Вэнэрычныя Хваробы

Вэнэрычныя хваробы (па-ангельску: sexually transmitted diseases (STDs/STD)) — пад гэтым тэрмінам разумеюць інфэкцыйныя захворваньні, найбольш частым шляхам заражэньня якімі зьяўляецца плоцевы.

Інфэкцыі, за рэдкім выключэньнем, якія перадаюцца толькі плоцевым шляхам, у айчыннай мэдыцыне адасабляюць у групу вэнэрычных захворваньняў (сыфіліс, вурзпель, данаваноз, мяккі шанкер). Іншыя захворваньні, якія перадаюцца плоцевым шляхам, могуць перадавацца й іншым шляхам: парэнтэральным (ВІЧ, гепатыт В), прамым кантактным (скурапея), вэртыкальным (ВІЧ).

Дыягностыка

Для дыягностыкі выкарыстоўваецца агляд пацыента, выяўленьне клінічных сымптомаў, як то боль пры мачавыпусканьні, вылучэньні з плоцевых органаў, і аналіз змазкаў і ўзораў крыві. Фізычныя сымптомы (боль, вылучэньні) для некаторых захворваньняў, як то востраканцовыя кандыломы, могуць адсутнічаць зусім. Усе інструмэнтальныя мэтады дасьледаваньня валодаюць хібнасьцю, таму дыягназ ставіцца звычайна на падставе некалькіх відаў дасьледаваньняў.

Для вывучэньня лябараторных аналізаў узораў выкарыстоўваюцца наступныя мэтады:

  • мікраскапія змазка, якая маецца двух відаў прамой і люмінэсцэнтнай;
  • культуральны мэтад, які разумеецца як нанясеньне ўзору на пажыўную паверхню, затым аналіз лекавай устойлівасьці;
  • выяўленьне антыгенаў да ўзбуджальніка, то бок мэтадамі ІФА — імуннай-фэрмэнтнага аналізу й ПІФ — прамой іммунафлюарэсцэнцыяй;
  • выяўленьне ДНК узбуджальніка, як то мэтадам ПЛР — палімеразнай ланцуговай рэакцыі;
  • выяўленьне антыцелаў у крыві, то бок імуннага адказу арганізма на ўзбуджальніка.

Чыньнікі

Заражэньню спрыяе пашкоджаньне сьлізьніцы. Вірус актывуецца праз пераахаладжэньне і запаленьне лёгкіх. Патагенныя(en) мікробы[прыбраць шаблён] да росту падштурховае грып, цукровы дыябэт, хвароба шчытападобнай залозы, ужыцьцё антыбіётыкаў, малочніца(en), стрэс, іянізавальнае(en) абпраменьваньне і хіміятэрапія.

Віды

Плоцевыя заражэньні падзяляюць на 5 відаў: 1) вэнэрычныя (вурзпель(be), данаваноз(en), пахвінная лімфагранулёма(en), сыфіліс і мяккі шанкер(en)), 2) мачаплоцевых органаў (мікаплязмоз, трыхаманоз(en), урэаплязмоз і хлямідыёз(be)), 3) вірус імунадэфіцыту чалавека, 4) скуры (лабковая вашывасьць, кароста і папілёмавірус), 5) розных шляхоў перадачы (амэбіяз(en) мачаплоцевых органаў і парэнтэральны гепатыт). Таксама існуе падзел паводле крыніцы захворваньня: 1) бактэрыяльныя, 2) вірусныя, 3) грыбы, 4) паразытарныя, 5) прасьцейшыя. Носьбітамі вірусных плоцевых заражэньняў (герпэс, папілёмавірус і цытамэгалявірус(en)) ёсьць 90% насельніцтва.

Беларусь

На 4 студзеня 2007 году ў Беларусі чвэрць шлюбных параў былі бясплоднымі[прыбраць шаблён] празь перанесеныя раней плоцевыя інфэкцыі. Штогод улічваецца звыш 100 тыс. плоцевых заражэньняў (звыш 1% насельніцтва).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вэнэрычныя Хваробы  Вэнэрычныя хваробысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вэнэрычныя Хваробы ДыягностыкаВэнэрычныя Хваробы ЧыньнікіВэнэрычныя Хваробы ВідыВэнэрычныя Хваробы БеларусьВэнэрычныя Хваробы КрыніцыВэнэрычныя Хваробы Вонкавыя спасылкіВэнэрычныя ХваробыАнгельская моваХвароба

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Усеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаАляксей ПысінПарнаграфія ў ЧэхііГарнастайПісьменнасьцьАборГомельБісэксуальная парнаграфіяБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтЛікЯнка СіпакоўЛацінская мова1919ЧэлесАрцём АрашонакРаманЮры БеленькіЗафіраМішэль ВайлдФранцішак СкарынаЯблыкМікола ЕрмаловічАнтон ЛуцкевічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуБеларусыГеалёгіяРусіны (этнічная група)Франц Кафка2008Саюз вызваленьня БеларусіАпэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьГейтартСпадчына (верш)Віктар МарціновічСям’яВольныя матэрыялыРыекаБудзьма беларусамі!Сельская гаспадаркаГідуныУладзіслаў ЧарняўскіUbuntuСямейныя традыцыі славян (манэты)ЧэрвеньПрыпяць26 красавікаТыраспальПагоняZuzana (зброя)QR-кодФара Вітаўта (Горадня)Станіслаў МанюшкаКурдзкая моваПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўЛіпеньПлоцевы актЮрась ШамецькаІсьляндзкі коньБеларуская моваЛяндвароваБлогАўстраліяЯнка БрыльМарыюпальКастусь КаліноўскіАнатоль Зэкаў🡆 More