Хітын

Хіты́н — азотазьмяшчальны поліцукрыд, упершыню вылучаны з вонкавых абалонак тарантулаў.

Хімічная назва: полі-N-ацэтыл-D-глюкоза-2-амін.

Хітын
Структурная формула малекулы хітыну

Назва рэчыва «хітын» паходзіць ад грэцкага «хітон» («χιτών», тып вопраткі), што сымбалізуе ключавую ролю хітыну ў пабудове покрываў шматлікіх арганізмаў.

Гэта жорсткі паўпразрысты матэрыял, які зьяўляецца галоўным складнікам экзашкілета членістаногіх і прысутнічае ў клеткавых сьценках грыбоў. Хітын таксама вырабляецца ў арганізмах іншых жывых істотаў — разнастайных чарвякоў, кішачнаполасьцевых і іншых.

Хітын — адзін з найбольш распаўсюджаных у прыродзе полісахарыдаў: штогод на Зямлі вырабляецца і раскладаецца каля 10 гігатонаў гэтага рэчыва. Звычайна ў арганізмах, што вырабляюць і выкарыстоўваюць хітын, ён утрымліваецца не ў чыстым выглядзе, але ў комплексе зь іншымі полісахарыдамі і пратэінамі. Нягледзячы на тое, што хітын зьяўляецца рэчывам, вытворным ад цэлюлёзы, у арганізмах, што вырабляюць цэлюлёзу (расьліны, бактэрыі) хітын знайсьці не атрымалася.

У мэдыцыне хітын выкарыстоўваецца для паскарэньня загойваньня ранаў: пакрытае хітынам валакно, губкі і плеўкі скарачаюць час загойваньня ранаў на велічыню да 30%. Асабліва пэрспэктыўным ёсьць выкарыстаньне хітынавых матэрыялаў і інструмэнтаў з хітынавым пакрыцьцём пры лекаваньні апёкаў.

Акрамя таго хітын выкарыстоўваецца і ў касмэтычнай галіне як бясьпечны і не раздражняльны для скуры палімэрны напаўняльнік касмэтычных сродкаў.

У водным асяродзьдзі хітын выяўляе хэлятныя хімічныя ўласьцівасьці, дзякуючы чаму фільтры на аснове хітыну пасьпяхова выкарыстоўваюцца для ачысткі сьцёкавых вод ад аніённых забруджвальнікаў і такіх рэчываў як ДДТ і поліхлёрбэнзолы.

Tags:

Поліцукрыды

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.ht1999Жабінкаўскі раёнЗагадкаМіжнародны стандартны кніжны нумарКляса (праграмаваньне)Ігнат Дамейка.gb1943.msISSN2006.lvПаўстаньне 1830—1831 гадоўМастацкая літаратура56ДаніяЦыганы.geТралейбус.scЯнка МаўрШорт-трэкКароніс (тэкставы сымбаль).zaСлова пра паход Ігараў1901.syПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2001 годуГенацыд украінцаў1926УкраінаАрхітэктураСьпіс беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну2.tg29 красавікаТраваАМАППружаныІстанбул Башакшэхір1831Філязофія1992.aeМарыюпальПлютон.paДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Гішпанская мова.tnАбрэвіяцыяВаронча1970.gf1985.sb.uyUnixГВерхнялужыцкая моваМансароБеларусьВіцебскЛацінкаАксытанская мова9 траўняАміляпэктынПрытча41Бітва пад Кейданамі.com.pr.agКрумкач🡆 More