Сындром Хранічнай Стомленасьці

Сындром хранічнай стомленасьці (СХС) — працяглая стомленасьць, якая захоўваецца пасьля доўгага адпачынку.

Сындром хранічнай стомленасьці
Магнітна-рэзанансная тамаграфія мозга падлетка пры СХС з павышанай чуласьцю сеткі вызначэньня значнасьці (2016 год)
Магнітна-рэзанансная тамаграфія мозга падлетка пры СХС з павышанай чуласьцю сеткі вызначэньня значнасьці (2016 год)
Сынонімы сындром поствіруснай астэніі, сындром імуннай дысфункцыі, міялгічны энцэфаляміеліт
Спэцыяльнасьць імуналёгія
Сымптомы стома і дэпрэсія
Ускладненьні цяглічная слабасьць, галаўны боль і разлад сну
Звычайна праяўляецца апатыя
Працягласьць звыш 2-х гадоў
Прычыны стрэс і ап’яненьне
Фактары рызыкі харчовая алергія і вірусная інфэкцыя
Мэтад дыягностыкі шкала ўзьдзеяньня і цяжкасьці стомы
Прафіляктыка устойлівы расклад ураўнаважанага харчаваньня і адпачынку
Лячэньне лекавая фізкультура і масаж, плаваньне і псыхатэрапія
Лекі зёлкі для нэрвовых імпульсаў
Частасьць 0,68 % насельніцтва Зямлі (2020 год)

Узьнікае праз нэўроз галоўных рэгуляторных асяродкаў вэгетацыйнай нэрвовай сыстэмы. Хваробу выклікае празьмерная пачуцьцёва-разумовая нагрузка на шкоду цялеснай дзейнасьці. Найбольшую схільнасьць да хваробы мелі кіроўцы цягнікоў і авіядыспэтчары, прадпрымальнікі і месьцічы, асабліва жанчыны ў веку 25—45 гадоў.

Чыньнікі

Узьнікненьню хваробы спрыяюць працяглая душэўна-цялесная перагрузка і харчовая алергія, вірусная інфэкцыя і кепскія санітарна-экалягічныя ўмовы. Дрэнны ўплыў аказваюць ап’яненьне і парушэньне кровазвароту ў выніку атэрасклерозу галаўнога мозгу, працяглы і часты стрэс. Адмоўна адбіваецца зьніжэньне імунітэту празь нястачу вітамінаў і злоўжываньне вугляводамі, а таксама нястача гармону сэратаніну празь недахоп сонечнага сьвятла ўзімку і парушэньне сну. Урэшце, кепскае ўзьдзеяньне аказваюць прыгнечанасьць і адсутнасьць відаў на жыцьцё. Сярод вірусаў, якія могуць выклікаць пры гэтым паніжаны імунітэт і грыпападобны стан, вылучаюць вірус Эпштэйна-Бар і цытамэгалявірус, энтэравірус і вірусы герпэсу, вірусы гепатыту С і рэтравірус.

Праявы

Праявамі хваробы служаць апатыя і дэпрэсія, беспрычынныя прыступы гневу і нападкі. Таксама адзначаюцца цяглічная слабасьць і пастаяннае адчуваньне стомленасьці, галаўны боль і разлад сну, а таксама павышаная схільнасьць да інфэкцыйных хваробаў.

Лячэньне

Імунамадэлявальнае лячэньне ўлучае прыём зёлак, якія паляпшаюць праходжаньне нэрвовых імпульсаў, а таксама кропкавы і агульны масаж з воднымі працэдурамі і лекавай фізкультурай. Таксама арганізм ачышчаюць ад таксінаў ураўнаважанай дыетай і ўстойлівым раскладам адпачынку і цялесных нагрузак. Сярод іншага, прыбягаюць да аўтагеннай разьмінкі і псыхатэрапіі, каб пазбавіцца ад нэўрозу і аднавіць актывізацыю і тармажэньне нэрвовай сыстэмы.

Крыніцы

Tags:

Сындром Хранічнай Стомленасьці ЧыньнікіСындром Хранічнай Стомленасьці ПраявыСындром Хранічнай Стомленасьці ЛячэньнеСындром Хранічнай Стомленасьці КрыніцыСындром Хранічнай Стомленасьці

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алег ЯнкоўскіАлесь ПетрашкевічІнданэзіяАрмэніяНіна МацяшПюі-дэ-Дом1919Мікола ПапекаГайдУрліхЯн ПазьнякНаваградакВікінавіныВерасеньПётар МашэраўСакуныПарнаграфіяГранатамётМадэль OSIСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіТадзіяна КляшторнаяПаўлінка (п’еса)ЛічэбнікАляксей БацюкоўПастава на каленяхПэрсыдзкая моваПольшчаВэб-дызайнАдвакатПарнаграфія ў сецівеЮры БеленькіФізычная падрыхтаванасьцьБесьпілётнікФранцыск Скарына1589ПохваДотык пісі рукоюЛесьбійская эротыкаДнестарШтрэйкбрэхерХатыньМарына ВасілеўскаяЛісьце каштанаў2005ДобрапісКушмакДрама (аповесьць)Пятрусь БроўкаМастацкая літаратураЭўропаКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуВясельная сукенка.slКасілаўцыМікола ГусоўскіБеларусьМаркёрКурыцаАўтамабільны знакСпакусьнікіВэб-сайтМачанкаТрыбуна працыСьцяг КанадыЯнка МаўрШчучынВільняФранцішак СкарынаШто й па моруНармандыяТранснацыянальная карпарацыя🡆 More