Плоць

Плоць (пол) — біялягічна (генэтычна) абумоўлены падзел арганізмаў на самцоў і саміц (для людзей — на мужчынаў і жанчынаў), а таксама сукупнасьць генэтычных, марфалягічных і фізыялягічных асаблівасьцяў, якія забясьпечваюць плоцевае размнажэньне арганізмаў.

У больш шырокім сэнсе плоць — гэта комплекс рэпрадуктыўных, саматычных і сацыяльных характарыстыкаў, якія вызначаюць індывіда як мужчынскі або жаночы арганізм.

Плоць
Плоцевы дымарфізм чалавека

У большасьці арганізмаў плоць вызначаецца наборам спэцыфічных плоцевых храмасомаў. Пры гэтым адна з плоцяў зьяўляецца гомахрамасомнаю (2 аднолькавыя храмасомы: у людзей гэта жанчына, набор ХХ), а іншая — гетэрахрамасомнаю (2 розныя храмасомы: у людзей гэта мужчына, набор ХУ).

У пераважнай большасьці выпадкаў плоць можна вызначыць візуальна: паводле наяўнасьці першасных плоцевых прыметаў (найбольш папулярным гэты мэтад зьяўляецца пры вызначэньні плоці дзіця або плоду). Выняткам зьяўляюцца выпадкі цяжкае генэтычнае або гарманальнае паталёгіі, напрыклад гермафрадытызм, калі генэтычную плоць вызначаюць мікраскапічна (пошук цялец Бара ў лейкацытах). Варта зазначыць, што гермафрадытызм ня ёсьць паталёгіяй для шэрагу відаў, бо для іх не характэрны падзел на дзьве плоці. Прыкладам такіх відаў зьяўляюцца смаўжы, абалоньнікі і гэтак далей. Другасныя плоцевыя прыметы не зьяўляюцца паказьнікам плоці, яны толькі адлюстроўваюць слушнасьць працяканьня працэсу плоцевага сасьпяваньня.

Увогуле, існуе пяць асноўных крытэраў вызначэньня плоці чалавека:

  • Генатыпічная (ганадная, гамэтная, гарманальная) — якім чынам у вузах зьмяшчаецца генэтычны матэрыял, якім чынам спалучаюцца храмасомы (якія спэцыфічныя плоцевыя гармоны сэкрэтуюцца).
  • Фэнатыпічная (марфалягічная) — як чалавек выглядае, сукупнасьць першасных і другасных плоцевых прыметаў.
  • Псыхалягічная — кім чалавек сябе адчувае.
  • Сацыяльная (грамадзянская, акушэрская) — кім чалавека лічыць грамадзтва.
  • Пашпартная — што запісваецца ў дакумэнтах.

У дачыненьні да плоці часта выкарыстоўваецца запазычанае слова «гендэр», якім пазначаюцца сацыяльныя паводзіны мужчынаў і жанчын, а таксама ўзаемаадносіны паміж імі.

Крыніцы

Літаратура

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Плоць КрыніцыПлоць ЛітаратураПлоць Глядзіце таксамаПлоць Вонкавыя спасылкіПлоцьАрганізмБіялёгіяГенэтыкаЖанчынаМужчынаСамецСаміцаФізыялёгіяЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МанівідУладзімер Арлоў (гісторык)СалігорскДзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчыXX стагодзьдзеДзед-БарадзедГабрэіСьпяваючая рэвалюцыяБаўгарыяНікарагуаНазоўнікТаварыства з абмежаванай адказнасьцюБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтБеларусь40-я1985Кузьма ЧорныКрысталь БойдГрэбляНародны каляндарСьвіцязь (баляда)Ніл ГілевічПНэпалВэб-сайтСельская гаспадарка БеларусіМастацкая літаратураФутболРаспад СССРХрыстос прызямліўся ў ГародніПарнаграфія ў ЗШАGoogleМобі ДыкГібрыдная вайнаЭўрапейскі ЗьвязБеларуская ВікіпэдыяБарыс ТасманБеларусіка-AlbaruthenicaБеларускі клясычны правапісМікалай ІгнатовічВільняВадаЁган Вольфґанґ фон ҐётэПАРВугорская рэвалюцыя 1956 годуАшгабадАндрэй ДавойнавічХаім СуцінВоўчынІнвэстыцыяУсяслаў ЧарадзейЮрась ШамецькаПарнаграфія ў БеларусіАлесь РазанаўПлатон ГалавачЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўПрыметнікПастава 69ДзіснаБеларусізацыяКітайІсьляндзкі коньУзброеныя сілы РасеіБутвілКрасавікАнатоль Сыс🡆 More