Вугляводы

Вугляво́ды (цукрыды) — агульная назва шырокай клясы прыродных арганічных злучэньняў.

Назва паходзіць ад словаў «вугаль» і «вада». Прычынай гэтага зьяўляецца тое, што першыя зь вядомых навуцы вугляводаў апісваліся брута-формулай Cx(H2O)y, фармальна зьяўляючыся злучэньнямі вуглярода й вады. Тэрмін зьяўляецца найбольш распаўсюджаным ў галіне біяхіміі, дзе ён зьяўляецца сынонімам цукрыдаў. Вугляводы падзяляюцца на чатыры хімічныя групы: монацукрыды, дыцукрыды, алігацукрыды й поліцукрыды. Увогуле, монацукрыдаў і дыцукрыдаў, звычайна называюць цукрамі.

Вугляводы
Структурная формула ляктозы — дыцукрыду, які ўтрымліваецца ў малацэ

Вугляводы выконваюць шматлікія ролі ў жывых арганізмах. Поліцукрыды служаць для захоўваньня энэргіі, як то крухмал і глікаген, а таксама зьяўляюцца структурнымі кампанэнтамі, як то цэлюлёза расьлінаў і хітын ў суставаногіх. Пяцівугляродны монацукрыд рыбоза зьяўляецца важным кампанэнтам кафэрмэнтаў і асновай генэтычнай малекулы вядомай як РНК. Дэзоксырыбоза зьяўляецца складовай часткай ДНК. Цукрыды й іхныя вытворныя рэчывы ўключаюць мноства іншых важных біялягічных малекул, якія гуляюць ключавую ролю ў імуннай сыстэме, прадухіленьня патагенэзу, згусальнасьці крыві й разьвіцьця.

У харчовай навуцы й у многіх неафіцыйных кантэкстах тэрмін вугляводаў часта азначае любую ежу, якая асабліва багатая складанымі вугляводамі крухмаламі, як то збожжавыя прадукты, хлебабулачныя й макаронныя вырабы, ці простыя вугляводы, як то цукар у цукерак, варэньні й дэсэртах.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

БіяхіміяВадаВугляродДыцукрыдыМонацукрыдыПоліцукрыды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адукацыя ў Беларусі27 красавіка.neУкраінцыІльля ДубінецГердаАўстра-ВугоршчынаПолацкае княстваВялікая Айчынная вайнаІнтэрнэтПрыслоўеАнгеданіяВіцебскСкірмантАнатоль СербантовічПрапойскі раёнСтрахаваньнеГаянаАнатоль СысНіна МацяшМы выйдзем шчыльнымі радаміСельская гаспадаркаWordleІван ЦерцельДрынБялкаў (Слубіцкі павет)НаркотыкВолат1871Марат МаркаўВячаслаў АдамчыкДзейнікПанямоньШатанБлогІгар ТурСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіАляксандар ЛукашэнкаРасейская акупацыя БеларусіЭдуард ВаласевічmrwlqГайла (імя)Тадэвуш КасьцюшкаПорнгабСупольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі ў Берасьці (1939)ВікіпэдыяАляксандар ТвардоўскіЛітваКрасная ВёскаБеларуская дыяспараТрокіДанюшаваЯкса (дзяржава)Перасяленьне беларусаў і палякаў (1944—1946)Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў (Баруны)Катэхізіс Сымона БуднагаПАнатоль ІвашчанкаУправа КДБ па вайсковай контравыведцыКейданыНямеччынаПастава 69Сакрат ЯновічПольшчаМастацкая літаратура (выдавецтва)Сяржук ВітушкаЮры Падабед🡆 More