Рэспубліка Конга

Рэспу́бліка Ко́нга (Рэспу́бліка Ко́нґа) (па-француску: République du Congo) — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна.

Мяжуе з Габонам, Камэрунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай.

Рэспубліка Конга
République du Congo
Repubilika ya Kongo
Republiki ya Kongó
Сьцяг Рэспублікі Конга
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: «Unité, Travail, Progrès» («Адзінства, праца, прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «La Congolaise»
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Конга
Афіцыйная мова француская, конга, кітуба
Сталіца Бразавіль
Найбуйнейшы горад Бразавіль
Форма кіраваньня рэспубліка
Дэніс Сасу Нгеса
Ісідорэ Мваўба
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
64-е месца ў сьвеце
342 000 км²
3,3
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
128-е месца ў сьвеце
3 686 000
10,8/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
154 месца ў сьвеце
$14,305 млрд
$3919
Валюта Франк КФА (XAF)
Часавы пас WAT
Незалежнасьць
— ад Францыі

15 жніўня 1960
Аўтамабільны знак RCB
Дамэн верхняга ўзроўню .cg
Тэлефонны код +242
Мапа Рэспублікі Конга
Мапа Рэспублікі Конга

Рэспубліка Конга — былая француская калёнія з назвай Францускае Конга ці Цэнтральнае Конга, а адразу пасьля атрыманьня незалежнасьці называлася Конга-Бразавіль.

Гісторыя

Палітыка

Тып ураду краіны — рэспубліка. Кіраўнік ураду — прэзыдэнт, які выбіраецца тэрмінам на 7 гадоў. Вышэйшы выканаўчы орган — урад, які кіруецца прэзыдэнтам. Парлямэнт дзьвюхпалатны: Нацыянальная Грамада — 137 дэпутатаў з 5-гадовым тэрмінам дзеяньня і Сэнат — 66 удзельнікаў, якія выбіраюцца на 6-гадовы тэрмін.

Асноўныя палітычныя партыі краіны:

  • Кангалеская партыя працы
  • Аб’яднаньне за дэмакратыю і сацыяльны прагрэс
  • Кангалескі рух за дэмакратыю і інтэгральнае разьвіцьцё

Адміністрацыйны падзел

Рэспубліка Конга 
Вобласьці Рэспублікі Конга

Рэспубліка Конга падзелена на 12 абласьцей.

Вобласьць Вобласьць (па-француску) Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2004), чал.
1 Бразавіль Brazzaville Бразавіль 100 1 243 523
2 Буэнза Bouenza Мадзінгу 12 265 282 666
3 Заходні Кювэт Cuvette-Ouest Эва 28 790 49 883
4 Куілу Kouilou Лоанго 12 550 82 143
5 Кювэт Cuvette Аванда 46 060 174 976
6 Лекуму Lékoumou Сібіці 20 950 78 023
7 Лікуала Likouala Імпфонда 66 044 85 646
8 Ніяры Niari Лубомбо 25 942 244 706
9 Плато Plateaux Джамбала 38 400 140 184
10 Пуэнт-Нуар Pointe-Noire Пуэнт-Нуар 1 144 724 527
11 Пул Pool Кінкала 33 955 235 313
12 Санга Sangha Веса 55 800 61 892

Геаграфія

Рэспубліка Конга знаходзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы, мяжуе з Габонам, Камэрунам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Анголай, мае выхад да Атлянтычнага акіяна.

Самыя вялікія рэкі: Квілу і Конга. Самы высокі пункт краіны: на паўднёвым захадзе краіны 1040 м.

Клімат — экватарыяльны на поўначы і субэкватарыяльны на поўдні. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня складае +22 °C. Сярэднегадавыя ападкі: 1200—2000 мм.

Эканоміка

Краіна мае пераважна сельскагаспадарчую будову эканомікі, з багатымі запасамі карысных выкапняў. У сельскай гаспадарцы занятыя 59% насельніцтва, хоць сельская гаспадарка складае толькі 10% нацыянальнага прыбытку.

Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: пальмавае масла, кава, земляныя арэхі, кукуруза, цытрусы.

Амаль увесь астатні прыбытак краіны складаецца са здабычы і экспарту нафты, жалезнай руды, дыямэнтаў. Разьвіцьцё атрымала перапрацоўка дрэва.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Рэспубліка Конга ГісторыяРэспубліка Конга ПалітыкаРэспубліка Конга Адміністрацыйны падзелРэспубліка Конга ГеаграфіяРэспубліка Конга ЭканомікаРэспубліка Конга Вонкавыя спасылкіРэспубліка КонгаАнголаАтлянтычны акіянГабонДэмакратычная Рэспубліка КонгаКамэрунФранцуская моваЦэнтральна-Афрыканская РэспублікаЦэнтральная Афрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Летнія Алімпійскія гульні 2020 годуСтаробінАрыштАкіхітаФранцыяПадляскія дыялектыЛетуваБухарэстБатько наш — Бандера, Україна — мати!Эманюэль 5Tor BandФілязофіяКрытыка ВікіпэдыіКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутПлян МаршалаКамчацкі крайАнтон Сокал-КутылоўскіБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерСэксУзброеныя сілы РасеіПрадпрымальніцтваАльгерд БахарэвічЛюдзі на балоце (раман)КрумкачАўстраліяАркадзь КуляшоўМаксім ТанкМатчы зборнай Беларусі па футболе 2024 годуПольская моваТбілісіІнфарматыкаПаўстаньне 1830—1831 гадоўКанстытуцыя ССРБ 1919 годуВікіслоўнікСлонімская гарадзкая арганізацыя БНФТрыпураАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыГарадоцкі замакРаспад СССРВербная нядзеляДактрына БрэжневаНаркамаўкаВаеннае становішчаМалыя ЛядыГента (імя)Бяроза (горад)Галоўная старонкаПаўднёва-Афрыканская РэспублікаРадзівілыКалдуныФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўЗШАЧавускі раёнШтучны інтэлектСьпіс гарадоў БеларусіАляксандар РыбакУладзіслаў СыракомляГрамадзкае аб’яднаньнеВацлаў ЛастоўскіАўганска-савецкая вайнаПлятанГімн Беларускай ССРЭдуар Анры АўрыльГабрэіЭвангельле паводле МацьвеяСьцяг БеларусіВерцель🡆 More