Менскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт

Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт (МДЛУ) — вядучая лінгвістычная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, адзін з галоўных пэдагагічных унівэрсытэтаў краіны.

Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў, Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Галоўны ўваход ва ўнівэрсытэт
Галоўны ўваход ва ўнівэрсытэт
Заснаваны 28 лістапада 1948 (75 гадоў таму)
Тып дзяржаўны
Рэктар Баранава Натальля Пятроўна
Колькасьць пэрсаналу 1186 (2011)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 53°54′26″ пн. ш. 27°34′41″ у. д. / 53.90722° пн. ш. 27.57806° у. д. / 53.90722; 27.57806 27°34′41″ у. д. / 53.90722° пн. ш. 27.57806° у. д. / 53.90722; 27.57806
Горад Менск
Краіна Беларусь
Кампус Гарадзкі
Былыя назвы Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (да 13 кастрычніка 1993 г.)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт www.mslu.by
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт на мапе Менску
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

Гісторыя

Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў утвораны ў лістападзе 1948 году на базе факультэту замежных моваў Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. У 1993 годзе ператвораны ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт.

За час свайго існаваньня (з 1948 году) унівэрсытэт падрыхтаваў больш за 25 тысячаў настаўнікаў і 2,5 тысячы перакладчыкаў-рэфэрэнтаў.

На лістапад 2011 г. ВНУ мела 58 катэдраў, на якіх працавалі 1186 выкладнікаў.

Факультэты

Агульнаўнівэрсытэцкія катэдры

Прафэсійныя асацыяцыі і цэнтры

На базе ўнівэрсытэту дзейнічаюць 5 прафэсійных асацыяцыяў: Беларускія асацыяцыі выкладчыкаў ангельскай, францускай і нямецкай моваў, Беларуская асацыяцыя камунікатыўнай лінгвістыкі, Беларуская асацыяцыя амэрыканскіх дасьледаваньняў.

Ва ўнівэрсытэце дзейнічае шэраг інфармацыйных цэнтраў (беларускай, гішпанскай, турэцкай ды кітайскай моваў і культураў).

Міжнароднае супрацоўніцтва

Унівэрсытэт мае 52 дзейныя дамовы аб супрацоўніцтве з замежнымі партнэрамі і зьяўляецца ўдзельнікам 19 міжнародных праграмаў. МДЛУ разьвівае сувязі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расеі, Аўстрыі, Францыі, Бэльгіі, Польшчы, Гішпаніі, Італіі, Вялікабрытаніі, мае сумесныя праграмы з ВНУ Канады, ЗША, Кітаю, Турцыі.

Ва ўнівэрсытэце навучаюцца 275 замежных студэнтаў з 33 краінаў сьвету. У 2001 годзе ўнівэрсытэт зьяўляўся арганізатарам і месцам правядзеньня ў Беларусі Эўрапейскага году моваў. На базе МДЛУ дзейнічае катэдра ЮНЭСКО.

У студзені 2010 году пры спрыяньні Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН унівэрсытэт падпісаў мэмарандум аб узаемаразуменьні з сакратарыятам ААН. МДЛУ стаў 16-й вышэйшай навучальнай установай сьвету, зь якой сакратарыят ААН падпісаў такі дакумэнт. Мэмарандум прадугледжвае садзейнічаньне ў падрыхтоўцы кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсным адборы на суісканьне пасады вуснага або пісьмовага перакладчыка для ААН. Выкладчыкі МДЛУ атрымалі права рыхтаваць спэцыялістаў да экзамэну ў ААН, а таксама карыстацца любымі матэрыяламі ААН для навучальнага працэсу. Для падпісаньня мэмарандуму ў Беларусь з працоўным візытам прыбыў намесьнік генэральнага сакратара ААН па пытаньнях Генэральнай Асамблеі і канфэрэнцыйным абслугоўваньні Мухамад Шаабан.

Студэнцкае жыцьцё

  • Студэнцкі хор «Cantus Juventae» (заснаваны ў 1986 годзе, у канцэртны склад хору ўваходзіць 60 чалавек; у рэпэртуары — беларуская народная музыка, духоўныя сьпевы, вядомыя творы беларускіх і замежных кампазытараў, джаз, і інш; хор выпусьціў тры кампакт-дыскі з сваімі сьпевамі
  • Вакальныя студыя «Фальк-Моdern» (створана ў 2004 годзе, самы малады песенны калектыў у студэнцкім клюбе МДЛУ)
  • Тэатар танцу «Renaissance dance» (створаны ў 2004 годзе)
  • Францускі тэатар (робіць пастаноўкі на францускай мове)

Абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды й дэмакратыі, Натальля Баранава(be), рэктар унівэрсытэту, адлічала студэнтаў за іх палітычную дзейнасьць.

