Баруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Краіна Беларусь
Вёска Баруны
Каардынаты 54°18′59.15″ пн. ш. 26°08′20.64″ у. д. / 54.3164306° пн. ш. 26.1390667° у. д. / 54.3164306; 26.1390667 26°08′20.64″ у. д. / 54.3164306° пн. ш. 26.1390667° у. д. / 54.3164306; 26.1390667
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль віленскае барока
Аўтар праекту Аляксандар Асікевіч
Дата заснаваньня 1692
Статус Ахоўная зона
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў
Баруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў на Вікісховішчы

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Барунах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з царквы, капліцы, манастырскага корпуса, мура і брамаў. Ад 1922 году ў будынку царквы дзейнічае касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, манастырскі корпус з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Баруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў 
Маці Божая Барунская
Баруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў 
Манастыр у XVIII ст.

У 1692 годзе намаганьнямі сьвятара Мікалая Песьляка ў Барунах пачалося будаваньне царквы. У 1700 годзе зь мястэчка Вішнева сюды перавезьлі базылянскую школу, якая сьпярша была 3-гадовай, а з 1780 году — 6-гадовай. Базыляне прывезьлі з сабой цудоўны абраз Маці Божай і пачалі будаваць мураваную царкву, якая згарэла разам з усім мястэчкам у 1707 годзе. Пастановай Варшаўскага сойму ў 1710 годзе выдзяляліся сродкі на аднаўленьне пабудоваў, аднак работы спыніліся ў 1711 годзе — з прычыны маравой пошасьці. Новая фундацыя ў 1715 годзе належыць мітрапаліту кіеўскаму і галіцкаму Льву Кішку.

Існую мураваную царкву збудавалі ў 1747—1753 гадох паводле праекту архітэктара Аляксандра Асікевіча. Дзеля афармленьня інтэр’еру, якое працягвалася да 1770 году, базыляне запрашалі найлепшых майстроў зь Вільні і Менску. У 1778—1793 гадох будаваўся мураваны манастырскі корпус.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Баруны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзейнічаць. У XIX ст. базылянская школа стала знакамітай дзякуючы сваім выхаванцам, сярод якіх вядомыя пісьменьнікі, сябры Адама Міцкевіча — Антоні Эдвард Адынец і Ігнаці Ходзька.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі царкву і манастыр у Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве), з 1845 году ў манастыры разьмяшчалася духоўная вучэльня. Манастыр перастаў існаваць самастойна ў 1874 годзе, калі яго прыпісалі да Віленскага манастыра Сьвятога Духа. 22 верасьня 1881 году царкву пераасьвяцілі пад тытулам Покрыва Багародзіцы.

Найноўшы час

У 1920—1922 гадох у былым манастыры дзейнічала беларуская настаўніцкая сэмінарыя, дырэктарам якой быў вядомы дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху Сымон Рак-Міхайлоўскі. У 1922 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі пераасьвяцілі царкву пад касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

Архітэктура

Царква

Царква — 3-нэфавая базыліка з кампактавым каталіконам і выцягнутай алтарнай апсыдай зь вялікімі закрысьціямі з бакоў вімы. Шырокі галоўны фасад інтэнсіўна падзяляецца на асобныя вэртыкальныя часткі. Цэнтральны нэф закрываеца рызалітам, завершаным фігурным атыкавым франтонам з масіўнымі валютамі. З вуглоў бакавых нэфаў узвышаюцца адносна невялікія чацьверыковыя вежы, дыяганальны разварот якіх надае ўсяму фасаду хвалістую прасторавую структуру. Адна зь вежаў мае тэлескапічную 3-ярусную будову, завяршэньне другой не захавалася або ўвогуле не існавала. Побач зь ёй, праз браму, асобна стаіць 2-ярусная вежа-званіца. Вэртыкальны рытм фасаду мае пэўную адвольнасьць і асымэтрыю, але не страчвае мастацкай гармоніі.

Усярэдзіне цэнтральны нэф, апсыда і закрысьціі перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі, бакавыя нэфы — крыжовымі. Завяршае магутную пэрспэктыву інтэр’еру стукавы алтар у выглядзе карынцкай калянады з разарваным і інтэнсіўна падзеленым антаблемэнтам. Над ім чатыры скульптуры арханёлаў. Больш аблегчаная кампазыцыя другога ярусу алтара разгортваецца вакол круглага акна-люкарны, аздобленага шчытом з выявамі Тройцы, анёлаў і ляпной кампазыцыяй «Глёрыя» ў завяршэньні. У інтэр’еры сем высокамастацкіх разьбяных алтароў, славуты абраз Маці Божай Барунскай. Пад царквой знаходзіцца крыпта-пахавальня.

Капліца

Капліца — скразная вежа з чатырма лучковымі прасьветамі на 8-граннай аснове. Вежа завяршаецца невялікай 2-яруснай цыліндрычнай вежачкай з крыжам над гранёным шатровым дашкам і аздабляецца скульптурай Хрыста.

Манастыр

Манастырскі корпус — 2-павярховы Т-падобны ў пляне будынак з рэгулярным рытмам фасадаў, які ствараюць прастакутныя аконныя праёмы ў простых ліштвах і лапаткі ў прасьценках.

Перакрытыя цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі памяшканьні аб’ядноўваюцца галерэямі з ажурнымі крыжовымі скляпеньнямі.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Баруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000062

Tags:

Баруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў ГісторыяБаруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў АрхітэктураБаруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў ГалерэяБаруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў ЗаўвагіБаруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў КрыніцыБаруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў ЛітаратураБаруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў Вонкавыя спасылкіБаруны Царква Сьвятых Апосталаў Пятра І Паўла І Манастыр Базылянаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ТравеньЧорны замак АльшанскіПрыслоўеСтолінКастусь КаліноўскіІнакенцыюс III (папа рымскі)Пераклады Бібліі на польскую мовуБранская вобласьцьŁАлена СкірмунтГалоўная старонкаРымПінская вобласьцьМаскоўскі мэтрапалітэнГальяш ЛеўчыкЧалавекЭтнічная тэрыторыя беларусаўФранцуская рэвалюцыяВартан ГунанянАдрыяна ЧэлентанаВаршаваУгратМаларытаЗбаражВінцук ВячоркаМікалай АладаўЦеляханскі пасялковы саветДрапежныяБеларусьПарнаграфія для жанчынФрэнк СынатраШатСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіБэрнЛанаўцыКарлес ПудждэмонВольга ГаварцоваПінскі раёнЗлучаныя Штаты АмэрыкіАндрэй КандрацюкРыбалкаКалавуравіцкі сельсаветЛасіцкі сельсавет (Пінскі раён)Інданэзійская рупіяДарога Р6 (Беларусь)АльтэнаСавілаТомская вобласьцьЗборная Канады па футболе1758Уладзіслаў СыракомляМат (імя)Беларускі клясычны правапісФіліп II (кароль Гішпаніі)Русіфікацыя БеларусіПКатынь (вёска)Беларускае нацыянальнае адраджэньнеЖабінка1655ГубінІвянецМусульманскі каляндарГрамадзянская вайна ў ЗШААндрэй МукавозчыкДжанлюіджы БуфонПрэнскі раён1992ВікіцытатнікДарданэлы🡆 More