Вуза

Ву́за, каморка, цэля (па-лацінску: cellula) — самая маленькая структурная і функцыянальная адзінка жывых арганізмаў, якая здольная ажыцьцяўляць усе асноўныя працэсы жыцьцядзейнасьці (абмен рэчываў, рост і размнажэньне).

Вуза зьяўляецца базавай адзінкай марфалягічна-функцыянальнай дзейнасьці ўсіх жывых арганізмаў (акрамя вірусаў).

Усе вузавыя формы жыцьця дзеляцца на два надцарствы на падставе будовы ствараючых іх вузаў — пракарыёты (даядравыя) і эўкарыёты (ядравыя). Пракарыётныя вузы больш простыя па будове, узьніклі раней за эўкарыётаў.

Усе жывыя вузы складаюцца з цытаплязмы (запаўняе ўнутраную прастору вузы) у якой разьмяшчаюцца розныя арганоіды і вузавыя ўключэньні, а таксама генэтычны матэрыял у выглядзе малекулы ДНК. Прастора вузы абмяжоўваецца вузавай абалонкай.

Існаваньне ў вузе ядра зьяўляецца асновай падзелу вузаў на ядравыя і бязьядравыя, але на самой справе розьніца ў будове вузаў гэтых групаў тычыцца ня толькі ядраў.

Арганізмы могуць складацца як з адной так і са шматлікіх вузаў. У шматвузавых арганізмах, вузы розных органаў значна адрозьніваюцца адна ад адной як па марфалягічнай так і па біяхімічнай будове.

Паняцьце вузы ўпершыню ўжыў Робэрт Гук у 1665 годзе.

Хімічны склад вузы

Вузы жывых арганізмаў утрымліваюць некалькі відаў хімічных спалучэньняў з рознай будовай і ўласьцівасьцямі. Склад гэтых спалучэньняў можа адрозьнівацца ў розных групаў арганізмаў. Асноўным складнікам вузы зьяляўецца вада (70—80% масы). Яна стварае спрыяльнае асяродзьдзе ажыцьцяўленьня біяхімічных рэакцыяў, а таксама можа быць вынікам біяхімічных рэакцыяў. Склад астатніх элемэнтаў звычайна падаецца ў далях да масы вузы без уліку вады.

40—60% сухой масы вузы складаецца зь бялкоў, якія выконваюць розныя функцыі, ад будаўнічай і рэгуляцыйнай да транспартнай і шматлікіх іншых. У сваю чаргу бялкі складаюцца з амінакісьляў. У большасьці бялкоў да амінакісьляў далучаны іншыя элемэнты, што надае ім спэцыфічныя ўласьцівасьці.

Акрамя бялкоў, амінакісьлі складаюць пэптыды і поліпэптыды. Яны выконваюць розныя функцыі, зьяўляюцца гармонамі, натуральнымі антыбіётыкамі і г. д.

Нуклійныя кісьлі (ДНК і РНК), граюць важную ролю ў перадачы спадчыннай інфармацыі, а таксама ў біясынтэзе бялкоў.

Вугляводы выконваюць галоўную энэргетычную функцыю і функцыю назапашваньня энэргіі.

Ліпіды ствараюць аснову вузавай абалонкі, але акрамя гэтага яны ўдзельнічаюць амаль ва ўсіх вузавых працэсах (рэгуляцыйных, транспартных, камунікацыйных, метабалічных).

Хімічная будова вузаў складаецца з наступных хімічных элемэнтаў: кісларод (65% масы чалавека), вуглярод (18% масы чалавека), вадарод (10% масы чалавека), азот (3% масы чалавека), а так сама мікраэлемэнты кальц, фосфар, каль, серка, натар, магн, хлёр, жалеза, ёд, медзь, цынк, кобальт, марганец, фтор, малібдэн, сэлен і г. д., якія складаюць меней 2% масы чалавека.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вуза  Вузасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Абмен рэчываўАрганізмВірусЛацінская моваРазмнажэньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2005Беларуская моваТадэвуш КасьцюшкаКіраў (Кіраўская вобласьць)Багуслаў РадзівілПацеіСакрат ЯновічЯнка КупалаКліматМікола ГусоўскіАлесь СавіцкіРазьвітаньне з РадзімайЭротыкаБеларускі клясычны правапісАляксей МарачкінПарнаграфія ў ЗШАВэб-дызайнНіл ГілевічЖодзінАксана БязьлепкінаАзартная гульняАндрэй КурэйчыкБлогЛязьбійская парнаграфіяСалігорскЦэнтонE (літара)Спадчына (верш)ДаброСярэдняя школа №104 (Менск)ЯгмінПавал ДураўПарнаграфія ў сецівеУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціКрычаўскі палацУрадКірыл Коктыш.slДнестарЗьміцер БартосікБандароўнаВыказьнікАнгельская мова1863БіялёгіяУсходнеславянскія мовыПрыёрбанкІнданэзіяХвойнікіМаркёрЛеанід ГалубовічМоваНазоўны склонВейшнорыяМужчына зьверхуАўгустоўскі каналВостраў сьлёзЛетувізацыяЯўбутАльгерд БахарэвічМаланкаАпавядальны сказQR-кодВерасеньСельская гаспадарка🡆 More