Франк КФА (Франк Афрыканскага фінансавага зьвязу; па-француску: franc de la Coopération Financière en Afrique Centrale) — рэгіянальная валютная адзінка, якая ўжываецца ў 14 краінах Цэнтральнай Афрыкі з 1945 году.
Дзеліцца на 100 сантымаў. Зьяўляецца самай папулярнай афрыканскай валютай.
Франк КФА ўжываецца ў наступных краінах:
Банкноты франка КФА ў правым верхнім кутку маюць вызначэньне ў якой краіне выпушчаны ў абарачэньне:
Пры яго ўвядзеньні ў 1945 годзе скарачэньне КФА складалася з пачатковых літараў францускіх словаў «colonies françaises d’Afrique» (францускія афрыканскія калёніі), з атрыманьнем незалежнасьці ў другой палове 20 стагодзьдзя, яна стала расшыфроўвацца як la Communauté financière africaine (афрыканскі фінансавы зьвяз).
Банкноты, якія ўжываюцца ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Афрыкі маюць адрозьненьні па зьнешнім выглядзе, але маюць аднолькавы курс зь іншымі валютамі.
25 красавіка 2023 г. праходзіць міністэрская сустрэча Эканамічнай і валютнай супольнасці Цэнтральнай Афрыкі (Cemac) і Францыі. У прыватнасці, абмяркоўвалася тэма франка КФА. З французскага боку гарантыі, якія прадстаўляюцца франку КФА, і ўпэўненасць у яго канверсоўнасці ўспрымаюцца як вектар эканамічнай стабільнасці ў рэгіёне. Францыя застаецца «адкрытай» і «даступнай» для прасоўвання наперад у справе рэформы валютнага супрацоўніцтва ў Цэнтральнай Афрыцы, як гэта ўдалося правесці ў Заходняй Афрыцы. Францыя заяўляе, што гатова прыняць прапановы CEMAC.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Франк КФА, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.