Падзеі 2020 году

Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, якія рушылі за, як многія лічаць, фальсыфікацыяй прэзыдэнцкіх выбараў, МДЛУ стаў адным з эпіцэнтраў грамадзянскае актыўнасьці студэнтаў, якія пратэставалі супраць рэжыму Лукашэнкі. За гэта студэнты арыштаваліся міліцыяй і сілавікамі неўсталяванага падпарадкаваньня на тэрыторыі ўнівэрсытэту, пры гэтым адміністрацыя ўнівэрсытэту не прапаноўвала абарону сваім студэнтам і замест гэтага забараняла ўсе пратэсты на тэрыторыі кампуса. Нягледзячы на адсутнасьць падтрымкі студэнтаў з боку адміністрацыі, Аляксандар Лукашэнка пасьля асабіста зьмяніў рэктара ўнівэрсытэту. Шэраг вучоных, якія працуюць у МДЛУ, запісалі відэазварот, у якім асудзілі рэакцыю ўнівэрсытэту. За гэтым усьлед рушыла рэакцыя кіраўніцтва: дацэнта, які прапрацаваў у МДЛУ 28 гадоў, звольнілі за падтрымку студэнцкіх пратэстаў і страйк, за ім рэпрэсавалі таксама і іншых выкладчыкаў, якія падтрымалі пратэстуючых.

Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі шырока асуджаныя на міжнародным узроўні. У справаздачы «International Media Support(en)», у прыватнасьці, было адзначана, што «падзеі ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце паказваюць, як студэнты падвяргаюцца пагрозам і рэпрэсіям з боку сваіх уласных навучальных установаў».

Узнагароды

  • Ганаровы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь (прысуджаны за асаблівыя дасягненьні ў сацыяльна-культурным разьвіцьці, шматгадовую плённую дзейнасьць па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спэцыялістаў і навуковых кадраў і ў сувязі з 60-годзьдзем зь дня заснаваньня)

Выпускнікі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Менскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт ГісторыяМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт ФакультэтыМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт Агульнаўнівэрсытэцкія катэдрыМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт Прафэсійныя асацыяцыі і цэнтрыМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт Міжнароднае супрацоўніцтваМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт Студэнцкае жыцьцёМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт Абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіяхМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт УзнагародыМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт ВыпускнікіМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт КрыніцыМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт Вонкавыя спасылкіМенскі Дзяржаўны Лінгвістычны Ўнівэрсытэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ніл ГілевічБаўгарская моваБайструкУ краіне райскай птушкіКарупцыяУладзімер ДубоўкаДзяржаваВялікае Княства ЛітоўскаеТрыбадызмЭканомікаЯкасныя прыметнікіАсадкаДзікБялыніцкі абраз Маці БожайМіхась БаразнаДаўгодЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)ДобрапісСказ26 красавікаISO 4217Бярозка (часопіс)ВялікабрытаніяМікола ПапекаАляксандар ЛукашэнкаІрляндцыВольга ГапееваСэксуальныя пазыцыіБеласток — ГорадняДайльЗлучнікВалеры МаракоўВіктар ГардзейКрычаўскі палацБеларускі нацыянальны стройWЭЎМіхась БашлакоўНармандыяМастацкі творШтрэйкбрэхерМясцовы час (гурт)Гісторыя ЎшачаўСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРСьпіскі замак.bbАбуд1493Алесь СавіцкіВадзім СаранчукоўПорнафільмы дарослых з падлеткаміКасілаўцыАнатоль СербантовічПорнгабВялікі выбухСаюз пісьменьнікаў БеларусіЛявон БаразнаЭліза АжэшкаПарнаграфіяМіндоўг (імя)Янка СіпакоўМіжнародны стандартны кніжны нумар1989Парнаграфія ў БеларусіТранснацыянальная карпарацыяУрліхПрыназоўнікСьвятлана АлексіевічСамасей🡆 More