Стрэс: рэакцыя арганізма на ўздзеянне

Стрэс (ад англ.: stress — ціск, націск, напор; прыгнёт; напружанне) — неспецыфічная (агульная) рэакцыя арганізма на ўздзеянне (фізічнае або псіхалагічнае), што парушае яго гамеастаз, а таксама адпаведны стан нервовай сістэмы арганізма (або арганізма ў цэлым).

У медыцыне, фізіялогіі, псіхалогіі вылучаюць станоўчую (эўстрэс) і адмоўную (дыстрэс) формы стрэсу. Па характары ўздзеяння вылучаюць нервова-псіхічны, цеплавы або холадавы, светлавы, антрапагенны і іншыя стрэсы.

Стрэс: Папярэджанне, Прычыны, Праявы
Цяганне сябе за валасы пры стрэсе

Якім бы ні быў стрэс, «добрым» або «дрэнным», эмацыйным або фізічным (або тым і іншым адначасова), уздзеянне яго на арганізм мае агульныя неспецыфічныя рысы.

Падвышае выпрацоўку наднырачнікамі картызолу, што выклікае ператварэнне бялкоў у вугляводы праз парушэнне клетачнага метабалізму, змяншэнне мышачнай тканкі і назапашванне белага тлушчу, павышэнне ўзроўню глюкозы, трыгліцырыдаў і халестэрыну ў крыві, узбуджэнне апетыту і павышэнне артэрыяльнага ціску.

Папярэджанне

Стрэс: Папярэджанне, Прычыны, Праявы 
Напятая ад стрэсу рука

Прадухіленню стрэсу спрыяе размеркаванне часу загадзя і паўсядзённае выкананне хатняй працы, стварэнне на працоўным месцы запасу неабходных прылад і прыбіранне лішніх рэчаў, уладжванне пазаслужбовых спраў да пачатку працы, вызначэнне адрознага ад працоўнай дзейнасці віду адпачынку на выхадных загадзя і ўспаміны аб прыемных падзеях. Таксама варта ўнікаць зайздрасці, незадавальнення сабой, навакольнымі і працай, раздражнення, патрабаванняў у сям’і, імкнення перарабіць пад сябе сужэнца і дарослых дзяцей. Пры гняўлівым раздражненні карысна зрабіць тры глыбокія ўдыхі і затым адказаць жартам. Пазбягаць перанапружання дапамагае дастатковы сон, самамасаж, наведванне лазні і ўлюбёная музыка.

У тэрміналогіі ёсць паняцце прафесійнага стрэсу. Яго з’яўленне абумоўлена працоўнай дзейнасцю супрацоўніка. Гэты феномен заключаецца ў рэакцыі арганізма на пэўную працоўную сітуацыю. Эмацыйнае напружанне работніка можа быць справакавана прафесійнай задачай альбо зносінамі з іншымі супрацоўнікамі і кіраўніком.

Хоць для барацьбы з наступствамі стрэсу традыцыйна распрацоўвалі шматлікія метады, былі таксама праведзены значныя даследаванні па прадухіленні стрэсу, прадмету, які цесна звязаны з падвышэннем псіхалагічнай устойлівасці. Быў распрацаваны шэраг падыходаў да самадапамогі для прадухілення стрэсу і падвышэнні ўстойлівасці, заснаваных галоўным чынам на тэорыі і практыцы кагнітыўна-паводзіннай тэрапіі.

Эфектыўнасць

Кіраванне стрэсам мае фізіялагічныя і імунныя перавагі. Станоўчыя вынікі назіраюцца пры спалучэнні немедыкаментозных умяшанняў:

  • лячэнне гневу ці варожасці;
  • аўтагенная трэніроўкі;
  • гутарковая тэрапія (пра адносіны ці экзістэнцыяльныя праблемы);
  • біялагічная зваротная сувязь;
  • кагнітыўная тэрапія неспакою ці клінічнай дэпрэсіі.

Прычыны

Перанапружванню спрыяе нелюбімая праца, разрыў адносін, сваркі са сваякамі, адсутнасць улюбёнай справы, нястача магнію і вітамінаў групы В.

Праявы

Праявамі стрэсу ёсць парушэнне засяроджання ўвагі, нізкая працаздольнасць, хуткая стамляльнасць, раздражняльнасць, агрэсіўнасць, трывожнасць і страх, сталае гнятлівае адчуванне віны.

    Агульныя прыкметы і сімптомы празмернага стрэсу

Фізічны ўзровень

  • Празмернае потавыдзяленне;
  • Прыступы галавакружэння;
  • Пачашчэнне пульсу;
  • Падвышаны крывяны ціск;
  • Хуткае дыханне.

Паводзінавы ўзровень

  • Змененыя звычкі, руціна;
  • Змененыя схемы харчавання;
  • Зніжэнне асабістай гігіены;
  • Замкнёнасць;
  • Працяглае маўчанне.

Ментальны ўзровень

  • Блытаніна ў мысленні;
  • Цяжкасць у прыняцці рашэнняў;
  • Паніжаная канцэнтрацыя;
  • Праблемы з памяццю.

Эмацыйны ўзровень

  • Трывога, страх, гора;
  • Гнеў, раздражняльнасць;
  • Дэпрэсія, безнадзейнасць;
  • Адчуванне пабітасці.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Стрэс ПапярэджаннеСтрэс ПрычыныСтрэс ПраявыСтрэс ЛітаратураСтрэс СпасылкіСтрэсАнглійская моваГамеастазМедыцынаНервовая сістэмаПсіхалогіяФізіялогія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Лацінская моваВаўкалакКіслародЦягнікPaveway IVГербы гарадоў БеларусіПолацкі езуіцкі калегіумГерб Беларускай Народнай РэспублікіНароўляІван ШамякінМарат Сяргеевіч МаркаўНёманАдвечным шляхамУльяна ЦвярскаяНапады на пасольства Лівіі ў МінскуСібусава ЭіціСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУУліковы запіс MicrosoftМікола МаляўкаМінскі метрапалітэнСвятлана Аляксандраўна АлексіевічПольшчаВасіль ЦяпінскіФерментыБярозка (часопіс)Беларускае нацыянальнае адраджэннеАльгердАлесь БадакКанюшынаТворны склонКаталіцтва ў БеларусіУярТураўскае княстваПолацкІгарыўка (Канатопскі раён)Шыман КанарскіУладзімір СцяпанТлумачальны слоўнік беларускай мовыАдраджэнне26 красавікаФрунзенскі раён (Мінск)Тадзіяна Тодараўна КляшторнаяЯна і яКубракавэКіеўАляксандр Аляксандравіч ВіхорMicrosoft OfficeТарашкевіцаПраспект Незалежнасці (Мінск)Нацыянальная бібліятэка ФранцыіНарматыўны кантрольПубліцыстыкаПолацкае княстваPornhubJava (мова праграмавання)Рыгор БарадулінКрыжакіСексМікола ГусоўскіСельская гаспадарка БеларусіРэпартажМастацкая літаратура (выдавецтва)МінскПінская шляхта (п’еса)УвасабленнеДругая сусветная вайнаХрыстос прызямліўся ў ГародніБелы буселРаман Аляксандравіч СкірмунтПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)РаманчуковэКірыла ТураўскіСалігорскІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіШаленстваСялянская рэформа ў Расійскай імперыіМужыцкая праўда🡆 More