Стрэс

Стрэс (анг.

stress — націск, напор, напружаньне) — агульная рэакцыя арганізму на ўзьдзеяньне (фізычнае або псыхалягічнае), што парушае яго гамэастаз і адпаведны стан нэрвовай сыстэмы арганізму (або арганізму ў цэлым). У мэдыцыне, фізыялёгіі, псыхалёгіі вылучаюць станоўчую (эўстрэс) і адмоўную (дыстрэс) формы. Па характары ўзьдзеяньня вылучаюць нэрвова-псыхічны, цеплавы або халадовы, сьвятлавы, антрапагенны.

Стрэс
Цяганьне сябе за валасы пры стрэсе

Падвышае выпрацоўку наднырачнікамі картызолу, што выклікае ператварэньне бялкоў у вугляводы праз парушэньне вузавага мэтабалізму, зьмяншэньне цяглічнай тканкі і назапашваньне белага тлушчу, павышэньне ўзроўню глюкозы, трыгліцырыдаў і халестэрыну ў крыві, узбуджэньне апэтыту і павышэньне артэрыяльнага ціску.

Папярэджаньне

Стрэс 
Напятая ад стрэсу рука

Прадухіленьню стрэсу спрыяе разьмеркаваньне часу загадзя і паўсядзённае выкананьне хатняй працы, стварэньне на працоўным месцы запасу неабходных прыладаў і прыбіраньне лішніх рэчаў, уладжваньне пазаслужбовых справаў да пачатку працы, вызначэньне адрознага ад працоўнай дзейнасьці віду адпачынку на выхадных загадзя і ўспаміны аб прыемных падзеях. Таксама варта ўнікаць зайздрасьці, незадавальненьня сабой, навакольнымі і працай, раздражненьня, патрабаваньняў у сям’і, імкненьня перарабіць пад сябе сужэнца і дарослых дзяцей. Пры гняўлівым раздражненьні карысна зрабіць тры глыбокія ўдыхі і затым адказаць жартам. Пазьбяць перанапругі дапамагае дастатковы сон, самамасаж, наведваньне лазьні і ўлюбёная музыка.

Чыньнікі

Перанапрузе спрыяе нелюбімая праца, разрыў стасункаў, сваркі са сваякамі, адсутнасьць улюбёнай справы, нястача магну і вітамінаў групы В.

Многія студэнты адчуваюць трывогу з-за напружання экзаменаў і паступлення ў каледж, а акадэмічны стрэс становіцца штодзённай праблемай у сярэдняй школе. Паводле шматлікіх апытанняў, школа з’яўляецца самай частай прычынай стрэсу для 13-17-гадовых падлеткаў.

Праявы

Праявамі стрэсу ёсьць парушэньне засяроджаньня ўвагі, нізкая працаздольнасьць, хуткая стамляльнасьць, раздражняльнасьць, агрэсіўнасьць, трывожнасьць і страх, сталае гнятлівае адчуваньне віны.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Стрэс ПапярэджаньнеСтрэс ЧыньнікіСтрэс ПраявыСтрэс Глядзіце таксамаСтрэс КрыніцыСтрэс Вонкавыя спасылкіСтрэсАнгельская моваМэдыцынаНэрвовая сыстэмаПсыхалёгіяФізыялёгія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Асобны аддзел войскаў БНР у БалтыіКругаварот рэчываў у біясфэрыМантэвідэоСямейства (біялёгія)Насельніцтва БеларусіХроніка БыхаўцаРужанскі палацМіжнародны стандартны кніжны нумарФінансыВячаслаў АдамчыкМаркетынгЭразм ЦёлакСэксізмФундацыя «Вікімэдыя»ВілаЗлучокБеларуская ВікіпэдыяПІсая (прарок)Пратакол перадачы гіпэртэкстуЧалавекЗямля пад белымі крыламіХутарСям’яМіжнародны жаночы дзень24 красавікаЧEBayРасейская акупацыя БеларусіЯнка БрыльМаларытаІўеЖалейка (зборнік)Генадзь Шутаўgfq2uНямецка-савецкая вайнаNorthrop B-2 SpiritЖанчына зьверхуСуботнікіДзеяслоўУфаГабрэйская аўтаномная вобласьцьСаратаўЯн ВэрмээрЭрэкцыяПаўлінка (п’еса)ШатБярозка (часопіс)fvrneМікола МятліцкіЛічэбнікАнтонімыІгар СідарукРусіфікацыя БеларусіМінятІзраільВялікае Княства ЛітоўскаеМажэлаСтана2010БлогПарнафільм у ФранцыіСпадарожнікі СатурнаМарыя МартысевічСельская гаспадарка БеларусіВіетнамСуда🡆 More