мосі. Першапачаткова тэрыторыя Буркіна-Фасо была далучаная на калёніі Бераг Слановай Косьці, але ў 1919 годзе была выдзеленая ў асобную калёнію.

Буркіна-Фасо атрымала мажлівасьць мясцовага самакіраваньня ў 1958 годзе, а поўную незалежнасьць атрымала ў 1960 годзе. Першы вайсковы пераварот адбыўся ў 1966 годзе. У 1978 годзе была адноўлена цывільная адміністрацыя, але ў 1980 годзе адбыўся новы пераварот, пад кіраўніцтвам Сае Замба, які быў забіты ў 1982 годзе. У 1983 годзе ўладу атрымаў капітан Томас Санкарэ. Ён быў забіты ў 1987 годзе, а ўладу атрымаў Блез Кампарэ, які кіруе краінай і ў нашыя дні.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Буркіна-Фасо падзеленая на 13 абласьцей, 45 правінцыяў і 301 дэпартамэнт.

Буркіна-Фасо: Гісторыя, Палітыка, Адміністрацыйны падзел 
Вобласьці Буркіна-Фасо
Вобласьць Врбласьць (Фр.) Цэнтар Кольк. правінцыяў Плошча, км² Насельніцтва (2002), чал.
Букле-ду-Мухун Boucle du Mouhoun Дэдугу 6 34 153 1 353 607
Каскадэс Cascades Банфора 2 18 406 386 192
Цэнтральная Centre Уагадугу 1 2805 1 211 380
Усходне-Цэнтральная Centre-Est Тэнкадога 3 11 811 1 099 515
Паўночна-Цэнтральная Centre-Nord Кая 3 19 829 1 058 305
Заходне-Цэнтральная Centre-Ouest Кудугу 4 21 537 1 046 088
Паўднёва-Цэнтральная Centre-Sud Манга 3 11 321 619 489
Усходняя Est Фада-Нгурма 5 46 256 1 072 793
Хаўтс-Басынс Hauts-Bassins Боба-Дыюласа 3 25 344 1 232 891
Паўночная Nord Вахігуя 4 16 207 1 002 526
Цэнтральнае Плато Plateau-Central Зыніярэ 3 8 544 656 779
Сахель Sahel Доры 4 35 350 837 420
Паўднёва-Заходняя Sud-Ouest Гава 4 16 202 509 994

Геаграфія

Паверхня краіны пераважна раўнінная, зь невялікімі ўзвышшамі, асабліва ў заходняй частцы, дзе пачынаецца Гвінэйскае ўзвышша. Тут знаходзіцца самая высокая кропка краіны Пік дэ Накуру (749 м), каля самай мяжы з Малі. Крыху далей на ўсход, пачынаецца града Чан дэ Банфора, зь вядомым турыстычным месцам краіны — вадаспадамі Каскадэс дэ Карфігуэла. На тэрыторыі Буркіна-Фасо знаходзяцца крыніцы такіх буйных рэкаў як: Чорная Вольта, Чырвоная Вольта і Белая Вольта, якія зьліваючыся ўтвараюць раку Вольта.

Расьліннасьць краіны — саванная. На паўднёвым захадзе, на мяжы з Малі і Кот д’Івуарам клімат даволі вільготны, на поўначы больш сухі, расьліннасьць паступова пераходзіць у пустэльную. Гэта абумоўлена ўплывам Сахары.

Эканоміка

Буркіна-Фасо — адна з самых бедных краінаў сьвету. Гэта зьяўляецца вынікам хуткага росту насельніцтва і неўрадлівай зямлі. Сельская гаспадарка прыносіць 32% нацыянальнага прыбытку, тут занята 80% працаздольнага насельніцтва. Галоўную ролю ў сельскай гаспадарцы грае расьлінаводства, асноўныя культуры: сорга, проса, кукуруза, рыс, бавоўна.

Прамысловасьць прадстаўлена тэкстыльнымі і харчовымі прадпрыемствамі. Існуюць невялікія радовішчы медзі, жалеза, золата. Некалькі соцень тысяч чалавек штогод мігруюць у суседнія краіны ў пошуках працы, у асноўным у Кот д’Івуар і Гану.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны належыць да дзьвюх вялікіх этнічных груп: гур, да якой адносіцца і буйнейшы народ краіны мосі, а таксама бобо, лобі і іншыя, і мандэ, да якой адносяцца хаўса, фульбэ, туарэгі і іншыя. Каля 6 млн жыхароў — мусульмане, 2 млн — хрысьціяне.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Буркіна-Фасо ГісторыяБуркіна-Фасо ПалітыкаБуркіна-Фасо Адміністрацыйны падзелБуркіна-Фасо ГеаграфіяБуркіна-Фасо ЭканомікаБуркіна-Фасо ДэмаграфіяБуркіна-Фасо Вонкавыя спасылкіБуркіна-Фасо1984БэнінГанаЗаходняя АфрыкаКот д'ІвуарМаліМораНігерТогаФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сямейства (біялёгія)Гіяцынт АльхімовічХазарыЦыганыВасіль ЖуковічАэрапорт Прышціны1988Незалежная БеларусьБраўзэрЎэнздэйГапляна (карціна Казімера Альхімовіча)20 красавікаРымкі (Пастаўскі раён)Бірута (карціна Казімера Альхімовіча)БірштаныIBM NotesХартыя’97Абарона Ольштына (карціна Казімера Альхімовіча)Альтэрнатыўная парнаграфія800Рост (імя)1951Грунвальдзкая бітваАльбэрт ГорЭнэіда навываратӘLinuxНацыянальная баскетбольная асацыяцыяМужчына зьверхуЖаўтаногі кулікМікалай Ян МанугевічМэксыкаУправа КДБ па вайсковай контравыведцыСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)Грэм ГрынДыскрэтная матэматыкаАльгердаваМастурбацыяЗямляСтаніслаў ЯроцкіПраскі мэтрапалітэнГрыгарыянскі каляндарАлесь РазанаўНародны пісьменьнік БеларусіЎГарынВафляДамавандОскар Арыяс СанчэсЕва ВежнавецЛетувісыАнатоль СысСудаЛеў XБэрнардАлегНХЛ 1997—1998 гадоўЭрмасыльлёЯсельдаРасейская моваДварэцкі сельсавет (Чашніцкі раён)Міхась Забэйда-СуміцкіГёран ЯганэсэнРасейская акупацыя Беларусі🡆 More