Вітаміны

Вітамі́ны (ад лац.: vita — «жыццё») — група нізкамалекулярных арганічных злучэнняў адносна простай будовы і разнастайнай хімічнай прыроды.

Гэта зборная па хімічнай прыродзе група арганічных рэчываў, аб’яднаная па прыкмеце абсалютнай неабходнасці іх для гетэратрофнага арганізму ў якасці складовай часткі ежы. Аўтатрофныя арганізмы  (руск.) таксама маюць патрэбу ў вітамінах, атрымліваючы іх альбо шляхам сінтэзу, альбо з навакольнага асяроддзя. Так, вітаміны ўваходзяць у склад пажыўных асяроддзяў для вырошчвання арганізмаў фітапланктону. Большасць вітамінаў з’яўляюцца каферментамі  (руск.) або іх папярэднікамі.

Вітаміны
Выява
Названа ад жыццё і аміны
Кім названа Казімір Функ
Вывучаецца ў вітаміналогія[d]
Адлюстроўваецца на Vitamine[d]
Процілегла antivitamin[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вітаміны ўтрымліваюцца ў ежы (або ў навакольным асяроддзі) у вельмі малых колькасцях, і таму ставяцца да мікранутрыентаў  (руск.). Да вітамінаў не адносяць мікраэлементы і незаменныя амінакіслоты.

Навука на стыку біяхіміі, гігіены харчавання, фармакалогіі і некаторых іншых медыка-біялагічных навук, якая вывучае структуру і механізмы дзеяння вітамінаў, а таксама іх прымяненне ў лячэбных і прафілактычных мэтах, называецца вітаміналогіяй.

Агульныя звесткі

Вітаміны 

Вітаміны ўдзельнічаюць ў мностве біяхімічных рэакцый, выконваючы каталітычную функцыю ў складзе актыўных цэнтраў вялікай колькасці разнастайных ферментаў альбо выступаючы інфармацыйнымі рэгулятарнымі пасярэднікамі, выконваючы сігнальныя функцыі экзагенных прогармонаў і гармонаў.

Яны не з’яўляюцца для арганізма пастаўшчыком энергіі і не маюць істотнага пластычнага значэння. Аднак вітамінам адводзіцца найважнейшая роля ў абмене рэчываў.

Канцэнтрацыя вітамінаў у тканках і сутачная патрэба ў іх невялікія, але пры недастатковым паступленні вітамінаў у арганізм наступаюць характэрныя і небяспечныя паталагічныя змены.

Большасць вітамінаў не сінтэзуюцца ў арганізме чалавека. Таму яны павінны рэгулярна і ў дастатковай колькасці паступаць у арганізм з ежай або ў выглядзе вітамінна-мінеральных комплексаў і харчовых дабавак. Выключэнне складае вітамін К, дастатковая колькасць якога ў норме сінтэзуецца ў тоўстым кішачніку чалавека за кошт дзейнасці бактэрый.

З парушэннем паступлення вітамінаў у арганізм звязаныя 3 прынцыповыя паталагічныя станы: недахоп вітаміну — гіпавітаміноз, адсутнасць вітаміну — авітаміноз, і лішак вітаміну — гіпервітаміноз.

Гісторыя

Паняцце «вітамін» было ўведзена ў 1912 годзе Казімірам Функам.

Зноскі

  • Гайсина Л. А., Фазлутдинова А. И., Кабиров Р. Р. Современные методы выделения и культивирования водорослей. — Учебное пособие. — Уфа: БГПУ, 2008. — 152 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-87978-509-8. Архівавана 3 снежня 2020.
  • а б Ю. А. Овчинников. Витамины // Биоорганическая химия. — Москва: Просвещение, 1987. — С. 668.
  • витаминология. Большой медицинский словарь. 2000.. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Вітаміны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Вітаміны Агульныя звесткіВітаміны ГісторыяВітаміны ЛітаратураВітаміныru:Коферментыru:ПродуцентыАрганічныя рэчывыГетэратрофыЕжаЛацінская моваФітапланктонХімія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Палавыя губыКаласы пад сярпом тваімІван НавуменкаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяЗайменнікРуская моваБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАлігатарыСпіс газет БеларусіПінскМедаль да стагоддзя БНР21 красавікаАльгерд БахарэвічКацярына IIТадэвуш КасцюшкаГерб ПінскаПолосатая газетаКірстэн ДанстCeltic FrostЛюдзі на балоце (фільм)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінЭстэр ЮйЛісСаудаўская АравіяПершае пакаленне гульнявых сістэм.xxxДзікае паляванне караля СтахаМоўная інтэрферэнцыяBingXСтарабеларуская моваАзербайджанская моваШчасцеПрыметнікКітайІндыйская рупіяСажалкаSystem of a DownБеларусам замежжаУННВМая БесядзьУвасабленнеБела-чырвона-белы сцягКрасавікВікісховішчаЭнцыклапедыяЛубінАнатоль ВярцінскіСексуальныя практыкі паміж мужчынаміЯн КраінскіЛеанід Уладзіміравіч МаракоўПершацвет веснавыOnliner.byРэч ПаспалітаяАрганізацыя Аб’яднаных НацыйЕфрасіння ПолацкаяА хто там ідзе?Ніна Іосіфаўна МацяшІнданезіяУладзімір Рыгоравіч ПравасудЗалацістая шчуркаВіктар Анатолевіч ШніпАдам МіцкевічМалочная кіслатаPornhubReform.byMetro-Goldwyn-MayerЧарнобыльская катастрофаРаскіданае гняздо (п’еса)Першацвет (часопіс)Гаўрыіл КалендаПары-МатчКраснухаГрэка-персідскія войныЗлучаныя Штаты АмерыкіСяргей Міхайлавіч Эйзенштэйн🡆 More