Віно: лёгкі алькагольны напой зь вінаграду

Віно́ (па-лацінску: vinum) — алькагольны напой (крэпасьць 9—20% аб.), атрыманы поўным або частковым сьпіртовым закісаньнем вінаграднага або пладова-ягаднага соку (часам з даданьнем сьпірту і іншых рэчываў).

Прыродны хімічны балянс вінаграда дазваляе яму закісаць без даданьня цукру, кісьляў, фэрмэнтаў і іншых пажыўных рэчываў. Вінаграднае віно вырабляецца шляхам закісаньня драбнёнага вінаграду з выкарыстаньнем розных віды дрожджаў. Дрожджы спажываюць цукар у вінаградзе й пераўтвараюць іх у алькаголь. Розныя гатункі вінаграда й штамаў дрожджаў вырабляюць розныя гатункі вінаў. Віна зь іншых садавінаў, як то яблыкі й іншых, як правіла, называюцца імём садавіны, зь якой яны вырабляюцца, як то яблычнае віно. Камэрцыйнае выкарыстаньне слова «wine» (і ягоны эквівалент у іншых мовах) ахоўваецца законам ў многіх юрысдыкцыях.

Віно: лёгкі алькагольны напой зь вінаграду
Чырвонае віно

Віно мае багатую гісторыю, якая мае тысячы гадоў. Самыя раньнія вядомыя вытворчасьці знаходзіліся каля 8000 гадоў таму на тэрыторыі сучаснай Грузіі. Упершыню віно зьявілася на Балканах каля 4500 да н. э. і было вельмі распаўсюджана ў Старажытнай Грэцыі, Тракіі й Рыме. Віно таксама гуляе важную ролю ў рэлігіі на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Грэцкі бог Дыяніс і ягоны рымскі эквівалент Бахус ёсьць багамі віна й сьпіртных напояў, таксама віно выкарыстоўваецца ў такіх абрадах, як то хрысьціянскай Эўхарыстыі й габрэйскім Кідушы.

Гісторыя

Віно: лёгкі алькагольны напой зь вінаграду 
Выціск вінаграду пасьля ягонага збору. XIV стагодзьдзе

Археалягічныя дадзеныя сьведчаць аб тым, што самыя першыя месцы зь вядомых па вытворчасьці віна, пры закісаньні вінаграду, існавалі яшчэ 8 тысячаў гадоў таму ў Грузіі і 6.1 тычячаў гадоў таму ў Армэніі. Гэтыя месцы знаходзяцца ў межах прыроднай тэрыторыі Эўрапейскага вінаграду звычайнага.

Паводле шырокага праекту, які правялі ў 2006 годзе доктар Макговэрн і ягоныя калегі, было прааналізавана больш за 110 сучасных гатункаў вінаграду, у выніку чаго быў высьветлены рэгіён паходжаньня вытворасьці віна. Ён знаходзіўся ў Грузіі, дзе былі знойдзены сьляды наяўнасьці віна на ўнутранай паверхні 8000-гадавой керамічнай пасудзіне. Іншыя вядомыя галіны вытворчасьці віна былі выяўлены ў Грэцыі, яны ўзыходзяць да 4500 да н. э.. 11 студзеня 2011 году ў правінцыі Ваёц-Дзор у Армэніі быў знойдзены вінаробчы прэс, які датуецца прыкладна 4000 годам да н. э.. У Эгіпце, шэсьць з 36 амфараў віна былі знойдзены ў грабніцы Тутанхамона з подпісам на іх галоўнага фараонскага вінароба «Kha’y». Сьляды вырабу віна таксама былі знойдзены ў Цэнтральнай Азіі ў рэгіёне Сіньцьзян, яны датуюцца пачынаючы з другога й першага тысячагодзьдзя да нашай эры.

Вінаградзтва ў Індыі мае доўгую гісторыю, якая сыходзіць да часоў цывілізацыі даліны Інду, калі вінаград, як мяркуюць, быў ўвезены з Пэрсіі ў 5000 г. да н. э. Першая вядомая згадка аб віне датуецца 4 стагодзьдзем да н. э. у працах Чанак’і, які быў галоўным міністрам імпэратара Чандрагупты Мауры. У сваіх працах Чанак’я асуджаў ужываньне алькаголю.

У дакладзе 2003 году археолягаў паказана магчымасьць, што вінаград зьмяшвалі з рысам для атрыманьня зброджаных напояў у Кітаі ў першыя гады VII тысячагодзьдзя да нашай эры. Кераміка банкі эпохі нэаліту, якая была знойдзена ў Хэнані, зьмяшчала сьляды віннай кісьлі й іншых арганічных злучэньняў, якія звычайна сустракаюцца ў віне. Аднак, няма дастатковых доказаў гэтай тэорыі.

У Эўропе вінакурэньне было закладзена яшчэ ў часы існаваньня старажытнай Рымскай імпэрыі ў землях, якія сёньня вядомыя ва ўсім сьвеце як вінаробныя рэгіёны. Рымляне разьвівалі вінакурэньне ў месцах знаходжаньня сваіх гарнізонаў, як то Бардо, Трыр і Колчэстэр, дзеля забесьпячэньня мясцовага попыту й зьніжэньня выдаткаў на транспартыроўку. У сярэднявечнай Эўропе рымска-каталіцкая царква рашуча падтрымлівала вінакурэньне, бо ейныя вырабы патрабаваліся для мэсаў манахаў на працягу многіх гадоў.

Вытворчасьць

Вытворчасьць прыроднага віна без даданьня сьпірту займае ад 64 дзён да году. Даданьне сьпірту скарачае тэрмін вытворчасьці да 12—50 дзён.

Вытворчасьць віна ў 2007 годзе па краінах
Месца Краіна
Вытворчасьць
у тонах
1 Францыя 4,711,600
2 Італія 4,251,380
3 Гішпанія 3,645,000
4 ЗША 2,300,000
5 Аргентына 1,550,000
6 Кітай 1,450,000
7 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка 1,050,000
8 Аўстралія 961,972
9 Нямеччына 891,600
10 Чылі 827,746

Крыніцы

Tags:

Алькагольныя напоіВінаградКісьляЛацінская моваСадавінаСьпіртЦукарЯблык

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ісьляндзкі коньMemento moriПрыдатак (мовазнаўства)1996Анальны сэксБАТЭ БарысаўСонечная энэргіяБлогПольшчаВэб-дызайнПрыслоўеВусякіНаша ўскраінаСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануКруглянскі мостДаніла ЖульпаАнгельшчынаМайкрасофтНаваполацакУкраінскі правапіс 1928 годуСяргей ДавідовічСымон БудныМужчына зьверхуЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Алесь АркушЮры СабалеўскіІгар СідарукГрамадзянінАдэсаСуд Маскоўскага раёну (Менск)Міжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньні24 красавікаПісьменнасьцьАлесь БадакУкраінаМастацкі твор1589Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Сельская гаспадарка БеларусіДрама (аповесьць)23 красавікаКасмадром імя Сатыша ДгаванаВіктар КаліноўскіІталіяЛохСьвяты ЮрыНіл ГілевічСлоўнікІнданэзіяПаэзіяДзейнік27 красавікаІван МележДзед ТалашБітва пад ВоршайБДСМТэхналёгіяСтатусбанкКнігаМаёнтакЭякуляцыяЗіновій ПрыгодзічПубліцыстыкаЗянон ПазьнякЯн Чыквін🡆 More