Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская

Надзе́я Кандрусе́віч-Шыдло́ўская — беларуская перакладчыца і выдавец.

Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская
Род дзейнасьці перакладчыца
Месца нараджэньня Браслаў
Месца вучобы Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
Занятак перакладніца
Узнагароды Прэмія імя Карласа Шэрмана (2019)
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кандрусевіч.
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шыдлоўская.

Бацькі — супрацоўнікі краязнаўчага музэю ў Браславе. Вучылася ў браслаўскай гімназіі. Скончыла Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, асноўнымі мовамі былі ангельская і італьянская, швэдзкая абрана дадатковай, бо здавалася экзатычнай.

Спачатку перакладала для сябе апавяданьні з ангельскай і італьянскай, у т.л. Рэя Брэдбэры. З швэдзкай дзіцячыя кнігі перакладае з 2008 году. Пераклала асобныя часткі сусьветна вядомай сэрыі пра Маму Му швэдзкіх казачнікаў Юі і Тумаса Вісьляндэраў. Першай пераклала кніжку «Малы і мядзьведзік» Юі Вісьляндэр.

Заснавала ў 2018 годзе і кіруе выдавецтвам «Koska».

Узнагароды

  • Ляўрэат прэміі «Гарачае сэрца» Швэдзкай акадэміі дзіцячай кнігі (2018) за адданасьць дзіцячай літаратуры Швэцыі і яе папулярызацыю.
  • Ляўрэат Прэміі імя Карласа Шэрмана (2019) за пераклад з швэдзкай «Мітусьня ў агародзе» Свэна Нурдквіста.

Крыніцы

Tags:

Перакладчыца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2001Родны край (1919).maБіятэхналёгіяТрансплянталёгіяЭйгердУкраіна.et7.ukСьвятло28 сакавікаВасіль Ганчароў.phPdf.py.ee.aeГрошы2007Якуб Колас.pgЕсьман40.ye1901.umMicrosoft Office.gqСырыцыюс (папа рымскі)Эўропа.sn.lr.jmМінейка (імя)Беларусы1947Сафі Марсо.frЖалезаНобэлеўская прэмія ў галіне літаратурыМаркёр187056ЗалежнасьцьРэжым ЛукашэнкіРасейская мова9РоварСяржук ЦімохаўБел-чырвона-белы сьцягБялынічыБеларуская моваСлуцакСэксҐАльбэрт Карэйва.myЖамойць.rw.noОрдэн Зялезнага Рыцара.tlНевель1987Кузьма ЧорныФранцуская моваПершая Ўстаўная грамата.tjНаваградакРэформа беларускага правапісу 1933 годуВікіЯдзерная энэргетыка🡆 More